21 ліпеня
Выгляд
← ліпень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
21 ліпеня — дзвесце другі (дзвесце трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 230: Пачатак пантыфікату Панціяна, Папы Рымскага.
- 365: Землятрусам разбураны Александрыйскі маяк — адно з сямі цудаў свету.
- 1613: Каранацыя першага рускага цара з дынастыі Раманавых — Міхаіла Фёдаравіча.
- 1658: Патрыярх Нікан аб’вясціў пра сваю адстаўку і пайшоў у Васкрасенскі манастыр.
- 1774: Падпісаны Кючук-Кайнарджыйскі мірны дагавор, які скончыў руска-турэцкую вайну 1768—1774.
- 1776: Папа Клімент XIV падпісаў булу аб забароне дзейнасці «Таварыства Ісуса».
- 1798: Паводле загада Паўла I расійскае войска накіравалася на дапамогу Аўстрыі ў вайне з Францыяй.
- 1906: Пётр Сталыпін заступіў на пасаду прэм’ер-міністра Расіі.
- 1916: Завершана будаўніцтва Транссібірскай магістралі.
- 1917: У Мінску пачаўся З’езд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную Раду беларускіх арганізацый (сконч. 25.7).
- 1917: Аляксандр Керанскі заступіў на пасаду старшыні Часовага ўраду Расіі.
- 1918: У Маскве скончыўся Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі (пач. 17.7).
- 1940: Утвораны Латвійская, Літоўская і Эстонская ССР.
- 1944: Амерыканскія войскі высадзіліся на Гуаме.
- 1969: Амерыканскі астранаўт Ніл Армстранг першым з зямлян ступіў на Месяц (у рамках месяцавай экспедыцыі карабля «Апалон-11»).
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1414: Сікст IV, Папа Рымскі
- 1620: Жан Пікар, французскі астраном (пам. 12.7.1682)
- 1854: Альберт Эдэльфельт, фінскі мастак
- 1858: Ловіс Корынт, нямецкі мастак
- 1860: Антон Каменскі, беларускі, польскі і французскі ілюстратар і графік (пам. 12.9.1933)
- 1870: Эміль Орлік, чэшскі мастак, графік і фатограф.
- 1882: Давід Бурлюк, рускі паэт, адзін з заснавальнікаў рускага футурызму
- 1891: Сымон Кандыбовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык (пам. 27.9.1972)
- 1899: Эрнест Хемінгуэй, амерыканскі пісьменнік (пам. 2.7.1961)
- 1920: Канстант (мастак)
- 1920: Айзек Стэрн, амерыканскі скрыпач
- 1945: Джон Лоу, брытанскі дартсмен
- 1951: Робін Уільямс, амерыканскі акцёр і прадзюсар
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1425: Мануіл II Палеалог, візантыйскі імператар (нар. 27.6.1350)
- 1740: Іаган Эвангеліст Хольцэр, нямецка-аўстрыйскі мастак
- 1939: Амбруаз Валар, французскі гандляр творамі мастацтва (нар. 3.7.1866)
- 1967: Альберт Лутулі, паўднёваафрыканскі палітык, змагар з апартэідам (нар. 1898)
- 1972: Джыгме Дорджы Вангчук, трэці кароль Бутана (нар. 2.5.1929)
- 1990: Сяргей Параджанаў, армянскі кінарэжысёр (нар. 9.1.1924)
- 2011: Казімір Свёнтак, каталіцкі кардынал (нар. 21.10.1914)
- 2016: Бернар Дзюфур, французскі мастак
- 2017: Ён ван Руд, нідэрландскі імунолаг
- 2023: Жульет Майніель, французская актрыса