Шаблон:Бягучы добры артыкул

Гэты шаблон не выкарыстоўваецца
Лівійскі крызіс — серыя ўзброеных канфліктаў падчас барацьбы за палітычную ўладу ў Лівіі. Падзеі пачаліся як частка Арабскай вясны з выступленняў супраць лідара краіны Муамара Кадафі, пасля звяржэння якога разгарэлася супрацьстаянне ўнутры былой апазіцыі. Канфлікты ахопплівалі некалькі бакоў, якія ваявалі з прычыны этнаплемянных, палітычных, ідэалагічных і эканамічных рознагалоссяў, пад моцным уплывам замежных сіл. Баявыя дзеянні прывялі да нестабільнасці па ўсёй краіне, дзясяткаў тысяч ахвяр, зніжэння аб’ёму вытворчасці ў найважнейшай нафтавай прамысловасці. У гэты перыяд Лівія фактычна перастала існаваць як дзяржава (далей…).
|
Кваліфікацыя да чэмпіянату свету па снукеры 2014 праходзіла з 8 па 16 красавіка ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія. Чэмпіянат уключаў у сябе чатыры кваліфікацыйныя раўнды, якія праводзіліся на працягу васьмі гульнявых дзён і ў якіх згулялі 112 удзельнікаў (105 прафесіянальных снукерыстаў і 7 аматараў). 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў тэатр Крусібл, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў, і, пачынаючы з 1/16 фіналу, яны ўсе гулялі на выбыванне. (далей…).
|
|
Налібоцкая пушча — самы вялікі лясны масіў у Беларусі, размешчаны ў басейнах правых прытокаў Нёмана — Заходняй Бярэзіны і Усы, ад Ашмянскага ўзвышша на поўначы да Мінскага ўзвышша на ўсходзе. Гэта абшар ад Міра да Валожына, ад Вішнева да Іўя, займае каля 2 000 км². У наш час пушча падзеленая паміж Валожынскім і Стаўбцоўскім раёнамі Мінскай вобласці, а таксама Навагрудскім, Карэліцкім і Іўеўскім раёнамі Гродзенскай вобласці. У культурным і гістарычным плане рэгіён спалучае славянскія, балцкія і яўрэйскія традыцыі. Здаўна тут прымаліся меры для аховы прыроды, з 2005 года пушча ў складзе рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі». Заказнік мае міжнародны статус ключавой батанічнай тэрыторыі і тэрыторыі рэгіянальнага значэння важнай для птушак. (далей…).
|
«Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» (англ.: Girl with a Pearl Earring) — мастацкі фільм 2003 года рэжысёра Пітэра Уэбера. У аснову кінакарціны быў пакладзены аднайменны раман 1999 года пісьменніцы Трэйсі Шэвалье, адаптацыяй рамана займалася сцэнарыстка Алівія Хетрыд . Галоўныя ролі ў фільме выканалі Колін Фёрт і Скарлет Ёхансан. Падзеі фільма адбываюцца ў 1665 годзе ў горадзе Дэлфт (Галандыя). У дом мастака Яна Вермера прыходзіць працаваць новая пакаёўка — юная прыгажуня Грыт, сям’я якой апынулася на мяжы банкруцтва. Шматдзетная сям’я паспяховага мастака насупраць — належыць да вельмі забяспечаных, аднак апошнім часам яе дабрабыт залежыць ад прыхамацяў багатага патрона, арыстакрата Пітэра Ван Рэйвена, які ўсё больш неахвотна замаўляе ў Вермера карціны. З’яўленне пакаёўкі прыносіць у жыццё сям’і новыя клопаты, але дае мастаку новую крыніцу натхнення. (далей…).
|