Nexter Aravis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Nexter Aravis
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Nexter[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Nexter Aravisпаўнапрывадны ўсюдыход, распрацаваны французскай кампаніяй Nexter Systems.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабіль распрацаваны на ўласныя сродкі кампаніі Nexter і створаны на базе шасі нямецкага грузавіка Unimog U5000. Прэзентаваны ў 2008 годзе на выставе Eurosatory.

У 2009 годзе міністэрства абароны Францыі замовіла пятнаццаць Aravis для інжынерных падраздзяленняў у Афганістане. Сума кантракту склала дваццаць мільёнаў еўра. Aravis абсталявалі дыстанцыйна кіраванай вежай з кулямётам калібра 12,7 мм[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вага машыны — 12,5 тон, максімальная хуткасць — 100 км/г, запас ходу — 750 км. Бранявік здольны перавозіць да 7 пасажыраў. Абсталяваны рухавіком Mercedes-Benz Diesel і аўтаматычнай каробкай перадач.

Браня адпавядае стандарту STANAG 4569 4 узроўня, якая абараняе як ад кінэтычных снарадаў, так і для мін і аскепкаў[2]. Бранявік можа быць абсталяваны розным узбраеннем, у тым ліку 7,62 мм спараным кулямётам[3].

Варыянты[правіць | правіць зыходнік]

  • Panhard WASP (7,62 мм кулямёт FN MAG) або WASP Milan-ER (FN MAG + супрацьтанкавая ракета Milan-ER).
  • Kongsberg M151 (12,7 мм кулямёт M2 Browning або 40 мм аўтаматычны гранатамёт Mk19).
  • Nexter ARX20 (20 мм кулямёт M621) — экспартны варыянт для Габона[4].

Эксплуатанты[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.defense.gouv.fr/dga/votre_espace/presse/communiques/2009/la_dga_commande_15_vehicules_blindes_aravis_a_nexter
  2. Nexter’s ARAVIS awaits first customers (англ.). janes.com via Wikiwix. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2011. Праверана 17-06-2023..
  3. Nexter’s ARAVIS awaits first customers, Jane's, 23 février 2009
  4. Nexter Systems présente le premier ARAVIS® en configuration « maintien de la paix » au Ministre de la Défense de la République Gabonaise(нявызн.)(недаступная спасылка). www.nexter-group.fr. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 20 сакавіка 2024.
  5. Trade Registers
  6. Le génie va recevoir quinze blindés Aravis(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2009. Праверана 20 сакавіка 2024.
  7. Nexter décroche une commande de 12 véhicules blindés Aravis au Gabon

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]