Ацэлот (бронеаўтамабіль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ацэлот
Выява
Маса 7 500 кг
Краіна паходжання
Аператар Брытанская армія[d]
Вытворца Force Protection Europe[d]
Дызайнер Ricardo plc[d] і Force Protection Europe[d]
Даўжыня
  • 5,32 м
Шырыня 2,1 м
Вышыня 2,35 м
Цана 923 000 £
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ацэлот (англ.: Ocelot) — лёгкі брытанскі бронеаўтамабіль. У брытанскай арміі мае пазначэнне Foxhound.

Распрацаваны кампаніяй Force Protection Europe і аўтабудаўнічай фірмай Ricardo. Прызначана для армейскай разведкі, патрулявання, кіравання агнём і тылавой падтрымкі на любой мясцовасці. Машына спраектаваная так, што лёгка разбіраецца і збіраецца з заменай частак кузава. «Ацэлот» мае паасобныя прывады на ўсе чатыры колы. V-вобразнае дно добра супрацьстаіць асколкам і дазваляе эфектыўна рассейваць энергію выбуху.

Брытанскае Міністэрства абароны прыняло рашэнне прыняць «Ацэлот» на змену асноўнай машыны спецсіл — «Снэтч» фірмы Land Rover, якая выклікала нямала нараканняў у брытанскіх вайскоўцаў падчас баявых дзеянняў у Іраку і Афганістане. У 2010—2011 гадах было закуплена 200 адзінак.

ТТХ[правіць | правіць зыходнік]

  • Баявая маса: 7500 кг
  • Экіпаж (дэсант): 2 (6 ?) чал.
  • Памеры
    • Даўжыня па корпусе 5,32 м
    • Шырыня: 2,1 м
    • Вышыня: 2,35 м
  • Максімальная хуткасць: 110 км/г
  • Рухавік: дызель з турбанаддувам

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]