LIV (SO) Serval

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
LIV (SO) Serval
Выява
Названа ад L. serval
Краіна паходжання
Вытворца Rheinmetall
Усяго выраблена 21
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 2004
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

LIV (SO) Serval (Light Infantry Vehicle for Special Operations, г. зн. «лёгкабраніраваны аўтамабіль спецыяльных аперацый») — нямецкі лёгкабраніраваны аўтамабіль, створаны на базе Mercedes-Benz G-класа. Прызначаны для сіл спецыяльных аперацый.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе кампанія Rheinmetall атрымала ад Міністэрства абароны Германіі кантракт на распрацоўку транспартнага аўтамабіля. Новыя машыны патрабаваліся ў тэрміновым парадку, таму фірме было адведзена ўсяго 10 месяцаў на стварэнне першага ўзору. Першая партыя ў 21 адзінку пастаўлена ўжо ў 2004 годзе[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

LIV (SO) распрацаваны на шасі і хадавой часткі мадэлі 270 CDI Mercedes-Benz G-Class. Максімальная грузападымальнасць і колавая базавышэй, чым у базавага аўтамабіля. Распрацоўка мае поўны прывад, і абсталёўваецца 5-цыліндравым дызельным рухавіком аб’ёмам 2 685 см³, магутнасцю 156 конскіх сіл (116 кВт). Рухавік устойлівы да нізкаякаснага паліва і адпавядае стандартам выкідаў Euro 3. Каробка перадач — 5-ступеністая аўтаматычная ад Mercedes-Benz[1].

Максімальная хуткасць — 120 км/г, а далёкасць ходу — 830 км на 150 літрах паліва.

Яго ніжняя частка абаронена ад выбухаў гранат і супрацьпяхотных мін. Для абароны корпуса могуць быць дададзеныя балістычныя панэлі, таксама можна браніраваць адсек рухавіка. Лабавое шкло не браніравана, але яго можна зняць і замяніць на браняванае[1]. Транспартны сродак абсталяваны гарматнай станцыяй Rheinmetal 609K, на якую можна ўсталяваць 40-мм гранатамёт Heckler & Koch GMG або буйнакаліберны кулямёт[2] .

Аператары[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Rheinmetall Landsysteme Light Infantry Vehicle for Special Operations (LIV (SO)), Serval (Germany), Special attack vehicles. Jane's Military Vehicles and Logistics. Jane's Information Group (11 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 August 2011. Праверана 6 May 2011.
  2. Kemp, Ian. Special Operations and Light Role Mobility - More than an SUV?. Asian Military Review. Архівавана з першакрыніцы 4 September 2011. Праверана 6 May 2011.
  3. Mobility for special forces of the Bundeswehr - state of tenders.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]