Exile (песня Тэйлар Свіфт)
«Exile» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт з альбома Folklore |
||||
Выпушчаны | 3 жніўня 2020 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Жанр | інды-фолк | |||
Працягласць | 4:45 | |||
Лэйбл | Republic | |||
Прадзюсар | Ааран Дэснер | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт, Уільям Баўэры, Джасцін Вернан | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«Exile» (бел. «Выгнанне») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт і амерыканскага гурта «Bon Iver»[1]. 3 жніўня 2020 года яна была адпраўленая на альтэрнатыўнае радыё ў якасці другога сінгла з восьмага студыйнага альбома артысткі «Folklore»[2]. Кампазіцыя была напісана самой Тэйлар у супрацоўніцтве з Уільямам Баўэрам і Джасцінам Вернанам. Прадзюсарам трэка выступіў Ааран Дэснер.
«Exile» — гэта кінематаграфічная інды-фолкавая балада з евангельскімі і аркестравымі элементамі, лірыка якой адлюстроўвае нявыказаны дыялог паміж двума адчужанымі палюбоўнікамі[3]. Меланхалічны дуэт далікатнага вакалу Свіфта і глыбокага барытона Джасціна Вернана лунае над цяжкім піяніна, вяртлявымі струнамі і трапяткімі гармоніямі[4].
Песня атрымала прызнанне крытыкаў і любоў фанатаў творчасці Свіфт. Сінгл дэбютаваў на шостым месцы ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100.
Інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэкст «Exile» распавядае гісторыю няўдалага драматычнага кахання з пункту гледжання абодвух палюбоўнікаў. Каб разыграць такую лірычную канцэпцыю, Тэйлар запрасіла Джасціна Вернана, саліста «Bon Iver», паўдзельнічаць у запісе песні. Першапачатковы варыянт кампазіцыі быў напісаны Свіфт і Уільямам Баўэры, але Вернан унёс некаторыя змены, і менавіта гэтая версія стала канчатковай[5]. У якасці прадзюсара выступіў Ааран Дэснер.
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
Гэта песня пра непаразуменне ў адносінах, якое, як я мяркую, стала прычынай, па якой яны скончыліся. Усе гэтыя рознагалоссі і прывялі да спынення гэтага любоўнага рамана, таму цяпер гэтыя два чалавекі бачаць адзін аднаго, але ўсё яшчэ не могуць адзін аднаго пачуць. Як быццам яны не здольныя патрапіць на адзін і той жа бок. У іх ніколі і не атрымлівалася. Нават пасля таго, як яны ў рэшце рэшт рассталіся, гэтыя двое ўсё яшчэ не чуюць адзін аднаго, і таму мы ўявілі, што пачаткам будзе мужчынская версія гісторыі, другі куплет жаночым бачаннем, а ў канцы ў іх будзе дыялог, у якім яны так і не пачуюць адзін аднаго. Нешта накшталт дыскусіі. Гэта, сапраўды, падобна на трагедыю двух людзей... двух караблёў, што праплываюць у ночы. |
Рэліз песні апынуўся сюрпрызам. 23 ліпеня 2020 года Свіфт абвясціла ў сацыяльных сетках, што заўтра выпускае свой восьмы студыйны альбом «Folklore», і ў яго трэклісце значылася «Exile». Такім чынам, прэм'ера песні адбылася 24 ліпеня 2020 года разам з рэлізам лірык-відэа. 3 жніўня 2020 года трэк адправілі на альтэрнатыўнае радыё ў якасці другога сінгла з «Folklore»[6].
«Exile» — гэта інды-фолк балада з евангельскімі элементамі і аркестравым поп-уплывам. Джасцін Вернан выкарыстоўвае спецыфічны рык у якасці спосаба вакальнага выканання і аплаквае страчанае каханне, у той час як Свіфт спявае далікатна і мякка. Песня напісана ў танальнасці фа-мажор і мае павольны тэмп роўны 76 ударам у хвіліну. Вакальны дыяпазон дуэта ў песні распасціраецца ад C♭3 да E♭5 і лунае над цяжкім піяніна, вяртлявымі струнамі і трапяткімі гармоніямі.
Крытычныя водгукі
[правіць | правіць зыходнік]Кампазіцыя, у цэлым, была ўхвальна сустрэтая музычнымі экспертамі і аглядальнікамі. Часопіс «Under the Radar» назваў яе адной з лепшых песень «Folklore» і заўважыў, што галасы Свіфт і Вернана добра спалучаюцца адзін з адным[7]. Выданне «Consequence of Sound» выбрала «Exile» песняй тыдня і назвала дуэт «маленькім цудам 2020 года»[8]. «Vulture» заявілі, што «Exile» — гэта галоўны вынік усяго альбома[9].
Камерцыйны поспех
[правіць | правіць зыходнік]Сінгл дэбютаваў на шостым месцы ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100 і ў чарце Канады, на трэцім — у хіт-парадах Аўстраліі і Ірландыі, на пятым — у Новай Зеландыі, на восьмым — у Вялікабрытаніі.
Удзельнікі запісу
[правіць | правіць зыходнік]- Тэйлар Свіфт — вакал, аўтар;
- Джасцін Вернан — вакал, аўтар, гуказапіс;
- Уільямам Баўэрам — аўтар;
- Ааран Дэснер — прадзюсар, гуказапіс;
- Роб Муз — альт, скрыпка;
- Лаура Сіск — гуказапіс;
- Джонатан Лоў — гуказапіс, міксаванне;
- Рэндзі Мерыл — звядзенне.
Чарты
[правіць | правіць зыходнік]Штотыднёвыя чарты
[правіць | правіць зыходнік]Чарт (2020) | Вышэйшая
пазіцыя |
---|---|
ARIA | 3 |
Ö3 Austria Top 75 | 56 |
Ultratip Flanders | 46 |
Ultratip Wallonia | 21 |
Canadian Hot 100 | 6 |
Singles Digitál Top 100 | 68 |
Tracklisten | 32 |
RIM | 3 |
IRMA | 3 |
Single Top 100 | 84 |
RIANZ | 5 |
RIAS | 3 |
Official Charts Company | 17 |
Sverigetopplistan | 38 |
Schweizer Hitparade | 48 |
UK Singles Chart | 8 |
Billboard Hot 100 | 6 |
Billboard Hot Rock Songs | 2 |
Rolling Stone Top 100 | 3 |
Зноскі
- ↑ Reilly, Nick (2020-07-23). "Taylor Swift to release surprise eighth album 'Folklore' tonight". NME. Праверана 2020-07-23.
- ↑ Triple A Future Releases . All Access. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2020. Праверана 27 ліпеня 2020.
- ↑ Roberts, Christopher. 9 Best Songs of the Week: Madeline Kenney, METZ, Bartees Strange, Taylor Swift, and More . Under the Radar (24 ліпеня 2020). Праверана 25 ліпеня 2020.
- ↑ Nilles, Billy. The MixtapE! Presents Taylor Swift, Brandy and More New Music Musts . E! Online (25 ліпеня 2020). Праверана 25 ліпеня 2020.
- ↑ Folklore by Taylor Swift . Tidal. Праверана 24 ліпеня 2020.
- ↑ Triple A Future Releases . All Access. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2020. Праверана 27 ліпеня 2020.
- ↑ Roberts, Christopher. 9 Best Songs of the Week: Madeline Kenney, METZ, Bartees Strange, Taylor Swift, and More . Under the Radar (24 ліпеня 2020). Праверана 25 ліпеня 2020.
- ↑ Song of the Week: Taylor Swift's "exile" Reminds Us That We're Not Alone (англ.). Consequence of Sound (25 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2020. Праверана 26 ліпеня 2020.
- ↑ Curto, Justin. Taylor Swift and Bon Iver Find Perfect Harmony on 'exile' . Vulture (24 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2020. Праверана 25 ліпеня 2020.