Cheetah MMPV

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Cheetah MMPV
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Force Protection Inc[d]
Усяго выраблена 13
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Cheetah MMPV («Medium Mine Protected Vehicle»«Сярэдняя машына з супрацьміннай абаронай») — прататып бронемашыны, створаны кампаніяй Force Protection, Inc., падраздзяленнем General Dynamics. Задуманы як частка лінейкі браніраваных ваенных машын Force Protection, якая ўключае машыны класа MRAP Buffalo і Cougar і лёгкую абароненую патрульную машыну Ocelot (LPPV).

Канструкцыя заснавана на паўднёваафрыканскай лёгкабраняванай машыне класа RG-31 Charger, прызначанай для разведкі і падтрымання ўнутранай бяспекі.

У пачатку 2007 года заяўлена, што поўная вытворчасць можа пачацца ў ліпені 2007 года[1]. Аднак у маі 2007 года Корпус марской пяхоты ЗША заказаў 1200 адзінак браневікоў International MaxxPro ад кампаніі-канкурэнта[2]. У той жа час Force Protection атрымала заказ на 14 MRAP катэгорыі III Buffalo[3]. У сувязі з гэтым у жніўні 2008 года[4] праект скасаваны. Усяго было выраблена 13 прататыпаў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Blogging AUSA (7 сакавіка 2007). Праверана 30 August 2016.
  2. More MRAPs: Navistar’s MaxxPro Maintains the Pole Position(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 June 2007. Праверана 4 June 2007.
  3. $12M for 14 Buffalo MRAP-III Vehicles
  4. SEC Info.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]