Ферэт (бронеаўтамабіль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ферэт
Выява
Краіна паходжання
Аператар Брытанская армія[d]
Вытворца Daimler Company[d]
Рухавік straight engine[d]
Усяго выраблена 4 409
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ферэт (англ.: Ferret) — брытанскі лёгкі разведвальны бронеаўтамабіль 1950-х гадоў. Па ўнутранай скразной сістэме пазначэнняў брытанскай бранятэхнікі мае індэкс F.V.701(C).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў 19471950 гадах на аснове разведвальнага бронеаўтамабіля Daimler Scout Car часоў Другой сусветнай вайны, і прызначаўся для яго замены. Серыйна вырабляўся на заводзе фірмы «Даймлер» у Ковентры[1] з 1952 па 1971 год у некалькіх варыянтах, уключаючы носьбіт СТКР. Усяго было выпушчана 4 409 адзінак. Выкарыстоўваўся брытанскай арміяй у ролі сувязнай і разведвальна-дазорнай машыны. Каля паловы выпушчаных машын пастаўлена на экспарт[2].

Варыянты і мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Брытанскія:

  • F.V.701 (1) або Ferret Mk.1 — базавы варыянт узору 1954 года. Баявая вага — 4,2 тон. Узбраенне — 7,62-мм кулямёт L4. Вежа і бранявы дах над баявым аддзяленнем адсутнічаюць, таўшчыня броні — 10 мм.
  • F.V.402 або Ferret Mk.1/2 — мадэль 1954 года. Баявая вага — 4,4 тон. Узбраенне — 7,62-мм кулямёт L4. Мае закрыты герметызаваны корпус і браніраваную надбудову з люкам, таўшчыня броні — 10 мм. Абсталяваны двума радыёстанцыямі: B47 і № 12.
  • F.V.701 (H) або Ferret Mk.2 — мадэль 1954 года. Баявая вага — 4,32 тон. Мае закрыты герметызаваны корпус і шасцігранную вежу, таўшчыня броні — 12 мм. Узбраенне — усталяваны ў вежы 7,62-мм кулямёт з боекамплектам 3500 патронаў. Абсталяваны двума радыёстанцыямі: B47 і C12.
  • Ferret Mk.2/3 — адрозніваецца ад Mk.2 наяўнасцю трох паплаўкоў, мантаваных на машыне.
  • F.V.703 або Ferret Mk.2/6 — мадэль 1960 года. Баявая вага — 4,56 тон. Узбраенне — усталяваны ў вежы 7,62-мм кулямёт з боекамплектам 3500 патронаў і дзве СТКР «Віджылент 897» (боекамплект складае 4 ракеты). Абсталяваны двума радыёстанцыямі: B48 і № 12 Mk.2.
  • Ferret Mk.2/7 — Mk.2/6, але без СТРК.
  • Ferret Mk.4 — мадэрнізаваны варыянт Mk.2/3. Баявая вага — 5,4 тон. Зменена хадавая частка: узмоцнены вузлы падвескі, новыя дыскавыя тармазы, колы павялічаных памераў, плаўсродка новай канструкцыі.
  • F.V.712 або Ferret Mk.5. Мадыфікацыя Mk.4. Узбраенне — усталяваны ў вежы 7,62-мм кулямёт L7 з боекамплектам 3500 патронаў і чатыры СТРК «Swingfire» (боекамплект складае 6 ракет).

Замежныя:

  • Іарданская кампанія па вытворчасці ўзбраенняў «King Abdullah II Design and Bureau» распрацавала ў 2005 годзе радыкальна мадэрнізаваную версію пад назвай Stallion 1, якая выкарыстоўваецца ў Іарданіі.

Аператары[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2022 год:

Станам на 2007 год:

Зняты з узбраення[22]:

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • The Military Balance 2022 / International Institute for Strategic Studies. — Abingdon: Taylor & Francis, 2022. — ISBN 9781032279008.
  • The Military Balance 2007 / C. Langton. — London: Routlege / The International Institute for Strategic Studies, 2007. — ISBN 1-85743-437-4.
  • R. M. Ogorkiewicz. Ferrets and Fox / D. Crow. — Виндзор: Profile Publications, 1972. — 20 с. — (AFV Weapons № 44).