Condor UR-425

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Condor UR-425
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Henschel & Sohn[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Condor UR-425 — нямецкі бронетранспарцёр, прызначаны для выкарыстання ў мотастралковых падраздзяленнях сухапутных войск і паліцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бранявік быў прэзентаваны ў 1960 годзе кампаніяй Rheinmetall AG. Ствараўся на аснове папярэдняй версіі UR-416. Condor UR-425 больш хуткасны. Бранявая абарона, амфібійнасць, запас ходу, грузападымальнасць у некалькі разоў вышэй за папярэдніка. Яго тэхнічныя характарыстыкі і надзейнасць адразу прыцягнулі ўвагу. Нягледзячы на станоўчыя вынікі, машыну прынялі на ўзбраенне толькі ў 1978 годзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Condor UR-425 мае зварны сталёвы корпус, які абараняе ад агню стралковай зброі і аскепкаў. Экіпаж — тры чалавекі: камандзір, наводчык і механік-кіроўца. Дэсант — дзевяць узброеных салдат. У цэнтры корпуса размешчана вежа з адным 7,62-мм кулямётам і 20-мм гарматай. Магчыма таксама ўсталяваць 4 СТРК ХОТ. Вежа можа таксама быць абсталявана дымавымі гранатамётамі з кожнага борта.

Машына можа мець шырокі набор дадатковага абсталявання: сістэма кандыцыянавання паветра, розныя перагаворныя прылады, радыёстанцыя і прыборы начнога бачання.

На ўзбраенні[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2016 год[1]:

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 272. — 504 с. — ISBN ISBN 9781857438352.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]