AMZ Dzik

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
AMZ Dzik
Выява
Краіна паходжання
Вытворца AMZ-Kutno[d]
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 2004
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Dzik — шматмэтавы бронеаўтамабіль польскай вытворчасці. Вырабляецца заводам AMZ у горадзе Кутна.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прызначаны як для патрулявання, так і для інтэрвенцыі, а таксама ў якасці бронетранспарцёра для выкарыстання рознымі міратворчымі і паліцэйскімі сіламі. Яго браня забяспечвае абарону ад куль калібра 7,62 мм. Dzik аснашчаны турбадызельным рухавіком магутнасцю ў 146 к. с.

Варыянты[правіць | правіць зыходнік]

Dzik выпускаецца ў чатырох варыянтах на базе аднаго шасі:

  • Dzik-АТ (AT antiterrorystyczny — антытэрарыстычны) з 3 дзвярыма, умяшчальнасцю да 8 чалавек і 10 амбразурамі для стральбы.[1]
  • Dzik-2 з 5 дзвярыма, умяшчальнасцю да 8 чалавек, 8 амбразурамі і кулямётнай вежай на даху.[2]
  • Dzik-3 (таксама вядомы пад іракскім пазначэннем Ain Jaria 1) з 4 дзвярыма, умяшчальнасцю да 11 салдат, 13 амбразурамі, кулямётнай вежай і двума падвойнымі дымавымі гранатамётамі.[3]
  • Dzik Cargo з 2 дзвярыма, 2 амбразурамі, ёмістасцю да 3 чалавек і грузавым адсекам.[4]

Пакупнікі таксама могуць набыць бронемашыны ў санітарным і зенітным варыянтах.[5][6]

Некалькі аўтамабіляў Dzik-AT былі закупленыя польскім МУС і павінны замяніць састарэлыя БТР-60 у якасці асноўнай антытэрарыстычнай машыны на службе. Dzik-2 выкарыстоўваліся польскай вайсковай паліцыяй, дзе былі вядомыя пад мянушкай Gucio. Яны былі выведзеныя з эксплуатацыі ў 2014 годзе[7].

Dzik-3 быў спецыяльна распрацаваны для патрэб іракскай арміі, дзе ён выкарыстоўваецца ў якасці асноўнага бронетранспарцёра. Станам на 2006 год, было замоўлена 600 бронемашын Dzik-3 з магчымасцю павелічэння замовы да 1000 і больш.

Аператары[правіць | правіць зыходнік]

Карта аператараў AMZ Dzik. Аператары адзначаны сінім колерам

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 3 лютага 2007.
  2. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 3 лютага 2007.
  3. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 3 лютага 2007.
  4. Archived copy. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 3 лютага 2007.
  5. Image: amz_dzikmed_1.jpg, (800 × 600 px) (5 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2007. Праверана 5 верасня 2015.
  6. Image: amz_dzikpoprad_1.jpg, (800 × 600 px) (5 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2007. Праверана 5 верасня 2015.
  7. SILO zamiast PILO. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 21 красавіка 2023.
  8. Karolina Modzelewska. DZIK-2 w Ukrainie. Wyprodukowali go Polacy (польск.). WP Tech (3 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2023. Праверана 6 кастрычніка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]