Tarpan Honker

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Tarpan Honker
Агульныя даныя
Вытворца: FSR, Daewoo Motor Polska, DZT Tymińscy
Выпуск: 19882016

Tarpan Honkerпольскі грузапасажырскі аўтамабіль падвышанай праходнасці (пазадарожнік), які выпускаўся з 1988 па 2016 год.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчасць аўтамабіляў Tarpan Honker планавалася ў 1984 годзе, аднак яна была ажыццёўлена толькі ў 1988 годзе ў Познані на заводзе FSR. Мадыфікацыі:

  • Tarpan Honker 4012 — дзесяцімесны хардтоп[1].
  • Tarpan Honker 4022 — двухмесны пікап.
  • Tarpan Honker 4032 са скарочанай колавай базай да 2210 мм.

З 1996 года аўтамабіль вырабляўся польскім падраздзяленнем Daewoo Motor Polska ў Любліне з перайначаным інтэр’ерам. Назва была зменена на Daewoo Honker 2324. Таксама планавалася вытворчасць мадэрнізаванай версіі Daewoo Honker II, аднак гэты праект быў прызнаны немэтазгодным, і тады пачата серыйная вытворчасць Daewoo Honker 2000 з перайначаным знешнім выглядам.

Пасля прызнання кампаніі Daewoo Motor Polska банкрутам у 2001 годзе вытворчасць аўтамабіляў Tarpan Honker[2] працягвалася да 2003 года на заводзе Andoria-Mot, затым у 2004—2007 гадах машыны вырабляліся на заводзе Intrall Polska[3]. Мадыфікацыі:

З 2009 года аўтамабілі вырабляліся на заводзе DZT Tymińscy[4]. Вытворчасць завяршылася ў 2016 годзе з-за прызнання кампаніі DZT Tymińscy банкрутам[5].

Продажы за 1992—2007[правіць | правіць зыходнік]

Год Прададзена
1992 450
1994 314
1995 288
1996 20
1997 155
1998 232
1999 350
2000 200
2001 40
2002 140
2003 278
2004 490
2005 177
2006 245
2007 35
Усяго — 3414

Эксплуатацыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабіль Tarpan Honker эксплуатаваўся ў Азербайджане, Іраку, Латвіі, Літве, Нігерыі, Польшчы і Украіне[6].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Технические характеристики FSR Tarpan Honker 4012 TC (1988), 100 л.с., внедорожник, 3 дв., справочник по автомобилям FSR Tarpan Honker 4012 TC (1988), 100 л.с. автокаталог, каталог авто.. www.autonet.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 26 сакавіка 2022.
  2. Wayback Machine(недаступная спасылка). web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2018. Праверана 26 сакавіка 2022.
  3. Polska sprzeda ukraińskiej armii Tarpany Honkery (польск.). forsal.pl (7 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2017. Праверана 26 сакавіка 2022.
  4. Kolejny chętny na Honkera - motoryzacja (польск.). wnp.pl. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2021. Праверана 26 сакавіка 2022.
  5. Poland opens tenders for new light vehicles | Jane's 360(недаступная спасылка). archive.ph (19 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2017. Праверана 26 сакавіка 2022.
  6. Wyborcza.pl. lublin.wyborcza.pl. Праверана 26 сакавіка 2022.