Перайсці да зместу

Кушлікаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:14, 11 лістапада 2023, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (шаблон)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Кушлікаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Полацкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Кушлікі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Ку́шлікаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Кушлікі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Валынецкага раёна Полацкай акругі БССР. 9 сакавіка 1929 года раён быў перайменаваны ў Боркавіцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Адамоўскага сельсавета[1].

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.