Касцёл Святой Тройцы на Залатой Горцы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Касцёл
Касцёл Святой Тройцы на Залатой Горцы
Касцёл Святой Тройцы (Св. Роха)
Касцёл Святой Тройцы (Св. Роха)
Каардынаты: 53°54′40″ пн. ш. 27°34′48″ у. д. / 53.911111° пн. ш. 27.58° у. д. (G) (O) (Я)53°54′40″ пн. ш. 27°34′48″ у. д. / 53.911111° пн. ш. 27.58° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Канфесія Каталіцтва
Тып будынка касцёл
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-гатычны
Будаўніцтва 18611864 гады
Стан действует

Касцёл Святой Тройцы на Залатой Горцы (Мінск Цэнтр)
Касцёл Святой Тройцы на Залатой Горцы
Касцёл Святой Тройцы на Залатой Горцы

Касцёл Святой Тройцы на Залатой Горцы (таксама вядомы як Касцёл Св. Роха) — рыма-каталіцкі храм на Залатой Горцы ў Мінску. Помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю.

Пасля таго як у 1840 г. Троіцкі прыход у Мінску застаўся без парафіяльнага касцёла, набажэнства было перанесена ў капліцу (пабудавана ў 1797 г.). У 1842 г. капліца была адрамантавана і перароблена ў касцёл. Аднак ужо ў 1850 г. было прызнана, што немэтазгодна падтрымліваць рамонтамі драўляны касцёл, лепш пабудаваць новы мураваны.

Праект быў прадстаўлены імператару і зацверджаны ім 6 ліпеня 1861 г. Аўтар праекта — акадэмік Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў М. Сівіцкі (кіраваў будаўніцтвам ксёндз Ф. Гарбачэўскі). Будаўніцтва касцёла, якое вялося на добраахвотныя ахвяраванні парафіян, было завершана ў канцы кастрычніка 1864 г. 1 лістапада 1864 г. касцёл быў асвячоны пад назвай Успення Прасвятой Дзевы Марыі і Св. Роха.

Нягледзечы на тое, што Троіцкі касцёл быў новазбудаваны, у 1867 г. ужо патрабаваліся рамонтныя работы. Так, у рапарце мінскага дэкана паведамлялася, што на касцёле пашкоджаны дах, карнізы, сцены, асабліва пры падмурках, «что свидетельствует об использовании материалов нижайшего достоинства, и вообще, прочность была упущена из виду».

З дакументальных крыніц вядома, што ў 19001901 гг. у Залатагорскім касцёле быў устаноўлены паўстажковы арган на дзве клавіятуры з педалямі на 18 галасоў і 7 рэгістраў.

На працягу 19021905 гг. у касцёле адбываюцца некаторыя рамонтныя работы. Была адрамантавана званіца, уваход, сакрысціі, заменены аконныя рамы, рэстаўрыраваны некаторыя абразы, пазалочаны і пасярэбраны алтары, жырандоль і інш. У 1905 г. арган перароблены на вінклевую сістэму.

У сувязі з павелічэннем прыхода да 9000 чал., у 1903 г. прыхаджане хадайнічаюць аб дазволе на пашырэнне існуючага касцёла. У 1904 г. варшаўскі архітэктар Дзяконскі выканаў праект на пашырэнне Залатагорскага касцёла, запраектаваўшы крыжападобную ў плане прыбудову да правай фасаднай сцяны. Але касцельны камітэт адхіліў гэты і наступны, выкананы інжынерам Шабуневічам, праекты.

У 1920-я гг. Троіцкі касцёл Св. Роха быў закрыты. У час Вялікай Айчыннай вайны згарэў дах. Пасля вайны прыстасаваны пад кнігасховішча Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У 1976 г. у Спецыяльных праектна-рэстаўрацыйных майстэрнях МК БССР пачаліся праектныя работы па рэстаўрацыі Залатагорскага касцёла. Пасля рэстаўрацыі 19831984 гг. будынак касцёла прыстасаваны пад залу камернай музыкі Белдзяржфілармоніі (аўтар праекта А. Малахоўскі). У цэнтры алтара ўстаноўлены арган. З 1991 г. у храме ў вольны ад канцэртаў час вяліся богаслужэнні. У 2006 г. касцёл поўнасцю перададзены вернікам.

Інтэр'ер касцёла на літаграфіі XIX ст.

Касцёл — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Аднанефавы, аднавежавы, прамавугольны ў плане, з пяціграннай апсідай. Мае сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны двух'яруснай прамавугольнай у плане вежай пад чатырохсхільным шатром. Абапал франтона — дэкаратыўныя вежачкi. Фасады будынка расчлянёны стылізаванымі трохступеньчатымі контрфорсамі, члянёны стральчатымі нішамі з аконнымі праёмамі. Па перыметры сцены завершаны развітым карнізам. Уваход вырашаны ў выглядзе высокага спічастага партала.

Інтэр'ер пабудовы мае сіметрычную кампазіцыю. Цэнтральны неф і апсіда перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. У нартэксе — крыжовае скляпенне. Унутраная паверхня сцен дэкарыравана пілястрамі, завершанымі карнізамі. Вокны дэкарыраваны арнаментальным вітражом.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]