Перайсці да зместу

Streit Group Cougar

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Streit Group Cougar
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Streit Group Cougar — бронеаўтамабіль з колавай формулай 4 × 4, распрацаваны канадскай кампаніяй Streit Group на шасі аўтамашыны Toyota Land Cruiser 79[1][2]. Прэзентаваны на зброевай выставе IAV 2013[3].

Бронемашына мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, аддзяленнем кіравання ў сярэдняй частцы машыны, у кармавой частцы машыны размешчана дэсантнае аддзяленне. Экіпаж складаецца з двух чалавек, прадугледжана магчымасць перавозкі некалькіх пяхотнікаў.

Корпус зварны, выраблены са сталёвых бранявых лістоў, размешчаных пад вуглом. Браніраванне па стандарце CEN Level BR6 забяспечвае кругавую абарону ад куль патронаў 7,62×51 мм з адлегласці 10 метраў[1].

Браніраванне маторнага адсека (у прыватнасці, абарона радыятара і капот) слабей, чым аддзялення экіпажа[4].

Дно бронемашыны браніравана, яго ніжняя частка мае V-вобразную форму для павышэння супрацьміннай стойкасці і забяспечвае абарону экіпажа ад выбуху пад машынай двух ручных гранат DM51[5].

У верхняй частцы бартоў дэсантнага аддзялення размешчаны амбразуры для вядзення агню са стралковай зброі (па тры з кожнага боку). У карме корпуса размешчаны дзверы для пасадкі і высадкі дэсанту, у створцы якіх маецца амбразура для вядзення стральбы[1].

У лабавым шкле маецца амбразура для вядзення агню са стралковай зброі наперад па ходзе руху машыны[6].

На даху баявога аддзялення магчыма ўстаноўка вежы[7]. У ёй могуць быць усталяваны[1][8]:

  • 7,62-мм кулямёт ПКМС;
  • 12,7-мм кулямёт НСВТ;
  • 40-мм аўтаматычны гранатамёт.

Яшчэ адным з варыянтаў з’яўляецца баявы модуль БПУ-12,7 (дыстанцыйна кіраваны 12,7-мм кулямёт з лазерным далямерам)[9].

Сілавая ўстаноўка і хадавая частка

[правіць | правіць зыходнік]

Рухавік дызельны, шасціцыліндравы: Toyota 4,5і (218 к. с.)[1] або Toyota 4,0 TD (240 к. с.)[5]. Каробка перадач можа быць аўтаматычнай або механічнай[8]. Падвеска рысорная, з гідраўлічнымі амартызатарамі[5]. Шыны абсталяваныя ўстаўкамі «Hutchinson runflat system»[1], якія дазваляюць працягваць рух пасля прастрэлу або пашкоджанні шыны яшчэ 50 км[5]. Машына абсталявана двума паліўнымі бакамі[7] агульнай ёмістасцю 180 літраў[5].

Дадатковае абсталяванне

[правіць | правіць зыходнік]

На бронемашыне можа быць устаноўлена дадатковае абсталяванне, уключаючы[1]:

  • радыёстанцыя
  • сістэма відэаназірання
  • лябёдка
  • запасное кола
  • прылада для адстрэлу дымавых гранат[7]
  1. 1 2 3 4 5 6 7 Streit Group Cougar 4x4 APC light armoured personnel carrier Архівавана 18 снежня 2014 года.
  2. ↑ О. I. Покотило, О. В. Устименко, В. I. Пеньковський, С. С. Гаценко. Перспективи переозброєння сухопутних військ збройних сил України бронетранспортерами вітчизняного виробництва // "Збірник наукових праць", № 2 (2), 2014. стор.6-12
  3. ↑ Streit Group представляет на IAV 2013 свою номенклатуру бронированных машин для борьбы с новыми угрозами Архівавана 23 верасня 2015. // «Army Guide» от 28 февраля 2013
  4. ↑ КрАЗ-Кугуар выдержал более 70 выстрелов // "Кременчуг Today" от 29 марта 2015
  5. 1 2 3 4 5 полковник Володимир Баштовий. Новинки від КрАЗа укріпили бойову міць у зонi АТО // журнал "Слово честi", № 3 (47), грудень 2014, стор.23
  6. ↑ На КрАЗе научились восстанавливать технику после подрыва на фугасе Архівавана 12 жніўня 2015. // "AUTO-Consulting.UA" от 31 июля 2015
  7. 1 2 3 Cougar - APC // 2014 Streit USA Catalog. стр.128-129
  8. 1 2 Тест-драйв: Козак, Козак-2, Кугар, Спартан Архівавана 12 чэрвеня 2015. // "Військове телебачення України" от 19 февраля 2015
  9. ↑ Morozov machinery design bureau completes development on a new machine gun turret for light armored vehicles // журнал "Ukrainian Defence Review", № 4, October - December 2014. стр.8
  10. ↑ Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2016. Праверана 8 красавіка 2016.
  11. ↑ The Military Balance 2018. — P. 488.
  • А. Бисеров. Пограничная служба Украины получит бронеавтомобили "Кугар-Краз" // "Зарубежное военное обозрение", № 12 (813) 2014, стр.97