Марына Іванаўна Даўгаполава
Марына Іванаўна Даўгаполава | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Аляксандр Герасіменка | ||||||
Пераемнік | --- | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
||||||
Папярэднік | пасада створана | ||||||
Пераемнік | Сцяпан Сухарэнка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 мая 1960 (64 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мар́ына Ів́анаўна Даўгап́олава (19 мая 1960, Бабруйск) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
Нарадзілася 15 мая 1960 у г. Бабруйск Магілёўскай вобласці.
У 1984 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1999 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
1984 — 1985 — юрысконсульт Гомельскага абласнога аграпрамысловага аб’яднання
1985 — 1992 — праца ў маладзевых грамадскіх арганізацыях
1992 — 1996 — праца ў банкаўскай сістэме (АКБ «Белпрамбудбанк», АКБ «Элітбанк», АКБ «Інфабанк»)
1996 — 1998 — галоўны саветнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
1998 — 2000 — праца ў Апараце Выканаўчага Камітэта Саюза Беларусі і Расіі.
2000 — 2002 — намеснік начальніка ўпраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2002 — 2008 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія.
2008 — 2013 — начальнік упраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы, начальнік Галоўнага ўпраўлення Расіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
10 верасня 2013 была прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы[1].
26 снежня 2019 была прызначана пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2].