12-я кавалерыйская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна
12-я кавалерыйская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 579 партызан (3 ліпеня 1944 года) |
Дыслакацыя | Пухавіцкі, Чэрвеньскі, Капыльскі, Чырвонаслабодскі, Старобінскі, Асіповіцкі, Бабруйскі, Ганцавіцкі, Глускі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | У. А. Ціхаміраў |
12-я кавалерыйская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года на базе атрада імя Сталіна (арганізаваны ў маі 1942 года на базе групы У. А. Ціхамірава, якая дзейнічала з кастрычніка 1941 года), вылучанага партызанскай брыгадай «За Радзіму». У сакавіку 1943 была пераўтворана ў кавалерыйскую. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Пухавіцкага, Чэрвеньскага, Капыльскага, Чырвонаслабодскага, Старобінскага, Асіповіцкага, Бабруйскага, Ганцавіцкага, Глускага раёнаў. 3 ліпеня 1944 года брыгада (579 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Ціхаміраву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Брыгада была створана на базе атрада імя Сталіна, вылучанага партызанскай брыгады «За радзіму». На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- 754-ы атрад імя Алёхіна (названы ў гонар намесніка камандзіра атрада імя Сталіна У. І. Алёхіна, які загінуў у баі);
- 755-ы атрад імя Дамручова (названы ў гонар камандзіра роты атрада імя Сталіна М. М. Дамручова, які загінуў у баі);
- 756-ы атрад імя Зеняпрэцава (названы ў гонар камандзіра аддзялення атрада імя Сталіна А. В. Зеняпрэцава, які загінуў у баі).
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]Камісар
[правіць | правіць зыходнік]Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- Дз. П. Самсонаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны праводзілі аперацыі на нямецкіх камунікацыях Пухавічы — Бабруйск, Асіповічы — Баранавічы, Баранавічы — Лунінец. У «рэйкавай вайне» папсавалі каля 2,5 тыс рэек. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Якшыцы Бярэзінскага, Ліпень, Лапічы Асіповіцкага (жнівень 1942), вёсцы Горкі Чэрвеньскага (студзень 1943), Падлужжа, Згода, Бярозаўка Глускага (ліпень 1943) раёнаў, рабілі налёты на нямецкія гарнізоны ў Пухавічах і ў вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна. У студзені, сакавіку, лістападзе 1943 года, лютым, красавіку, маі 1944 вялі баі з карнікамі. Разам з 32-й партызанскай брыгадай імя Калініна утрымлівалі партызанскую зону. Ва ўзаемадзеянні з часцямі Чырвонай Арміі 29 чэрвеня — 3 ліпеня 1944 года ў раёне Чырвоная Слабада — Пагост вялі баі з нямецкім войскам, якое адступала.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1965 годзе ў вёсцы Вялікі Рожан Салігорскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.