UR-416

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
UR-416
Выява
Краіна паходжання
Усяго выраблена 1 030
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

UR-416 — нямецкі колавы бронетранспарцёр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўка бронемашыны была пачата ў ініцыятыўным парадку заходнегерманскай кампаніяй Rheinstahl Maschinenbau. Мадэль прызначалася на экспарт. Першы вопытны ўзор браневіка выраблены ў 1965 годзе, серыйная вытворчасць пачалася ў 1969 годзе і працягвалася да 1985 года.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Бронетранспарцёр UR-416 уяўляе сабой чатырохколавую машыну з усімі вядучымі коламі, створаную на шасі грузавіка Mercedes-Benz UNIMOG 416 4 × 4 (павышанай праходнасці). Корпус выкананы са звараных паміж сабой, нахільна размешчаных бранявых лістоў таўшчынёй 9 мм.

Месцы кіроўцы і камандзіра знаходзяцца ў пярэдняй частцы машыны. Агляд наперад з месцаў кіроўцы і камандзіра ажыццяўляецца праз два лабавых вокны, якія зачыняюцца знутры машыны заслонкамі.

Дэсант размяшчаецца ў кармавой частцы корпуса. Для пагрузкі і выгрузкі ў левым і правым бартах машыны маюцца дзве дзверы (пры гэтым у карме іх не маецца). У бартах і карме знаходзяцца байніцы для вядзення агню са стралковай зброі. На даху корпуса ёсць два люка.

Большасць вайсковых машын былі ўзброены 7,62-мм кулямётам, адкрыта усталяваным на штыравай апоры.

Рухавік шасціцыліндравы дызельны Daimler-Benz OM352. Размешчаны ў сярэдняй частцы корпуса.

Варыянты і мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Паліцэйскі варыянт UR-416 (Polizei-Sonderwagen)

Базавыя варыянты:

  • бронетранспарцёр для перавозкі пяхоты
  • разведвальная машына (Scaut) — з магчымасцю ўстаноўкі браняванай вежы, абсталяванай 7,62-мм кулямётам, 12,7-мм кулямётам або 20-мм хуткастрэльнай гарматай Rheinmetall Rh-202.
  • камандна-штабная машына — у баявым аддзяленні ўстаноўлены стол для тапаграфічных карт і стойка радыёапаратуры, прадугледжана магчымасць устаноўкі дадатковай радыёстанцыі і іншага абсталявання.
  • медыка-санітарная машына — з магчымасцю транспарціроўкі васьмі параненых на сядзеннях альбо чатырох сядзячых і двух ляжачых на насілках.
  • браняваная рамонтная машына — перасоўная майстэрня і эвакуатар. Абсталявана лябёдкай і невялікім пад’ёмным кранам для замены рухавіка ў палявых умовах.
  • паліцэйская бронемашына — магла быць абсталявана дадатковым паліцэйскім абсталяваннем (шклаблокамі ў камандзірскай назіральнай вежкай, бульдозерным нажом для расчысткі завалаў і перашкод, пошукавым ліхтаром-пражэктарам, прыборам начнога бачання, гучнагаварыцелем, вадамётам, пробліскавым маячком і інш.).

Замежныя варыянты:

  •  Сальвадор — пасля пачатку ў 1980 годзе грамадзянскай вайны адзін бронетранспарцёр UR-416 быў абсталяваны вежкай з 12,7-мм кулямётам M2HB. Пазней, у перыяд «стратэгічнага наступлення» ФНВФМ (11.11.—12.12.1989) на некаторых машынах былі ўсталяваныя кратаваныя экраны для абароны ад стрэлаў з процітанкавых гранатамётаў (пасля заканчэння баявых дзеянняў экраны былі дэмантаваныя)[1].
  •  Марока — на некалькі UR-416 былі ўсталяваныя супрацьтанкавыя ракетныя комплексы COBRA (з боекамплектам 10 ракет).

Неліцэнзійныя копіі[правіць | правіць зыходнік]

Палесцінскі бранявік у музеі Тэль-Авіва, Ізраіль
  • У 1976 годзе ў Радэзіі былі вырабленыя дзве бронемашыны, якія атрымалі найменне «The Pig» («свіння»). Браневікі мелі некаторыя канструктыўныя адрозненні ад серыйных UR-416 (у прыватнасці, корпус быў выраблены з 6-мм бранявых лістоў). Гэтыя машыны паступілі на ўзбраенне батальёна «Selous Scouts».
  • У Ліване некалькі бронемашын на аснове канструкцыі UR-416 былі выраблены для палесцінскіх ваенізаваных фарміраванняў. Меліся некаторыя канструктыўныя адрозненні ад серыйных UR-416. Упершыню дзве такія бронемашыны былі заўважаныя на парадзе атрадаў АВП у красавіку 1981 года, у далейшым яны выкарыстоўваліся ў ходзе абароны Бейрута.

Краіны-эксплуатанты[правіць | правіць зыходнік]

Баявое прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

UR-416 выкарыстоўваліся ў шэрагу лакальных канфліктаў:

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. David Spencer. Armored Fighting Vehicles of El Salvador. Museum Ordnance Special Number 7. 1995. p.2-24
  2. International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 378. — 504 с. — ISBN ISBN 9781857438352.
  3. International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 417. — 504 с. — ISBN ISBN 9781857438352.
  4. The Military Balance 2021. — P. 472.
  5. Б. Курдов. Сухопутные войска центральноамериканских государств // «Зарубежное военное обозрение», № 9, 1992. стр.7-12
  6. International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 462. — 504 с. — ISBN ISBN 9781857438352.
  7. International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 282. — 504 с. — ISBN ISBN 9781857438352.
  8. International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 410. — 504 с. — ISBN ISBN 9781857438352.
  9. Вооруженные силы зарубежных стран // "Зарубежное военное обозрение", № 2, 2022. стр.98
  10. International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 353. — 504 с. — ISBN ISBN 9781857438352.
  11. International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 474. — 504 с. — ISBN ISBN 9781857438352.
  12. International Institute for Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — London: Taylor&Francis, 2016. — С. 396. — 504 с. — ISBN ISBN 9781857438352.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]