Цэнтральны ўніверсітэт Венесуэлы
Цэнтральны ўніверсітэт Венесуэлы | |
---|---|
ісп.: Universidad Central de Venezuela | |
Заснаваны | 1721 |
Краіна | |
Сайт | ucv.ve/index.php |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цэнтральны ўніверсітэт Венесуэлы (ісп.: Universidad Central de Venezuela; UCV) — галоўны публічны ўніверсітэт Венесуэлы, размешчаны ў яе сталіцы Каракасе. Заснаваны ў 1721 годзе ён з’яўляецца першым універсітэтам у Венесуэле і адным з найстарэйшых ва ўсім заходнім паўшар’і.
Галоўны ўніверсітэцкі кампус, Універсітэцкі гарадок у Каракасе, быў пабудаваны па праекце архітэктара Карласа Раўля Вільянуэвы і лічыцца шэдэўрам сучаснага горадабудаўніцтва. У 2000 годзе універсітэцкі гарадок увайшоў у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак
[правіць | правіць зыходнік]Свой пачатак універсітэт бярэ ад манаха Антоніа Гансалеса дэ Акуньі (1620—1682), перуанскага біскупа, які навучаўся тэалогіі ва Універсітэце Сан-Маркас і які заснаваў у 1673 годзе Семінарыю Святой Розы Лімскай у Каракасе. Семінарыя была названая так у гонар першай каталіцкай святой, якая нарадзілася ў Амерыцы. У наступныя гады манах Дыега дэ Баньёс і Сотамаёр пашырыў сферу дзейнасці духоўнай семінарыі, стварыўшы Школу і семінарыю Святой Розы Лімскай у 1696 годзе. Аднак нягледзячы на стварэнне семінарыі мясцовыя студэнты, якія жадалі атрымаць вышэйшую адукацыю, пераадольвалі вялікія адлегласці, каб вучыцца ў Санта-Дамінга, Багаце або Мехіка. Улічваючы гэтыя абставіны, рэктар семінарыі Франсіска Марцінес дэ Порас і жыхары Каракаса адправілі прашэнне да каралеўскага двара ў Мадрыд пра стварэнне універсітэта ў Венесуэле, у той час былой часткай віцэ-каралеўства Новая Гранада. У выніку, 22 снежня 1721 года кароль Іспаніі Філіп V падпісаў у Лерме каралеўскі дэкрэт, па якім школа-семінарыя пераўтварылася ў Каралеўскі і папскі ўніверсітэт Каракаса (ісп.: Universidad Real y Pontificia de Caracas). Каралеўскі дэкрэт быў пацверджаны булай 1722 года папы Інакенція XIII. Універсітэт дае вучоныя ступені ў абласцях філасофіі, тэалогіі, кананічнага права і медыцыны. Да 1810 года, калі семінарыя Святога Банавентуры (горад Мерыда стала Андскім ўніверсітэтам, Каралеўскі і папскі ўніверсітэт Каракаса заставаўся адзінай вышэйшай навучальнай установай Венесуэлы.
Рэспубліканскія гады
[правіць | правіць зыходнік]Да канца XVIII стагоддзя фактычнае ігнараванне ў Венесуэле папскай і каралеўскай цэнзуры кніг спрыяла з’яўленню і распаўсюджванню ва ўніверсітэце і краіне ў цэлым прац Русо, Вальтэра, Дзідро, Мантэск’ё, Лока, Гельвецыя, Гроцыя, якія паступалі сюды кантрабандай на караблях Гіпусканскай кампаніі.
Каралеўская канстытуцыя была заменена на рэспубліканскія статуты, абвешчаныя Сімонам Баліварам 24 чэрвеня 1827 года. Па новых законах універсітэт набываў свецкі характар.
XX стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 1908 года да ўлады ў краіне прыйшоў Хуан Вісентэ Гомес у выніку перавароту, які зрынуў урад Сіпрыяна Кастра. Гомес заставаўся пры ўладзе да сваёй смерці ў 1935 годзе, у перыяд сваёй дыктатуры ён амбівалентна ставіўся да пытанняў бясплатнай адукацыі, аддаючы перавагу ў выпадках неабходнасці запрашаць у краіну замежных спецыялістаў для вырашэння тых ці іншых задач, універсітэт жа нават быў зачынены ў перыяд з 1912 па 1922 год. Калі ён быў зноў адкрыты, рэктар Фэліпэ Гевара Рохас рэарганізаваў традыцыйнае дзяленне універсітэта толькі на некалькі школ, дадаткова падзяліўшы іх яшчэ і на дэпартаменты.
1928 стаў важнай вяхой у гісторыі універсітэта, калі група студэнтаў, вядомая як Пакаленне 1928 года, арганізавала пратэстныя акцыі падчас «Студэнцкага тыдня», накіраваныя супраць дыктатуры і якія скончыліся спробай звяржэння Гомеса 7 красавіка таго ж года. У гэтую групу ўваходзілі вядомыя ў будучыні Ромула Бетанкур, Мігель Атэра Сільва, Хуан Апорэса, Ісаак Пардо і Радольфа Кінтэра. Большасць з іх была заключана ў турму або апынулася ў эміграцыі, не здолеўшы такім чынам працягнуць навучанне ва ўніверсітэце.
Універсітэт працягваў знаходзіцца ў авангардзе дэмакратызацыі краіны, калі ў 1936 годзе прэзідэнт Элеасар Лопес Кантрэрас абвясціў пра аднаўленне канстытуцыйных гарантый і палітычных свабод, а таксама пра адмену цэнзуры пад ціскам масавых пратэстаў. Рэктар універсітэта Франсіска Антоніа Рыскес узначальваў пратэсты на вуліцах Каракаса.
Да 1942 году ўніверсітэт, які не ведаў за дзесяцігоддзі свайго існавання значных пашырэнняў, ужо не мог задаволіць патрэбы усё большай колькасці студэнтаў. Некаторыя школы, да прыкладу медыцыны, перабраліся ў іншыя будынкі Каракаса. Адміністрацыя прэзідэнта Ісаяса Медзіна Ангарыты ўсвядоміла неабходнасць перамяшчэння ўніверсітэта на новае месца, якое б адпавядала тагачасным патрабаванням і магло б сканцэнтраваць усе аддзяленні ўніверсітэта на адной тэрыторыі. Урад набыў Асьенду Ібара (Hacienda Ibarra) і даручыў праект архітэктару Карласу Раулю Вільянуэве.
Арганізацыя ўніверсітэта
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт падзяляецца на 11 школ (факультэтаў) і 40 дэпартаментаў.
Усе школы выдаюць ступень бакалаўра пасля 5 гадоў навучання ў ліцэнцыятуры, а таксама вучоныя ступені магістра (2 гады) і доктара філасофіі (3-4 гады) пасля навучання ў Вышэйшай школе[2]. Вышэйшая школа, заснаваная ў 1941 годзе, прапануе 222 розныя спецыялізацыі.[3].
- Архітэктура і гарадское планаванне[4]
- Аграномія[5]
- Інжынерыя[6]
- Гуманітарныя навукі і адукацыя[7]
- Сучасныя мовы
- Права і палітыка[8]
- Медыцына[9]
- Біяаналіз
- Медыцына
- Дыеталогія
- Сястрынская справа
- Сацыяльныя навукі і эканоміка[10]
- Антрапалогія
- Адміністраванне
- Эканоміка
- Міжнародныя даследаванні
- Статыстыка
- Сацыялогія
- Сацыяльная работа
- Стаматалогія[11]
- Фармацэўтыка[12]
- Навука[13]
- Ветэрынарыя[14]
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]Гуманітарыі
[правіць | правіць зыходнік]- Франсіска Міранда (1750—1816) генерал, палітычны мысліцель.
- Андрэс Бельё (1781—1865) паэт, дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, заснавальнік лацінаамерыканскай філалогіі.
- Хуан Эрман Росіа (1763—1821) юрыст, галоўны рэдактар Дэкларацыі незалежнасці Венесуэлы.
- Андрэс Элой Бланка (1896—1955) паэт.
- Мігель Отэро Сільва (1908—1985) пісьменнік, журналіст і сузаснавальнік газеты «El Nacional».
- Марыя Тэрэса Касціла (1908—2012) журналіст, актывіст, палітык і заснавальнік Атэнеа Каракаса.
- Альберта Барэра Тышка (нар. 1960) пісьменнік.
- Марго Бенасераф (1926—2024) кінарэжысёр.
Вучоныя
[правіць | правіць зыходнік]- Хасэ Грэгорыа Эрнандэс (1864—1919) урач.
- Хасэ Гансалес-Ландэр (1933—2000) інжынер, галоўны канструктар метрапалітэна Каракаса.
- Альфрэда Ян (1867—1940) інжынер, антраполаг.
- Мануэль Нуньес (1878—1925) натураліст, даследчык, паразітолаг і энтамолаг.
- Луіс Расеці (1862—1932) урач.
- Рафаэль Вільявісенсіа (1832—1920) урач.
Палітыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гансала Барыёс Бустыльёс (1902—1993) — палітычны і дзяржаўны дзеяч.
- Карлас Беніта Фігерэда (1857—1935) — журналіст, палітык і дыпламат.
- Альфрэда Пенья (1944—2016) — журналіст, член Канстытуцыйнай Асамблеі, якая падрыхтавала праект Канстытуцыі Венесуэлы 1999 года, мэр Каракаса (2000).
- Тэадора Пяткоў (1932—2018) — кангрэсмен, адзін з заснавальнікаў палітычнай партыі Рух да сацыялізму і галоўны рэдактар газеты «Tal Cual».
- Алі Радрыгес (1937—2018) — генеральны сакратар АПЕК (2000) і кіраўнік Дзяржаўнай нафтагазавай кампаніі PDVSA.
- Ірэнэ Саэс (нар. 1961) — мэр Чакаа, губернатар штата Нуэва-Эспарта, Міс Сусвет 1981.
Прэзідэнты Венесуэлы
[правіць | правіць зыходнік]- Хасэ Марыя Варгас, (рэктар, выкладчык і выпускнік) вучоны (1835—1836).
- Андрэс Нарвартэ, юрыст (1836—1837).
- Педра Гуаль, юрыст (1859, 1861).
- Гільерма Тэль Вільегас, юрыст (1868—1869, 1870, 1892).
- Гільерма Тэль Вільегас Пуліда, юрыст (1892).
- Антоніа Гусман Бланка, юрыст (1879—1884).
- Раймунда Андуэса Паласіа, юрыст (1890—1892).
- Хасэ Жыль Фортуль, палітолаг (1913—1914).
- Хуан Баўтыста Перэс, юрыст (1929—1931).
- Ромула Бетанкур, (не скончыў) (1945—1948).
- Ромула Гальегас, (не скончыў) пісьменнік (1948).
- Герман Суарэс Фламерыч, (таксама выкладчык) юрыст (1950—1952).
- Эдгар Санабрыа, (таксама выкладчык) юрыст (1959).
- Рауль Леоні, (не скончыў) (1964—1969).
- Рафаэль Кальдэра, (таксама выкладчык) палітолаг (1969—1974), (1994—1999).
- Карлас Андрэс Перэс, (не скончыў) (1974—1979), (1989—1993).
- Луіс Эрэра Кампінс, (не скончыў) (1979—1984).
- Хаймэ Лусінчы, урач (1984—1989).
- Рамон Хасэ Веласкес, (таксама выкладчык) гісторык (1993—1994).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ Bienvenido al SIDEP Архівавана 1 кастрычніка 2006 года.
- ↑ Bienvenido al SIDEP Архівавана 1 кастрычніка 2006 года.
- ↑ FAU UCV — Facultad de Arquitectura y Urbanismo — Bienvenido . Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 27 лістапада 2014.
- ↑ Facultad de Agronomía de la Universidad Central de Venezuela ::: Inicio Архівавана {{{2}}}.
- ↑ Facultad de Ingeniería-U.C.V . Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2022. Праверана 27 лістапада 2014.
- ↑ Facultad de Humanidades Архівавана {{{2}}}.
- ↑ * * * * UCV — Facultad de Ciencias Jurídicas y Políticas — UCV * * * * Архівавана {{{2}}}.
- ↑ Universidad Central de Venezuela — Facultad de Medicina . Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2012. Праверана 29 чэрвеня 2019.
- ↑ Facultad de Ciencias Económicas y Sociales Архівавана {{{2}}}.
- ↑ Facultad de Odontología — Universidad Central de Venezuela Архівавана {{{2}}}.
- ↑ Facultad de Farmacia Архівавана {{{2}}}.
- ↑ Источник . Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2018. Праверана 27 лістапада 2014.
- ↑ http://veter.ucv.ve Архівавана {{{2}}}.