Cougar

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Cougar
Выява
Бітва
Краіна паходжання
Вытворца Force Protection Inc[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Кугуар» — амерыканская цяжкая бронемашына класа MRAP (Mine-Resistant Ambush Protected). Вырабляецца і распрацавана кампаніяй Force Protection Inc.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2000-х гадоў амерыканскія войскі ў Іраку і Афганістане сутыкнуліся з праблемай прыдарожных засад і выбуховых прылад. Звычайныя траспартныя сродкі не маглі абараніць вайскоўцаў ад куль і выбуховак, таму паўстала неабходнасць забяспечыць армію браніраванымі машынамі.

Кампаніяй Force Protection Industries быў распрацаваны MRAP Cougar. Машына створана на аснове грамадзянскага грузавіка. Асноўнай мэтай праекта было стварэнне браніраванага транспартнага сродку, здольнага эфектыўна абараняць вайскоўцаў ад мін і выбухаў.

Пасля паспяховых выпрабаванняў і дэманстрацый сваёй эфектыўнасці, MRAP Cougar быў прыняты на ўзбраенне амерыканскай арміі. У 2004 годзе быў заключаны кантракт на пастаўку першых партый.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Cougar вырабляецца ў двух варыяцыях: з колавай формулай 4х4 і 6х6. Мае V-вобразнае дно.

Бронекорпус падзелены на дзве часткі: заселенае аддзяленне і рухальны адсек. Унутры можа размясціцца да 9 чалавек: трое спераду і яшчэ шасцёра ззаду на індывідуальных сядзеннях. На бартах з кожнага боку размешчаны па тры наглядальных акенца, а таксама байніцы для вядзення агню са стралковай зброі.

Уніфікаванае мацаванне на вежы адкрытага тыпу дазваляе выкарыстоўваць аўтаматычны станковы гранатамёт HK GMG (40 мм) або кулямёт нармальнага (буйнога) калібра, напрыклад, 7,62-мм адзіны кулямёт або 12,7-мм буйнакаліберны. Прымяненне дадатковых прыцэльных прылад і сродкаў аўтаматызацыі стральбы не прадугледжана.

Брытанская мадыфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

У параўнанні з арыгінальным аўтамабілем «Кугуар», брытанскі варыянт — Mastiff (раней брытанская армія заказвала MPV пад найменнем Tempest MPV[1][2]) — абсталяваны вялікімі вертыкальнымі бранявымі лістамі, якія ахопліваюць парты для стральбы. Гэта спрыяе бяспечнай транспарціроўцы войскаў для абароны мэты і добрай агнявой падтрымцы, пры высадцы. Вялікія бранявыя пласціны таксама дадалі абарону ад РПГ або СВП. У пэўнай ступені эфектыўнасць кругавой абароны ад процітанкавых сродкаў ўзмоцнена рашэцістымі экранамі.

Бронекорпус мае дзесяць абсталяваных месцаў: два для членаў экіпажа і восем для размяшчэння дэсанту, выхад якога ажыццяўляецца праз ворную дзверы ў карме. З адметных рысаў — наяўнасць двух кандыцыянераў.

Mastiff абсталяваны вежай пад кулямёты L7A2 GPMG 7,62 мм, L110A1 5,56 мм, L11A1 12,7 мм, 40-мм гранатамёт L134A1, або 50-мм аўтаматычную гармату[3].

На ўзбраенні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. COUGAR/Tempest Mine Protected Armored Patrol Vehicles — Defense Update(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2006. Праверана 12 студзеня 2013.
  2. Royal Engineers. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2013. Праверана 12 студзеня 2013.
  3. Defence image database(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2012. Праверана 12 студзеня 2013.
  4. Canadian Forces Armour — EROC Cougar Route-Opening Vehicle Архівавана 3 верасня 2011 года.
  5. Neslana šala: SAD poslala Hrvatskoj vozila koja se prelako prevrću > Slobodna Dalmacija > Hrvatska(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 12 студзеня 2013.
  6. http://forsvaret.dk/HOK/Nyt%20og%20Presse/ISAF/Pages/20MRAPkøretøjeroverdragestilstyrkeniAfghanistan.aspx Архівавана 19 лютага 2014 года.)
  7. Hungarian Military Orders MRAPs Архівавана 18 кастрычніка 2009 года., defpro.com
  8. Armor: Cougars Cousin Badger Arrives in Baghdad(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 12 студзеня 2013.
  9. Italian Defense awards contract for MRAPs. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2014. Праверана 12 студзеня 2013.
  10. The Military Balance 2024. — P. 125.
  11. Analysis: Discover Wolfhound MRAP vehicle donated by UK to Ukraine to fight Russian troops | Ukraine - Russia conflict war 2022 | analysis focus army defence military industry army. www.armyrecognition.com. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2022. Праверана 28 ліпеня 2022.
  12. 140 More Mastiffs for the UK Архіўная копія ад 25 снежня 2007 на Wayback Machine, DefenseIndustryDaily.com.
  13. Mastiff (Cougar variant) Архівавана 17 мая 2012 года.