Эдвард Зіноўевіч Тарлецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдвард Тарлецкі
Поўнае імя Эдвард Зіноўевіч Тарлецкі
Дата нараджэння 5 лютага 1974(1974-02-05) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Flag of Belarus.svg БеларусьFlag of Ukraine.svg Украіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі журналіст, Дрэг квін, спявак, ЛГБТ-актывіст, дызайнер касцюмаў
Гады актыўнасці 1989 — цяперашні час
Інструменты голас[d]
Жанр поп
Псеўданімы Мадам Жужу, Norma Pospolita
Грамадская дзейнасць
Член у
travesti-diva.io.ua
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Эдвард Зіноўевіч Тарлецкі (сцэнічныя імёны Norma Pospolita[1][2], Мадам Жу Жу[3][4]; нар. 5 лютага 1974, г. Мінск, БССР) — журналіст, грамадскі дзеяч, праваабаронца, піянер беларускага гей-руху. Выступае як артыст арыгінальнага жанру (травесці), спявак. З 2008 г. жыве ў Кіеве[5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 лютага 1974 г. у Мінску. У 1993 г. атрымаў прафесію фатографа ў Мінскім тэхналагічным тэхнікуме. У 1996 вучыўся ў Міжнароднай школе журналістыкі пры ЕГУ (г. Мінск). У 2005 г. завочна скончыў Маскоўскі гуманітарны ўніверсытэт па спецыяльнасці менеджмент арганізацыі.

З 1990 па 1993 працаваў фатографам у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. З 1993 па 1996 — рэдактар Белтэлерадыёкампаніі. [[|thumb| Эдвард Тарлецкі (праваруч) і Алена Лукашэвіч, 1995 г. ]] У 1994 −1998 гг. пазаштатным карэспандэнтам супрацоўнічаў з Радыё «Свабода».[6][7][8] Быў сябрам Беларускай Асацыяцыі Журналістаў[9].

З 1995 па 1997 пісаў у беларускія каталіцкія выданні Наша вера[10], Хрысьціянская думка (рэд. Алесь Бяляцкі), Унія.

У 1996 годзе паступіў у семінарыю Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў у г.Люблін (Польшча), але кінуў навучанне.

З 1996 па 1998 — жыў у г. Дэтройт, штат Мічыган, ЗША. Вывучаў англійскую мову ў Каталіцкім Універсітэце Madonna University.

У 1998 г. першым у Беларусі здзейсніў камінг-аўт і ўзначаліў рух у абарону правоў геяў і лесьбіянак (ЛГБТ).

Быў арганізатарам разнастайных культурных і праваабарончых захадаў. У 2008 годзе эміграваў з Беларусі.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Э. Тарлецкі браў удзел у Першым з'ездзе арганізацыі Беларускі народны фронт «Адраджэньне», які прайшоў у Вільні ў 1989 годзе. Некалькі фотаздымкаў з'езда аўтарства Э.Тарлецкага захоўваюцца ў архіве ГА «Дыярыуш».[11]

Першую вядомасць набыў, калі ў сакавіку 1990 г. разам з мінскай каталіцкай актывісткай Ганнай Ніціеўскай-Сіневіч удзельнічаў у двух галадоўках за вяртанне вернікам Касцёла Св. Сымона і Алены. Акцыя адбывалася каля муроў святыні[12][13][14], дзе ў той час размяшчаўся Дом кіно і штаб-кватэра БНФ «Адраджэньне». Галадоўкі паскорылі перадачу касцёла каталіцкай грамадзе. Усхваляваны падзеямі тых дзён, паэт Міхась Скобла напісаў верш «Ля Дома кіно», які прысвяціў Эдварду Тарлецкому.[15]

У 1993—1995 гг. быў сябрам маладзежнай суполкі пры Касцёле святога Роха ў Мінску.[16]

У 1998 г. у якасці эксперта Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута міжнародных адносін (г. Мінск) быў у складзе групы міжнародных назіральнікаў на чарговых выбарах у Вярхоўную Раду Украіны.[17]

Удзел у ЛГБТ-руху[правіць | правіць зыходнік]

3 ліпеня 1998 г. Э.Тарлецкі разам з іншымі аднадумцамі стварыў і ўзначаліў першую ў гісторыі Беларусі ЛГБТ-арганізацыю — Беларускую лігу сексуальных меншасцяў «Лямбда» (БЛЛ).[18][19][20][21][22].

У жніўні 1998 г. Э.Тарлецкі стаў заснавальнікам і галоўным рэдактарам першага ў Беларусі гей-часопіса «Форум Лямбда». У гэтым жа годзе заснаваў ЛГБТ партал Apagay.com (з 2005 г. — gay.by)[23]

Пытанні талерантнасці ў грамадстве Тралецкі звязываў с развіццём інстытута прыватнай уласнасці. З інтэрв'ю праваабарончаму цэнтру ПЦ «Вясна»[24]:

Увогуле, стаўленне да іншадумства ў грамадстве […] вельмі цесна зьвязанае з маёмаснымі пытаньнямі. Чым больш у грамадстве развіваецца інстытут прыватнай уласнасці, тым больш гэтае грамадства цярпімае. Напрыклад, я назіраў, што адбываецца ў Польшчы, каталіцкай краіне, якая, здавалася б, павінна быць яшчэ больш гамафобнай за Беларусь. […] Там я назіраў «круглыя сталы», дзе за адным сталом сядзяць ксёндз і прадстаўнік арганізацыі гомасексуалістаў. Яны проста абмяркоўваюць праблемы, якія ў іх узьнікаюць: аднаполых саюзаў ці, скажам, усынаўленьня дзяцей. У Беларусі гэта немагчыма.

Першай публічнай акцыяй ЛГБТ у Беларусі стаў пікет, які 19 красавікa 1999г быў арганізованы БЛЛ у знак пратэсту супраць адмовы ўладаў зарэгістраваць арганізацыю. Эдвард Тарлецкі ў размове з карэспандэнтам беларускай службы Радыё «Свабода» заўважыў, што "беларускія ўлады, у сваім нежаданні прызнаць існаванне «сексуальнай нетрадыцыйнай арыентацыі, дасюль кіруюцца савецкімі стэрэатыпамі». Пікетоўшчыкі таксама пратэставалі супраць заяваў некоторых царкоўных лідараў Рускай праваслаўнай царквы, якія напярэдадні назвалі гомасексуалаў «слугамі д'ябла» і заклікалі караць іх «смерцю на электрычным крэсле».[25] У ліпні 1999 года, падчас іншай публічнай акцыі ББЛ, у інтэрв'ю штотыднёвіку «Наша Ніва»[26] Тарлецкі заўважыў:

Якая можа быць талерантнасьць у паўдзікага грамадзтва, якое ня можа наладзіць ані палітычны, ані сацыяльны дыялёг? Проста ўзялі аўтаматычна стэрэатып зь сярэднявечча, што вось жылі разам праваслаўныя, католікі, ды «пабудавалі» байку. На самой справе трэба праводзіць вялікую асьветніцкую работу, вучыць людзей, што ёсьць іншыя думкі, ёсьць іншыя людзі, якіх трэба паважаць, да якіх трэба прыслухоўвацца. Якая можа быць талерантнасьць пасьля такога вялікага пэрыяду савецкага будаўніцтва, калі іншадумства не паважалася? Беларускае грамадзтва вельмі неталерантнае, гамафобнае й расісцкае.

У 2000 г. Эдвард Тарлецкі браў удзел у працы беларускай секцыі на Міжнародным кніжным кірмашы ў г. Гётэборг, Швецыя. Сярод гасцей таксама былі пісьменнік Васіль Быкаў, палітык Вінцук Вячорка, кінарэжысёр Віктар Дашук.[27] Беларусы былі запрошаны ў Гётэборг шведскай урадавай арганізацыяй Форум Сюд (шв. Forum Syd).

З 1999 па 2002 гг. Э. Тарлецкі быў старшынёй аргкамітэта фестываля «Беларусь Гей Прайд».[28] [29] [30] [31][32][33] [34]

7 верасня 2001 г. , пры ўдзеле Тарлецкага, у рамках трэцяга прайд-фестываля ў цэнтры Мінска, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, прайшло першае ў гісторыі краіны прайд-шэсце, у якім удзельнічалі па розных звестках ад 500 да 2000 чалавек.[35][36] Людзі ў яркіх карнавальных касцюмах пад вясёлкавымі сцягамі прайшлі па праспекце Незалежнасці (тады Скарыны) ад будынка цырка да Панікоўскага сквера на Кастрычніцкай плошчы.[37][38][39][40] У інтэрв'ю інтэрнэт-часопісу Makeout Тарлецкі ўзгадвае[35]:

Мы зрабілі гэта сумесна з беларускімі нефармальнымі левымі групамі: антыфашыстамі, анархістамі, і называлі love-парад, а не гей-парад. Мы не бралі ніякіх дазволаў у дзяржавы і ставілі акцэнт на тым, што гэта незарэгістраваная арганізацыя, несанкцыянаваная акцыя. Падкрэслівалі гэтую пазіцыю на налепках, ўлётках … Мы не прапаноўвалі ніякіх палітычных лозунгаў, а сшылі сцягі, на якіх былі намаляваныя кветкі. Напэўна, людзям спадабаўся іншы падыход.

З інтэрв'ю Э.Тарлекага праваабарончаму цэнтру ПЦ «Вясна»[24]:

Любая акцыя можа мець розныя формы, галоўнае — прыцягнуць увагу да сябе і сваіх праблемаў. Калі людзі заўважаюць, што нешта там адбываецца дзіўнае, то потым яны пачынаюць унікаць у сутнасць. Таму любая акцыя павінна быць эпатажнай, незвычайнай. Калі мы нешта праводзілі і нехта пераапранаўся, то гэта спецыяльна рабілася для таго, каб усё выглядала незвычайна і прыцягвала ўвагу. Каб людзі задумаліся, што гэта такое, і пачалі цікавіцца.

У сваю чаргу, прэс-цэнтр апазіцыйнага беларускага руху Хартыя'97 абвінаваціў Э. Тарлецкага ў супрацоўніцтве з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі (КДБ) і назваў «парад кахання» «блакітнай правакацыяй».[41][39]

У 2001 г. шырока вядомым стаў канфлікт паміж Э. Тарлецкім і лідарам  Маладога Фронту Паўлам Севярынцам, што асвятлялася на старонках некалькіх беларускіх выданняў. Спачатку арганізацыйны камітэт Кангрэса беларускай моладзі[42] адмовіў прадстаўнікам БЛЛ у праве браць удзел у гэтым форуме.[43] [44][45]. Далей газета Наша Ніва апублікавала допіс П.Севярынца «Апошняе вычварэньне Эдзіка Тарлецкага», дзе П. Севярынец заявіў: «Як хрысьціянін і проста нармалёвы чалавек, я стаўлюся да гомасэксуалістаў як да няшчасных, скалечаных і хворых людзей».[46] Э. Тарлецкі ў сваю чаргу параўнаў П. Севярынца з Гітлерам. Апагеям канфлікта стаў правакацыйны комікс «Папялушка»[47], які быў апублікаваны ў сатырычнай газеце «Навінкі(бел. (тар.)) бел.». Там  Тарлецкі ў жаночым абліччы нібыта спакушае Севярынца.[48] У 2007—2008 гг. Э. Тарлецкім, пры падтрымцы Фонда «Адкрытае грамадства» (Open Society Foundation), выдаваўся часопіс «Taboo», «часопіс для геяў, прыхільнікаў андэграўнду, мадэрна і крэатыву». Выйшла 5 нумароў выдання.[49][50]

У 2015 г. прыймаў удзел у фестывалі культуры і правоў геяў і лесьбіянак Київ Прайд, які прашоў у Кіеве[51][52].

Творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2001—2004 гг. як арганізатар мерапрыемстваў, супрацоўнічае з культавым мінскім гей-клубам «Babylon»[53][54]. Узгадвае Dj Ядзік (Дзмітрый Ціхановіч)[55]:

Увесь час адбываліся нейкія культурныя працэсы. Вельмі сур'ёзны ўнёсак зрабіў Эдвард Тарлецкі, які цяпер жыве за мяжой. Асабліва памятны конкурс «Miss Diva», які ладзіўся для «дамаў» сталага ўзросту і называўся «Miss Diva. Млявая кветачка». Там удзельнічалі ўжо такія спадары за сорак, яны асабліва старанна падыходзілі да падрыхтоўкі. У іх было больш выгаднае матэрыяльнае становішча, яны маглі не проста там нейкія сукенкі сабе пашыць, але яшчэ і камянямі іх упрыгожыць. Таму конкурс атрымаўся вельмі прыгожы ды яскравы. Эдвард да апошняга дня рабіў такія мерапрыемствы. Вакол яго была сапраўды крэатыўная каманда, якая днём аддавалася алкагалізму, а ноччу рабіла цуды.

Пачынаючы з 2001 г. Э.Тарлецкі пад сцэнічнымі імёнамі Exeda й Zarah Und выступае як артыст арыгінальнага жанру (травесці) [56][57][58]."Белгазета", № 19 (640)(пераклад з рускай):

Пасля песні «Курвы танчуть баль» — аднаго са шчаслівым чынам ацалелых шэдэўраў зманліва дваровых «мужычкоў з гармонікамі» … на сцэну з'явілася раскошная, упрыгожаная мяхамі, стразамі, пёрамі і шоўкамі трэш-дзіва Зара Унд, яна ж Эдвард Тарлецкі. Зара Унд, какетліва пляскаючы гіганцкімі, як трапічныя матылькі, вейкамі, адарыла Міхалка пышным букетам і жвава ўцякла на велізарных абцасах за сцэну. "Вось бачыце, — стомленым ментарскім і ўжо па звычцы прамоўніцкім тонам закрычаў Сяргей, -Зараз ніхто не зможа абвінаваціць наш калектыў у гамафобіі! Мы любім ўсіх! "" Так, мы любім ўсіх! — Пагадзіўся Булатнікаў. — Проста кагосьці больш ".

У 2004 г. Э. Тарлецкі арганізаваў у Мінску конкурс травесці «Альтэрнатыўная міс Беларусь»[59][60], які прайшоў наступнага дня пасля афіцыйнага конкурсу «Міс Беларусь».[61][62]

Як сказаў Эдвард Тарлецкі, "складаецца такое ўражанне, што і аграрнае свята "Дажынкі «, і конкурс прыгажосці праводзяць адзін і тыя ж людзі — усе аднолькава». А свой конкурс ён прыдумаў, каб «пацешыць сябе і парадаваць іншых людзей, бо ў кожнага з нас свой, альтэрнатыўны погляд на прыгажосць».

— Марина Гуляева "Как выбирали альтернативную Мисс Беларусь?", БелГазета, 5 кастрычніка 2004 г.

У маі 2006 г .стаў адным з сузаснавальнікаў і дырэктарам папулярнага маладзёжнага андэграўнд-клубу «Buffet ЁЁ» у Мінску. [63][64] Дзмітрый «Дзіш» Шэпялевіч, адзін з асноўнікаў міснкай прома-групы «12 Інч» (12 Inch), у сваім артыкуле ў часопісе «Таймер», заўважае [65] (пераклад з рускай):

Клуб быў падобны на лонданскія месцы, якія мы бачылі ў кіно.[…] «ЁЁ» быў першым 100-працэнтна беларускім тусовачным месцам, якое не арыентавалася ні на якія тэндэнцыі.

У 2007—2008 гг. Э. Тарлецкі здымаецца для тэлэвізійнага праэкта Сяргея Міхалка «Саша і Сірожа».[66]

У 2008 годзе пераязджае ва Украіну, дзе выступае пад псеўданімамі Мадам Жужу і Norma Pospolita.

У 2011 праславіўся, згуляўшы ролю Дзівы ў фільме «Шапіто-шоў»[67], які здабыў прыз 33-га Маскоўскага кінафестываля.

У 2011 годзе ўдзельнічае ў IV Маскоўскім біенале сучаснага мастацтва.[68][69]

У 2013 удзельнічаў у арганізацыі вядомага ва Украіне конкурсу травесці «Міс Дзіва».[70][71]

У 2013—2014 г. становіцца героем папулярных украінских телешоу Звана вечеря (тэлеканал СТБ)[72] і Говорить Україна [73]

У 2015 Э.Тарлецкі арганізаваў уласны відэа-праект пад назвай Маланка Шоу[3], дзе людзі розных прафесій спаборнічаюць у стварэнні новых вобразаў для Мадам Жужу.[74]

У гэтым жа годзе Э.Тарлецкі ў ролі травесці-дзівы здымаецца ў кліпе «Wings» брытанскага дуэту «Hurts». [75][76]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Norma Pospolita Drag Queen
  2. Norma Pospolita
  3. 3,0 3,1 Часопіс Makeout «Маланка Шоу» — новый видео-проект Эдварда Тарлецкого аkа Жужу
  4. Артыкул «Мадам Жу-Жу без макияжа», сайт Без-макияжа.ру, 2016-02-04
  5. Наш Киев
  6. МОНИТОРИНГ ФОНДА ЗАЩИТЫ ГЛАСНОСТИ: АПРЕЛЬ'96.
  7. АБАЖУР № 40-41
  8. Камунікат. ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА-96» АДЗНАЧАЕ, ШТО НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ МЭТАНАКІРАВАНА ЗЬНІШЧАЕЦЦА.
  9. Naviny.by В Минске избили журналиста Эдварда Тарлецкого
  10. Часопіс «Наша вера» № 1(2)/1996 КАРАНАЦЫЯ ЦУДАДЗЕЙНАГА АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ БЕРАСЦЕЙСКАЙ
  11. Вытокі. І З'езд БНФ «Адраджэньне»
  12. Magazyn Polski № 10.2013. TADEUSZ GAWIN «Początek odrodzenia» стар.11
  13. Tadeusz Gawin. «POLSKIE ODRODZENIE NA BIAŁORUSI 1988—2005». стар.288 Wyższa Szkoła Administracji Publicznej im. Stanisława Staszica BIAŁYSTOK 2010 ISBN 978-83-60772-23-2
  14. Cezary Goliński, Batalia o kościół, «Głos znad Niemna», nr 5 (7) z maja 1991.
  15. Скобла Міхась «Акно для матылькоў» Мінск, 2009 г. Pro Christo 312с.
  16. Агнешка-Франьцішканка. Ліставаньне з Паўлам Севярынцам. Рыдупля
  17. Офіційні спостерігачі від іноземних держав та міжнародних організацій
  18. «Бизнес & Балтия» Павлюк БЫКОВСКИЙ. В Белоруссии разгул демократии. Красная республика голубеет
  19. Ягада. Пазітыўны квір інфа-партал
  20. Часопіс Makeout. 6 студзеня 2014/ Вика Биран. Любое гей-движение будет отражать общую картину происходящего в обществе
  21. Вясна-96. Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе
  22. Беларуские гей-новости #25,26
  23. Icare/ NEWS — Archive May, June and July 2005 LONG LIVE GAY.BY!
  24. 24,0 24,1 Пытаньні талерантнасьці: гісторыя, сучаснасьць, персьпектывы, Праваабарончы Цэнтр Вясна, Менск 2005  «Праблема адносінаў да гомасексуалізму займае адно з першых месцаў па неталерантнасьці…»
  25. RFE/RL NEWSLINE Vol 3, No. 76, Part II, 20 April 1999
  26. «Наша Ніва» № 13 (134) 1999 г. Эдвард Тарлецкі: Паўдзікае грамадзтва ня можа быць талерантным
  27. Dmitri Plax. ANNUS ALBARUTHENICUS/ГОД БЕЛАРУСКІ № 3/ 2002 г. ANTECKNINGAR OM SVENSK-VITRYSKA KULTURELLA KONTAKTER I BÖRJAN AV DET XXI SEKLET
  28. Gay.ru В Минске стартовал фестиваль «Гей-прайд — 2002»
  29. ВЫКЛЮЧИЛИ СВЕТ. Пока только для геев. Общество. № 35 (251) 11 сентября 2000 г.. БелГазета. Новости Беларуси. Белорусские новости
  30. kommersant.ru У белорусских собственная гордость // Особенно у геев
  31. photo.bymedia.net
  32. БЕЛОГЕЙСКАЯ ПУЩА
  33. Facty.ua Участники гей-парада в минске были избиты и разогнаны милицией
  34. The Moscow Times. Belarus Gay Festival
  35. 35,0 35,1 Часопіс Makeout. 6 студзеня 2014/ Вика Биран. Любое гей-движение будет отражать общую картину происходящего в обществе
  36. Артур Скальский. Парад Любви: Берлин — Стокгольм — Минск
  37. Беларуские гей-новости (rest.love.forumlambda7575) : Рассылка : Subscribe.Ru
  38. В Белоруссии пройдет карнавальное шоу геев
  39. 39,0 39,1 ПАРАД ЛЮБВИ. Накануне выборов. Общество. № 35 (301) 10 сентября 2001 г.. БелГазета. Новости Беларуси. Белорусские новости
  40. Радыё СВАБОДА. У МЕНСКУ АДБЫЎСЯ LOVE-ПАРАД СЭКС-МЕНШАСЬЦЯЎ
  41. «Блакітная» правакацыя ў Менску :: Хартыя'97 :: Навiны :: 07/09/2001
  42. ГДЕ ГОНЧАРИК — ТАМ «БОМБА» Отдел политики, «Белорусская деловая газета»
  43. Радыё Свабода. 19.07.2001 КАНГРЭС ДЭМАКРАТЫЧНАЙ МОЛАДЗІ ПРОЙДЗЕ БЕЗ ПРАДСТАЎНІКОЎ СЭКСУАЛЬНЫХ МЕНШАСЬЦЯЎ
  44. Майдан-ІНФОРМ БІЛОРУСЬКІ НОВИНИ (28.07.2001)
  45. Биржа Информации. Дмитрий Егоров. Конгресс белорусской молодежи: Две «бомбы» и три эксцесса
  46. Наша Ніва 29.03.2002 Павал Севярынец. Апошняе вычварэньне Эдзіка Тарлецкага
  47. Комикс «Папялушка»
  48. «За вясёлкавую Беларусь!» Віртуальная выстава дакументаў па ЛГБТ-гісторыі Беларусі 1990-2000-х гадоў. Частка 2
  49. http://www.gayby.net/news/2007-02-11-235
  50. http://spring96.org/ru/news/22061
  51. Гей-альянс Украина. Об открытии КиевПрайда 2015
  52. Гей-альянс Украина. В рамках КиевПрайда-2015 пройдет прайд-вечеринка
  53. Літара.net Рэвалюцыя ў «Бабілёне»…Эдзік Тарлецкі наладзіў адмысловую вечарыну «Гомасэксуальнае ды рэвалюцыйнае паэзіі».
  54. «Белгазета» № 5 (473) 07 февраля 2005 г. Радости жизни «ВАВИЛОН» ДАРИЛ МИСКИ
  55. Часопіс Makeout. 21 ліпеня 2014 Наста Манцэвіч Арт-клуб BABYLON
  56. Белгазета. № 14 (431) 12 апреля 2004 г. Sexus «НОВАЯ КОМПЛЕКЦИЯ»
  57. Белгазета. № 19 (640) 14 мая 2008 г. Радости жизни «Ляписы» отлюбили всех
  58. Гей-новости. Беларусь ПРАЗДНИК
  59. Belarus Today 24 Сентября, 2004 Впервые в Беларуси пройдет конкурс Альтернативная мисс Беларусь
  60. Tut.by Как выбирали альтернативную Мисс Беларусь?
  61. БДГ 22/09/2004 Впервые в Беларуси пройдет конкурс «Альтернативная мисс Беларусь»
  62. Белгазета. № 39 (456) 04 октября 2004 г. Радости жизни ДРУГАЯ «МИСС БЕЛАРУСЬ»
  63. БДГ. 27/09/2006. Белорусский рэпер бежал с собственного концерта
  64. tuzin.fm 30.03.2007 — У Менску закрываюцца альтэрнатыўныя клюбы 
  65. Таймер № 5, стар. 67
  66. SasiTV
  67. Шапито-Шоу. Создатели
  68. Четвертая Московская биеннале современного искусства
  69. Участие белорусов в Международном фестивале активистского искусства | Art | Афиша
  70. Наш Киев.ua 23.04.13<meta />
  71. VGORODE.UA Главный сайт в городе
  72. Звана вечеря, 50 выпуск, 06.12.2013
  73. Я живу в чужом теле
  74. Маланка-шоу
  75. Украинская травести-дива появилась в клипе британской группы Hurts
  76. РБК-Украина. Группа Hurts презентовала «киевский» клип

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]