Эдвард Зіноўевіч Тарлецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эдвард Тарлецкі)
Эдвард Тарлецкі
Поўнае імя Эдвард Зіноўевіч Тарлецкі
Дата нараджэння 5 лютага 1974(1974-02-05) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна  Беларусь Украіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі журналіст, Дрэг квін, спявак, ЛГБТ-актывіст, дызайнер касцюмаў, тэлевядучы, акцёр
Гады актыўнасці 1989 — цяперашні час
Інструменты вакал[d]
Жанр поп
Псеўданімы Мадам Жужу, Norma Pospolita
Грамадская дзейнасць
Член у
travesti-diva.io.ua
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Эдвард Зіноўевіч Тарлецкі (сцэнічныя імёны Norma Pospolita[1][2], Мадам Жу Жу[3][4]; 5 лютага 1974, г. Мінск, БССР) — журналіст, грамадскі дзеяч, праваабаронца, піянер беларускага гей-руху. Выступае як артыст арыгінальнага жанру (травесці), спявак. З 2008 г. жыве ў Кіеве[5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 лютага 1974 г. у Мінску. У 1993 г. атрымаў прафесію фатографа ў Мінскім тэхналагічным тэхнікуме. У 1996 вучыўся ў Міжнароднай школе журналістыкі пры ЕГУ (г. Мінск). У 2005 г. завочна скончыў Маскоўскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці менеджмент арганізацыі.

З 1990 па 1993 працаваў фатографам у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. З 1993 па 1996 — рэдактар Белтэлерадыёкампаніі. [[|thumb| Эдвард Тарлецкі (справа) і Алена Лукашэвіч, 1995 г. ]] У 1994 −1998 гг. пазаштатным карэспандэнтам супрацоўнічаў з Радыё «Свабода».[6][7][8] Быў сябрам Беларускай Асацыяцыі Журналістаў[9].

З 1995 па 1997 пісаў у беларускія каталіцкія выданні Наша вера[10], Хрысьціянская думка (рэд. Алесь Бяляцкі), Унія.

У 1996 годзе паступіў у семінарыю Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў у г.Люблін (Польшча), але кінуў навучанне.

З 1996 па 1998 — жыў у г. Дэтройт, штат Мічыган, ЗША. Вывучаў англійскую мову ў Каталіцкім Універсітэце Madonna University[1] Архівавана 2 студзеня 2020.

У 1998 г. першым у Беларусі здзейсніў камінг-аўт і ўзначаліў рух у абарону правоў геяў і лесьбіянак (ЛГБТ).

Быў арганізатарам разнастайных культурных і праваабарончых захадаў. У 2008 годзе эміграваў з Беларусі.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Э. Тарлецкі браў удзел у Першым з'ездзе арганізацыі Беларускі народны фронт «Адраджэньне», які прайшоў у Вільні ў 1989 годзе. Некалькі фотаздымкаў з'езда аўтарства Э.Тарлецкага захоўваюцца ў архіве ГА «Дыярыуш».[11]

Першую вядомасць набыў, калі ў сакавіку 1990 г. разам з мінскай каталіцкай актывісткай Ганнай Ніціеўскай-Сіневіч удзельнічаў у двух галадоўках за вяртанне вернікам Касцёла Св. Сымона і Алены. Акцыя адбывалася каля муроў святыні[12][13][14], дзе ў той час размяшчаўся Дом кіно і штаб-кватэра БНФ «Адраджэньне». Галадоўкі паскорылі перадачу касцёла каталіцкай грамадзе. Усхваляваны падзеямі тых дзён, паэт Міхась Скобла напісаў верш «Ля Дома кіно», які прысвяціў Эдварду Тарлецкому.[15]

У 1993—1995 гг. быў сябрам маладзежнай суполкі пры Касцёле Святога Роха ў Мінску.[16]

У 1998 г. у якасці эксперта Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута міжнародных адносін (г. Мінск) быў у складзе групы міжнародных назіральнікаў на чарговых выбарах у Вярхоўную Раду Украіны.[17]

Удзел у ЛГБТ-руху[правіць | правіць зыходнік]

3 ліпеня 1998 г. Э.Тарлецкі разам з іншымі аднадумцамі стварыў і ўзначаліў першую ў гісторыі Беларусі ЛГБТ-арганізацыю — Беларускую лігу сексуальных меншасцей «Лямбда» (БЛЛ).[18][19][20][21][22].

У жніўні 1998 г. Э.Тарлецкі стаў заснавальнікам і галоўным рэдактарам першага ў Беларусі гей-часопіса «Форум Лямбда». У гэтым жа годзе заснаваў ЛГБТ партал Apagay.com (з 2005 г. — gay.by)[23]

Пытанні талерантнасці ў грамадстве Тралецкі звязываў с развіццём інстытута прыватнай уласнасці. З інтэрв'ю праваабарончаму цэнтру «Вясна»[24]:

Увогуле, стаўленне да іншадумства ў грамадстве […] вельмі цесна звязанае з маёмаснымі пытаннямі. Чым больш у грамадстве развіваецца інстытут прыватнай уласнасці, тым больш гэта грамадства цярпімае. Напрыклад, я назіраў, што адбываецца ў Польшчы, каталіцкай краіне, якая, здавалася б, павінна быць яшчэ больш гамафобнай за Беларусь. […] Там я назіраў «круглыя сталы», дзе за адным сталом сядзяць ксёндз і прадстаўнік арганізацыі гомасексуалістаў. Яны проста абмяркоўваюць праблемы, якія ў іх узнікаюць: аднаполых саюзаў ці, скажам, усынаўлення дзяцей. У Беларусі гэта немагчыма.

Першай публічнай акцыяй ЛГБТ у Беларусі стаў пікет, які 19 красавікa 1999 г. быў арганізованы БЛЛ у знак пратэсту супраць адмовы ўладаў зарэгістраваць арганізацыю. Эдвард Тарлецкі ў размове з карэспандэнтам беларускай службы Радыё «Свабода» заўважыў, што "беларускія ўлады, у сваім нежаданні прызнаць існаванне «сексуальнай нетрадыцыйнай арыентацыі, дасюль кіруюцца савецкімі стэрэатыпамі». Пікетоўшчыкі таксама пратэставалі супраць заяваў некоторых царкоўных лідараў Рускай праваслаўнай царквы, якія напярэдадні назвалі гомасексуалаў «слугамі д'ябла» і заклікалі караць іх «смерцю на электрычным крэсле».[25] У ліпені 1999 года, падчас іншай публічнай акцыі ББЛ, у інтэрв'ю штотыднёвіку «Наша Ніва»[26] Тарлецкі заўважыў:

Якая можа быць талерантнасць у паўдзікага грамадства, якое не можа наладзіць ані палітычны, ані сацыяльны дыялог? Проста ўзялі аўтаматычна стэрэатып з Сярэднявечча, што вось жылі разам праваслаўныя, католікі, і «пабудавалі» байку. На самой справе трэба праводзіць вялікую асветніцкую работу, вучыць людзей, што ёсць іншыя думкі, ёсць іншыя людзі, якіх трэба паважаць, да якіх трэба прыслухоўвацца. Якая можа быць талерантнасць пасля такога вялікага перыяду савецкага будаўніцтва, калі іншадумства не паважалася? Беларускае грамадства вельмі неталерантнае, гамафобнае і расісцкае.

У 2000 г. Эдвард Тарлецкі браў удзел у працы беларускай секцыі на Міжнародным кніжным кірмашы ў г. Гётэбарг, Швецыя. Сярод гасцей таксама былі пісьменнік Васіль Быкаў, палітык Вінцук Вячорка, кінарэжысёр Віктар Дашук.[27] Беларусы былі запрошаны ў Гётэбарг шведскай урадавай арганізацыяй Форум Сюд (шв. Forum Syd).

З 1999 па 2002 гг. Э. Тарлецкі быў старшынёй аргкамітэта фестываля «Беларусь Гей Прайд».[28][29][30][31][32][33][34]

7 верасня 2001 г. , пры ўдзеле Тарлецкага, у рамках трэцяга прайд-фестываля ў цэнтры Мінска, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, прайшло першае ў гісторыі краіны прайд-шэсце, у якім удзельнічалі па розных звестках ад 500 да 2000 чалавек.[20][35] Людзі ў яркіх карнавальных касцюмах пад вясёлкавымі сцягамі прайшлі па праспекце Незалежнасці (тады Скарыны) ад будынка цырка да Панікоўскага сквера на Кастрычніцкай плошчы.[36][37][38][39] У інтэрв'ю інтэрнэт-часопісу Makeout Тарлецкі ўзгадвае[20]:

Мы зрабілі гэта сумесна з беларускімі нефармальнымі левымі групамі: антыфашыстамі, анархістамі, і называлі love-парад, а не гей-парад. Мы не бралі ніякіх дазволаў у дзяржавы і ставілі акцэнт на тым, што гэта незарэгістраваная арганізацыя, несанкцыянаваная акцыя. Падкрэслівалі гэтую пазіцыю на налепках, ўлётках … Мы не прапаноўвалі ніякіх палітычных лозунгаў, а сшылі сцягі, на якіх былі намаляваныя кветкі. Напэўна, людзям спадабаўся іншы падыход.

З інтэрв'ю Э.Тарлекага праваабарончаму цэнтру «Вясна»[24]:

Любая акцыя можа мець розныя формы, галоўнае — прыцягнуць увагу да сябе і сваіх праблемаў. Калі людзі заўважаюць, што нешта там адбываецца дзіўнае, то потым яны пачынаюць унікаць у сутнасць. Таму любая акцыя павінна быць эпатажнай, незвычайнай. Калі мы нешта праводзілі і нехта пераапранаўся, то гэта спецыяльна рабілася для таго, каб усё выглядала незвычайна і прыцягвала ўвагу. Каб людзі задумаліся, што гэта такое, і пачалі цікавіцца.

У сваю чаргу, прэс-цэнтр апазіцыйнага беларускага руху Хартыя'97 абвінаваціў Э. Тарлецкага ў супрацоўніцтве з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі (КДБ) і назваў «парад кахання» «блакітнай правакацыяй».[38][40]

У 2001 г. шырока вядомым стаў канфлікт паміж Э. Тарлецкім і лідарам  Маладога Фронту Паўлам Севярынцам, што асвятляўся на старонках некалькіх беларускіх выданняў. Спачатку арганізацыйны камітэт Кангрэса беларускай моладзі[41] адмовіў прадстаўнікам БЛЛ у праве браць удзел у гэтым форуме.[42][43][44]. Далей газета Наша Ніва апублікавала допіс П.Севярынца «Апошняе вычварэнне Эдзіка Тарлецкага», дзе П. Севярынец заявіў: «Як хрысціянін і проста нармальны чалавек, я стаўлюся да гомасексуалістаў як да няшчасных, скалечаных і хворых людзей».[45] Э. Тарлецкі ў сваю чаргу параўнаў П. Севярынца з Гітлерам. Апагеям канфлікта стаў правакацыйны комікс «Папялушка»[46], які быў апублікаваны ў сатырычнай газеце «Навінкі  (бел. (тар.))». Там  Тарлецкі ў жаночым абліччы нібыта спакушае Севярынца.[47] У 2007—2008 гг. Э. Тарлецкім, пры падтрымцы Фонда «Адкрытае грамадства» (Open Society Foundation), выдаваўся часопіс «Taboo», «часопіс для геяў, прыхільнікаў андэграўнду, мадэрна і крэатыву». Выйшла 5 нумароў выдання.[48][49]

У 2015 г. прыймаў удзел у фестывалі культуры і правоў геяў і лесьбіянак Київ Прайд, які прашоў у Кіеве[50][51].

Творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2001—2004 гг. як арганізатар мерапрыемстваў, супрацоўнічае з культавым мінскім гей-клубам «Babylon»[52][53]. Узгадвае Dj Ядзік (Дзмітрый Ціхановіч)[54]:

Увесь час адбываліся нейкія культурныя працэсы. Вельмі сур'ёзны ўнёсак зрабіў Эдвард Тарлецкі, які цяпер жыве за мяжой. Асабліва памятны конкурс «Miss Diva», які ладзіўся для «дамаў» сталага ўзросту і называўся «Miss Diva. Млявая кветачка». Там удзельнічалі ўжо такія спадары за сорак, яны асабліва старанна падыходзілі да падрыхтоўкі. У іх было больш выгаднае матэрыяльнае становішча, яны маглі не проста там нейкія сукенкі сабе пашыць, але яшчэ і камянямі іх упрыгожыць. Таму конкурс атрымаўся вельмі прыгожы ды яскравы. Эдвард да апошняга дня рабіў такія мерапрыемствы. Вакол яго была сапраўды крэатыўная каманда, якая днём аддавалася алкагалізму, а ноччу рабіла цуды.

Пачынаючы з 2001 г. Э.Тарлецкі пад сцэнічнымі імёнамі Exeda й Zarah Und выступае як артыст арыгінальнага жанру (травесці) [55][56][57]."Белгазета", № 19 (640)(пераклад з рускай):

Пасля песні «Курвы танчуть баль» — аднаго са шчаслівым чынам ацалелых шэдэўраў зманліва дваровых «мужычкоў з гармонікамі» … на сцэну з'явілася раскошная, упрыгожаная мяхамі, стразамі, пёрамі і шоўкамі трэш-дзіва Зара Унд, яна ж Эдвард Тарлецкі. Зара Унд, какетліва пляскаючы гіганцкімі, як трапічныя матылькі, вейкамі, адарыла Міхалка пышным букетам і жвава ўцякла на велізарных абцасах за сцэну. "Вось бачыце, — стомленым ментарскім і ўжо па звычцы прамоўніцкім тонам закрычаў Сяргей, -Зараз ніхто не зможа абвінаваціць наш калектыў у гамафобіі! Мы любім усіх! "" Так, мы любім усіх! — Пагадзіўся Булатнікаў. — Проста кагосьці больш ".

У 2004 г. Э. Тарлецкі арганізаваў у Мінску конкурс травесці «Альтэрнатыўная міс Беларусь»[58][59], які прайшоў наступнага дня пасля афіцыйнага конкурсу «Міс Беларусь».[60][61]

Як сказаў Эдвард Тарлецкі, "складаецца такое ўражанне, што і аграрнае свята "Дажынкі «, і конкурс прыгажосці праводзяць адзін і тыя ж людзі — усе аднолькава». А свой конкурс ён прыдумаў, каб «пацешыць сябе і парадаваць іншых людзей, бо ў кожнага з нас свой, альтэрнатыўны погляд на прыгажосць».

— Марина Гуляева "Как выбирали альтернативную Мисс Беларусь?", БелГазета, 5 кастрычніка 2004 г.

У маі 2006 г.стаў адным з сузаснавальнікаў і дырэктарам папулярнага маладзёжнага андэграўнд-клуба «Buffet ЁЁ» у Мінску.[62][63] Дзмітрый «Дзіш» Шэпялевіч, адзін з асноўнікаў мінскай прома-групы «12 Інч» (12 Inch), у сваім артыкуле ў часопісе «Таймер», заўважае [64] (пераклад з рускай):

Клуб быў падобны на лонданскія месцы, якія мы бачылі ў кіно.[…] «ЁЁ» быў першым 100-працэнтна беларускім тусовачным месцам, якое не арыентавалася ні на якія тэндэнцыі.

У 2007—2008 гг. Э. Тарлецкі здымаецца для тэлэвізійнага праэкта Сяргея Міхалка «Саша і Сірожа».[65]

У 2008 годзе пераязджае ва Украіну, дзе выступае пад псеўданімамі Мадам Жужу і Norma Pospolita.

У 2011 праславіўся, згуляўшы ролю Дзівы ў фільме «Шапіто-шоу»[66], які здабыў прыз 33-га Маскоўскага кінафестывалю.

У 2011 годзе ўдзельнічае ў IV Маскоўскім біенале сучаснага мастацтва.[67][68]

У 2013 удзельнічаў у арганізацыі вядомага ва Украіне конкурсу травесці «Міс Дзіва».[69][70]

У 2013—2014 г. становіцца героем папулярных украінских телешоу Звана вечеря (тэлеканал СТБ Архівавана 13 красавіка 2012.)[71] і Говорить Україна [72]

У 2015 Э.Тарлецкі арганізаваў уласны відэа-праект пад назвай Маланка Шоу[3], дзе людзі розных прафесій спаборнічаюць у стварэнні новых вобразаў для Мадам Жужу.[73]

У гэтым жа годзе Э.Тарлецкі ў ролі травесці-дзівы здымаецца ў кліпе «Wings» брытанскага дуэту «Hurts».[74][75]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Norma Pospolita Drag Queen
  2. Norma Pospolita
  3. а б Часопіс Makeout «Маланка Шоу» — новый видео-проект Эдварда Тарлецкого аkа Жужу
  4. Артыкул «Мадам Жу-Жу без макияжа», сайт Без-макияжа.ру, 2016-02-04
  5. Наш Киев Архівавана 10 лютага 2016.
  6. МОНИТОРИНГ ФОНДА ЗАЩИТЫ ГЛАСНОСТИ: АПРЕЛЬ'96.
  7. АБАЖУР № 40-41 Архівавана 29 жніўня 2008.
  8. Камунікат. ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА-96» АДЗНАЧАЕ, ШТО НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ МЭТАНАКІРАВАНА ЗЬНІШЧАЕЦЦА. Архівавана 6 кастрычніка 2008.
  9. Naviny.by В Минске избили журналиста Эдварда Тарлецкого Архівавана 27 сакавіка 2015.
  10. Часопіс «Наша вера» № 1(2)/1996 КАРАНАЦЫЯ ЦУДАДЗЕЙНАГА АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ БЕРАСЦЕЙСКАЙ
  11. Вытокі. І З'езд БНФ «Адраджэньне»
  12. Magazyn Polski № 10.2013. TADEUSZ GAWIN «Początek odrodzenia» стар.11
  13. Tadeusz Gawin. «POLSKIE ODRODZENIE NA BIAŁORUSI 1988—2005». стар.288 Wyższa Szkoła Administracji Publicznej im. Stanisława Staszica BIAŁYSTOK 2010 Архівавана 4 лютага 2016. ISBN 978-83-60772-23-2
  14. Cezary Goliński, Batalia o kościół, «Głos znad Niemna», nr 5 (7) z maja 1991.
  15. Скобла Міхась «Акно для матылькоў» Мінск, 2009 г. Pro Christo 312с.
  16. Агнешка-Францішканка. Ліставанне з Паўлам Севярынцам. Рыдупля
  17. Офіційні спостерігачі від іноземних держав та міжнародних організацій Архівавана 30 мая 2015.
  18. «Бизнес & Балтия» Павлюк БЫКОВСКИЙ. В Белоруссии разгул демократии. Красная республика голубеет(недаступная спасылка)
  19. Ягада. Пазітыўны квір інфа-партал(недаступная спасылка)
  20. а б в Часопіс Makeout. 6 студзеня 2014/ Вика Биран. Любое гей-движение будет отражать общую картину происходящего в обществе
  21. Вясна-96. Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе
  22. Беларуские гей-новости #25,26
  23. Icare/ NEWS — Archive May, June and July 2005 LONG LIVE GAY.BY!
  24. а б Пытанні талерантнасці: гісторыя, сучаснасць, перспектывы, Архівавана 2 ліпеня 2007. Праваабарончы Цэнтр Вясна, Мінск 2005 Архівавана 2 ліпеня 2007.  «Праблема адносін да гомасексуалізму займае адно з першых месцаў па неталерантнасці…» Архівавана 2 ліпеня 2007.
  25. RFE/RL NEWSLINE Vol 3, No. 76, Part II, 20 April 1999 Архівавана 16 лютага 2016.
  26. «Наша Ніва» № 13 (134) 1999 г. Эдвард Тарлецкі: Паўдзікае грамадства не можа быць талерантным
  27. Dmitri Plax. ANNUS ALBARUTHENICUS/ГОД БЕЛАРУСКІ № 3/ 2002 г. ANTECKNINGAR OM SVENSK-VITRYSKA KULTURELLA KONTAKTER I BÖRJAN AV DET XXI SEKLET Архівавана 21 лістапада 2008.
  28. Gay.ru В Минске стартовал фестиваль «Гей-прайд — 2002»
  29. ВЫКЛЮЧИЛИ СВЕТ. Пока только для геев. Общество. № 35 (251) 11 сентября 2000 г.. БелГазета. Новости Беларуси. Белорусские новости
  30. kommersant.ru У белорусских собственная гордость // Особенно у геев
  31. photo.bymedia.net Архівавана 7 лютага 2016.
  32. БЕЛОГЕЙСКАЯ ПУЩА
  33. Facty.ua Участники гей-парада в минске были избиты и разогнаны милицией
  34. The Moscow Times. Belarus Gay Festival
  35. Артур Скальский. Парад Любви: Берлин — Стокгольм — Минск(недаступная спасылка)
  36. Беларуские гей-новости (rest.love.forumlambda7575) : Рассылка : Subscribe.Ru
  37. В Белоруссии пройдет карнавальное шоу геев
  38. а б ПАРАД ЛЮБВИ. Накануне выборов. Общество. № 35 (301) 10 сентября 2001 г.. БелГазета. Новости Беларуси. Белорусские новости
  39. Радыё СВАБОДА. У МЕНСКУ АДБЫЎСЯ LOVE-ПАРАД СЭКС-МЕНШАСЬЦЯЎ
  40. «Блакітная» правакацыя ў Менску :: Хартыя'97 :: Навiны :: 07/09/2001 Архівавана 31 студзеня 2016.
  41. ГДЕ ГОНЧАРИК — ТАМ «БОМБА» Отдел политики, «Белорусская деловая газета»
  42. Радыё Свабода. 19.07.2001 КАНГРЭС ДЭМАКРАТЫЧНАЙ МОЛАДЗІ ПРОЙДЗЕ БЕЗ ПРАДСТАЎНІКОЎ СЭКСУАЛЬНЫХ МЕНШАСцЯЎ
  43. Майдан-ІНФОРМ Архівавана 13 красавіка 2023. БІЛОРУСЬКІ НОВИНИ (28.07.2001) Архівавана 13 красавіка 2023.
  44. Биржа Информации. Дмитрий Егоров. Конгресс белорусской молодежи: Две «бомбы» и три эксцесса Архівавана 11 лістапада 2016.
  45. Наша Ніва 29.03.2002 Павел Севярынец. Апошняе вычварэнне Эдзіка Тарлецкага
  46. Комикс «Папялушка»
  47. «За вясёлкавую Беларусь!» Віртуальная выстаўка дакументаў па ЛГБТ-гісторыі Беларусі 1990-2000-х гадоў. Частка 2
  48. http://www.gayby.net/news/2007-02-11-235
  49. http://spring96.org/ru/news/22061
  50. Гей-альянс Украина. Об открытии КиевПрайда 2015
  51. Гей-альянс Украина. В рамках КиевПрайда-2015 пройдет прайд-вечеринка
  52. Літара.net Рэвалюцыя ў «Бабілёне»…Эдзік Тарлецкі наладзіў адмысловую вечарыну «Гомасексуальнае ды рэвалюцыйнае паэзіі».
  53. «Белгазета» № 5 (473) 07 февраля 2005 г. Радости жизни «ВАВИЛОН» ДАРИЛ МИСКИ
  54. Часопіс Makeout. 21 ліпеня 2014 Наста Манцэвіч Арт-клуб BABYLON
  55. Белгазета. № 14 (431) 12 апреля 2004 г. Sexus «НОВАЯ КОМПЛЕКЦИЯ»
  56. Белгазета. № 19 (640) 14 мая 2008 г. Радости жизни «Ляписы» отлюбили всех
  57. Гей-новости. Беларусь ПРАЗДНИК
  58. Belarus Today 24 Сентября, 2004 Впервые в Беларуси пройдет конкурс Альтернативная мисс Беларусь
  59. Tut.by Как выбирали альтернативную Мисс Беларусь?(недаступная спасылка)
  60. БДГ 22/09/2004 Впервые в Беларуси пройдет конкурс «Альтернативная мисс Беларусь» Архівавана 19 верасня 2014.
  61. Белгазета. № 39 (456) 04 октября 2004 г. Родасти жизни ДРУГАЯ «МИСС БЕЛАРУСЬ»
  62. БДГ. 27/09/2006. Белорусский рэпер бежал с собственного концерта
  63. tuzin.fm 30.03.2007 — У Мінску закрываюцца альтэрнатыўныя клубы Архівавана 8 верасня 2018. 
  64. Таймер № 5, стар. 67
  65. SasiTV
  66. Шапито-Шоу. Создатели
  67. Четвертая Московская биеннале современного искусства Архівавана 25 студзеня 2012.
  68. Участие белорусов в Международном фестивале активистского искусства | Art | Афиша
  69. Наш Киев.ua 23.04.13 Архівавана 25 сакавіка 2015.<meta />
  70. VGORODE.UA Главный сайт в городе
  71. Звана вечеря, 50 выпуск, 06.12.2013 Архівавана 4 сакавіка 2016.
  72. Я живу в чужом теле
  73. Маланка-шоу
  74. Украинская травести-дива появилась в клипе британской группы Hurts
  75. РБК-Украина. Группа Hurts презентовала «киевский» клип

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]