KMW F2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
KMW F2
Маса 7,5 тона
Вытворца Krauss-Maffei[d]

KMW F2 (Fennek 2) — сямейства модульных браніраваных колавых транспартных сродкаў, якія вырабляюцца кампаніяй KMW. Папярэднікам распрацоўкі стаў бранявік Fennek[1].

F2 распрацаваны ў варыянтах патрульнага аўтамабіля з колавай формулай 4x4 і грузавога 6x6[1].

Корпус сталёвы. Абаронены ад стральбы з кулямёта калібра 7,62 мм, а таксама ад уздзеяння самаробных выбуховак, мін і балістычных снарадаў[1].

Абсталёўваецца кулямётам SIG MG 710 калібра 7,62 мм або кулямётам GAU-19 калібра .50[1], а таксама 40-мм аўтаматычным гранатамётам M203[2].

Машына знаходзіцца на ўзбраенні армій Германіі і Нідэрландаў[2].

Тэхнічныя характарыстыкі:

  • Баявая маса: 7,5—24 т
  • Грузападымальнасць: 4 т
  • Максімальная хуткасць: 100 км/г
  • Запас ходу: 1000 км
  • Магутнасць рухавіка: 2 х 150 кВт

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Fennek 2 Wheeled Armoured Vehicle (англ.). Army Technology. Праверана 22 сакавіка 2022.
  2. а б The German 4x4 FENNEK vehicle family (англ.). TankNutDave.com. Праверана 23 сакавіка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]