Іван Сцяпанавіч Ісакаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Сцяпанавіч Ісакаў
арм.: Հովհաննես Ստեփանի Իսակով (Տեր-Իսահակյան)
Дата нараджэння 22 жніўня 1894(1894-08-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 кастрычніка 1967(1967-10-11)[4][1][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-марскі флот СССР
Званне
Адмірал Флоту Савецкага Саюза
Адмірал Флоту Савецкага Саюза
Камандаваў Балтыйскі флот ВМФ Расіі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Ушакова I ступені
Ордэн Ушакова I ступені
Ордэн Ушакова I ступені
Ордэн Ушакова I ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За абарону Масквы»
Медаль «За абарону Севастопаля»
Медаль «За абарону Севастопаля»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «За перамогу над Японіяй»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»

Замежныя ўзнагароды:

Ордэн Партызанскай Зоркі I ступені
Ордэн Партызанскай Зоркі I ступені
Ордэн Партызанскай Зоркі I ступені
Ордэн Партызанскай Зоркі I ступені
Ордэн Крыж Грунвальда I ступені
Ордэн Крыж Грунвальда I ступені
Нагрудны знак за цяжкае раненне
Сталінская прэмія
Дэпутат ВС СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іва́н Сцяпа́навіч Іса́каў (арм.: Հովհաննես Ստեփանի Իսակով (Տեր-Իսահակյան) Аванес Тэр-Ісаакян; (10 (22) жніўня 1894, Аджыкенд, Елізаветпальская губерня, Расійская імперыя — 11 кастрычніка 1967, Масква) — савецкі военачальнік, Адмірал Флоту Савецкага Саюза (3 сакавіка 1955 года). Герой Савецкага Саюза (1965). Лаўрэат Сталінскай прэміі (1951). Член-карэспандэнт АН СССР (1958). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1964). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання.

Дарэвалюцыйная біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і дарожнага тэхніка Сцяпана Ягоравіча Ісаакяна, які русіфікаваў сваё прозвішча на «Ісакаў», і Іды Антонаўны Лаўэр, родам з Дзерпта (Эстонія)[6]. Армянін[7]. Бацька рана памёр, і выхаваннем траіх дзяцей займаліся маці і яе брат Пётр Лаўэр. П. А. Лаўэр быў інжынерам-тэхнолагам, але марыў аб службе на флоце[6]. Іван скончыў рэальнае вучылішча у Тыфлісе ў 1913 годзе. У тым жа годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскі практычны тэхналагічны інстытут, але скончыў толькі першы курс.

З пачаткам Першай сусветнай вайны, 15 верасня 1914 года, паступіў на службу ў Расійскі імператарскі флот. Скончыў Асобныя гардэмарынскія класы ў сакавіку 1917 года, атрымаў званне мічмана. З мая 1917 года служыў на Балтыйскім флоце рэвізорам[7] на эсмінцы «Ізяслаў». Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне (Маанзундскай бітве). У студзені 1918 года прызначаны старшым памочнікам камандзіра гэтага эсмінца, удзельнічаў у Лядовым паходзе Балтыйскага флота.

Грамадзянская вайна і міжваенны час[правіць | правіць зыходнік]

Са жніўня па снежань 1918 года быў памочнікам камандзіра транспарту «Трансбалт». У ліпені 1919 года скончыў курсы камандзіраў тралення і загароджвання. З ліпеня 1919 — камандзір вартавога карабля «Кобчык» на Балтыцы. У лютым 1920 года перведён на Волжска-Каспійскую ваенную флатылію, дзе быў прызначаны сцяг-спецыялістам па рачным траленні. Адначасова ў сакавіку-чэрвені 1920 года часова камандаваў эсмінцам «Дзейны». У складзе флатыліі ўдзельнічаў у Энзелійскай аперацыі.

З ліпеня 1920 года зноў служыў на Балтыйскім флоце: камандзір тральшчыка «Якар», са жніўня 1920 — старшы памочнік камандзіра эсмінца «Пераможца», са снежня 1920 — старшы памочнік камандзіра і камандзір эсмінца «Ізяслаў».

У лістападзе 1922 года пераведзены на Чорнае мора, служыў у службе сувязі Марскіх сіл Чорнага мора (МСЧМ), са студзеня 1923 — начальнік Паўднёва-Чарнаморскага аддзялення службы назірання і сувязі МСЧМ, з красавіка 1923 — старшы марскі начальнік батумскай марской базы, са жніўня 1923 года — начальнік аператыўнага аддзялення службы назірання і сувязі МСЧМ, з кастрычніка 1923 — памочнік начальніка аператыўнай часці штаба МСЧМ, са жніўня 1924 года — камандзір эсмінца «Корфу» (у лютым 1925 перайменаваны ў «Пятроўскі»), з кастрычніка 1925 — памочнік начальніка штаба берагавой абароны МСЧМ па аператыўнай частцы, з красавіка 1926 — памочнік начальніка і начальнік (з верасня 1926) аператыўнага аддзела штаба МЧСМ. У маі—чэрвені 1928 года выканаў марскі паход у Турцыю, будучы выконваючым абавязкі штаба асобнага дывізіёна эсмінцаў. Са жніўня 1928 года — начальнік штаба МСЧМ. У 1928 годзе скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага начальніцкага складу пры Ваенна-марской акадэміі.

З лістапада 1929 года служыў памочнікам начальніка аддзела і начальнікам сектара ў аператыўным упраўленні Штаба РСЧА. Са снежня 1931 па сакавік 1932 года знаходзіўся ва ўрадавай камандзіроўцы на Далёкім Усходзе. З сакавіка 1932 года — старшы выкладчык кафедры стратэгіі і аператыўнага мастацтва Ваенна-марской акадэміі імя К. Я. Варашылава. У маі-чэрвені 1933 — начальнік штаба Экспедыцыі асаблівага прызначэння № 1, а ў чэрвені-кастрычніку 1933 — камандзір экспедыцыі асобага прызначэння № 2 па пераводу баявых караблёў з Балтыйскага мора на Поўнач па Беламорска-Балтыйскаму каналу. З кастрычніка 1933 года прызначаны начальнікам штаба Балтыйскага флоту, у жніўні 1935 года быў зняты з пасады за гібель падчас вучэнняў падводнай лодкі Б-3. Зноў быў накіраваны ў Ваенна-марскую акадэмію імя К. Я. Варашылава, дзе быў выкладчыкам, затым старэйшым кіраўніком каманднага факультэта.

Са студзеня 1937 года — зноў начальнік штаба Балтыйскага флоту. Са жніўня 1937 года — камандуючы Балтыйскім флотам. Са студзеня 1938 па красавік 1939 года — намеснік Народнага камісара Ваенна-Марскога Флота СССР і адначасова па сумяшчальніцтву ў чэрвені 1938 — верасні 1939 быў начальнікам Ваенна-марской акадэміі імя К. Я. Варашылава. У лютым — маі 1939 года ва главе спецыяльнай групы знаходзіўся ва ўрадавай камандзіроўцы ў Злучаных Штатах Амерыкі з мэтай вывучэння суднабудаўнічай прамысловасці. З красавіка 1939 па люты 1946 года быў першым намеснікам народнага камісара ВМФ СССР. У 1939 года вёў перамовы з урадамі Эстоніі і Латвіі па пытаннях арэнды партоў гэтых краін для базавання караблёў Балтыйскага флоту СССР. Удзельнічаў у савецка-фінскай вайне, аказваючы дапамогу камандуючаму Балтыйскім флотам і адказваючы за ўзаемадзеянне флоту з сухапутнымі войскамі. З кастрычніка 1940 па чэрвень 1942 года — начальнік Галоўнага марскога штаба ВМФ.

Член УКП(б) з 1939 года.

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, будучы першым намеснікам наркама ВМФ СССР і начальнікам Галоўнага марскога штаба, адказваў за арганізацыю дзеянняў флоту. Шматкратна накіроўваўся на фронт. Так летам і оcенью 1941 года каардынаваў баявыя дзеянні Балтыйскага флоту, Ладажскай і Чудскай ваенных флатылій з сухапутнымі войскамі. У канцы 1941 года ўдзельнічаў у падрыхтоўцы Керчанска-Феадасійскай дэсантнай аперацыі. У снежні 1941 года быў у камандзіроўцы на Далёкім Усходзе, правяраючы гатовасць флоту да адбіцця магчымага нападу Японіі. З красавіка 1942 года — намеснік галоўнакамандуючага войскамі Паўночна-Каўказскага напрамку і Паўночна-Каўказскага фронту, са жніўня 1942 — намеснік камандуючага і член Ваеннага Савета Закаўказскага фронту. На гэтых пасадах каардынаваў дзеянні Чарнаморскага флоту і сухапутных войскаў пры абароне Севастопаля і ў бітве за Каўказ.

4 кастрычніка 1942 года цяжка паранены падчас Туапсінскай аперацыі — пад Туапсэ на Гойтхскім перавале машына, у якой знаходзіліся кіраўнікі абароны Каўказа Ісакаў, сакратар ЦК УКП(б) Л. М. Кагановіч і камандуючы фронтам І. У. Цюленеў, была абстраляная нямецкім самалётам. Пры гэтым Ісакаў атрымаў цяжкае раненне. У шпіталь параненага ўдалося даставіць толькі праз 2 сутак, калі ўжо пачалася гангрэна, яму была праведзена ампутацыі нагі і ён застаўся інвалідам, аднак пасля працяглага лячэння ў 1945 годзе працягнуў службу ў флоце.

Паштовыя маркі Арменіі:
Баграмян, Ісакаў, Бабаджанян, Худзякоў.

Пасляваенная служба і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1945 годзе быў членам урадавай камісіі па падрыхтоўцы ўмоваў капітуляцыі Германіі. У лютым 1946 года быў вызвалены ад пасады першага намесніка наркама ВМФ СССР і прызначаны начальнікам Галоўнага штаба ВМФ СССР — намеснікам галаўкама ВМФ. З лютага 1947 — намеснік Галоўнакамандуючага ВМФ СССР па вывучэнню і выкарыстанню вопыту вайны. З мая 1950 года — у адстаўцы па стане здароўя. З кастрычніка 1954 па снежань 1955 года працаваў намеснікам Міністра марскога флоту СССР — старшынёй Тэхнічнага савета міністэрства. У лютым 1956 года адноўлены на ваеннай службе і прызначаны знаходзіцца для асаблівых даручэнняў пры Міністэрстве абароны СССР. З красавіка 1957 года — навуковы кансультант пры Міністэрстве абароны СССР па пытаннях ваеннай навукі. З красавіка 1958 года — генеральны інспектар Групы генеральных інспектараў СССР.

З канца 1940-х гадоў шмат займаўся навуковай і грамадскай працай. У 1947—1955 гадах — адказны рэдактар ​​фундаментальнага трохтомнага выдання «Марскі атлас», за працу над якім быў уганараваны Сталінскай прэміі. Аўтар серыі навуковых прац у галіне геаграфіі, вывучэння Сусветнага акіяна і ваеннай гісторыі. Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1958). Ганаровы член Акадэміі навук Армянскай ССР (1967). Доктар ваенна-марскіх навук (1946). Член Геаграфічнага таварыства АН СССР. З 1954 па 1957 год — супрацоўнік, а з 1958 года — намеснік старшыні акіянаграфічнай камісіі пры Прэзідыуме АН СССР, у 1955—1958 гадах — член Вучонага савета Інстытута комплексных транспартных праблем АН СССР. Член навуковага савета па праблеме «Вывучэнне акіянаў і мораў і выкарыстанне іх рэсурсаў» Дзяржаўнага Камітэта Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы. Член рэдкалегіі часопіса «Океанология» (1961—1967).

Аўтар гістарычных і белетрыстычных твораў, звыш 150 навуковых прац і публікацый, член Саюза пісьменнікаў СССР (1964). Быў галоўным кансультантам мастацка-гістарычных фільмаў «Адмірал Ушакоў» і «Караблі штурмуюць бастыёны» (як прафесар І. С. Ісакаў).

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 мая 1965 года «за ўмелае кіраўніцтва войскамі, мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і ў адзначэнне 20-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» Адміралу Флота Савецкага Саюза Ісакава Івану Сцяпанавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза [7].

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання (1937—1946). Быў членам Прэзідыума Савецкага камітэта ветэранаў вайны (1956—1967), членам Камітэта па прысуджэнні Сталінскіх прэмій у галіне навукі і вынаходніцтва (1947—1951).

Водгукі сучаснікаў[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмік Абрам Аліханаў успамінаў, што Сталін адгукаўся пра яго: «сапраўдны адмірал флоту, таварыш Ісакаў. Разумніца, без нагі, але з галавой»[8].

У сувязі з гэтым мае хаджэнне наступны гістарычны анекдот:

Адмірал І. Ісакаў з 1938 года быў намеснікам наркама Ваенна-Марскога флоту. Аднойчы ў 1946 годзе яму патэлефанаваў Сталін і сказаў, што ёсць меркаванне прызначыць яго начальнікам Галоўнага Марскога штаба, у тым годзе пераіменаванага ў Галоўны штаб ВМФ. Ісакаў адказаў: «Таварыш Сталін, павінен вам далажыць, што ў мяне сур’ёзны недахоп: ампутаваная адна нага». «Гэта адзіны недахоп, пра які вы лічыце неабходным далажыць?» — рушыла ўслед пытанне. «Так», — пацвердзіў адмірал. «У нас раней быў начальнік штаба без галавы. Нічога, працаваў. У вас толькі ногі няма — гэта не страшна», — сказаў на заканчэнне Сталін.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Операции подводных лодок. — Л., 1933. — Суаўт.: Александров А. П. — Т. 1.
  • Десантная операция. — Л.М., 1934.
  • Операция японцев против Циндао в 1914 г. — М.—Л., 1941. — Изд. 3-е.
  • Военно-Морской Флот СССР в Великой Отечественной войне. — М.- Л., 1944.
  • Красная Горка. Сталинская операция 13 — 16 июля 1919 г. — М., 1946.
  • Использование подводных лодок для транспортных целей (у суаўт. з Л. М. Ярэмеевым). — М., 1959.
  • Рассказы о флоте. — М., 1962.
  • Морские истории. — М., 1970.
  • Каспий, 1920 год. — М., 1973.
  • Морское притяжение. — М., 1984.
  • Океанология, география и военная история. Избранные труды. — М., 1984.

Воінскія званні[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Бюст І. С. Ісакава усталяваны ў Ерэване (2005).
  • У раёне пасёлка Горны Туапсінскага раёна Краснадарскага краю, на месцы раненні І. С. Ісакава ў 1942 годзе, у 2013 годзе адкрыты помнік адміралу Ісакаву і ваенным маракам — удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.
  • Імем адмірала названы вялікі супрацьлодкавы карабель «Адмірал Ісакаў» (у страю ў 1970—1994 гадах).
  • Імем адмірала названы праспект у Ерэване, вуліцы ў гарадах Санкт-Пецярбург (1989), Сцепанакерт (Нагорны Карабах), у горадзе Туапсэ, у пасёлку Горны Туапсінскага раёна Краснадарскага краю.
  • Імем выбітнага адмірала была названая школа 132 у Ерэване (1967) і школа ў пасёлку Горны Туапсінскага раёна.
  • У савецкі час яго імем былі названы саўгасы ў Мартунінскім і Мардакерцкім раёнах Азербайджанскай ССР.
  • Мемарыяльныя дошкі ў памяць аб флатаводцы ўстаноўлены ў Маскве, дзе ён жыў (Смаленская набярэжная, дом № 5/13) і ў Сочы на будынку санаторыя, у якім ён лячыўся пасля ранення.
  • Імя яго прысвоена падводнай гары ў Ціхім акіяне, якую адкрылі савецкія акіянографы.
  • У СССР і Арменіі былі выпушчаныя паштовыя маркі, прысвечаныя І. С. Ісакаву.

Зноскі

  1. а б Ivan Stepanovich Isakov // TracesOfWar
  2. а б в г д е ё Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  3. Ով ով է. հայեր / пад рэд. Հ. ԱյվազյանԵրևան: Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 2005.
  4. Исаков Иван Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Исаков Иван Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. а б Адмирал флота Советского Союза И. С. Исаков — Центральный Военно-Морской Портал Navy.ru.
  7. а б в Іван Сцяпанавіч Ісакаў на сайце «Героі краіны»
  8. Армяне в «деле Лаврентия Берия». Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2013. Праверана 1 красавіка 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адмирал Флота Советского Союза Иван Степанович Исаков. Документы и статьи. — Ер., 1984.
  • Арзуманян А. М. Адмирал. Перераб., доп. изд. — М., 1980.
  • Военная энциклопедия в 8 томах. Т. 3: «Д» — Квартирьер / Гл. ред. комиссии П. С. Грачёв. — М.: Воениздат, 1995. — 543 с. — ISBN 5-203-00748-9. — С.385.
  • Герои Советского Союза Военно-Морского Флота. 1937—1945. — М.: Воениздат, 1977.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь. — М.: Воениз, 1987. — Т.1.
  • Иван Степанович Исаков. — М., 1972.
  • Казарьян А. В. Война. Люди. Судьбы. — Ереван, 1974. — Кн. 2. — С. 5—22.
  • Лурье В. М. Адмиралы и генералы Военно-Морского флота СССР в период Великой Отечественной и советско-японской войн (1941—1945). — СПб.: Русско-балтийский информационный центр БЛИЦ, 2001. — 280 с. — 2000 экз. — ISBN 5-86789-102-X.. — С.97—98.
  • Макаров К. В. Флотоводец, учёный, писатель. // «Военная мысль». 1988. № 5. — С.69—76.
  • Рудный В. А. Долгое, долгое плавание: Об Адмирале флота Советского Союза И. С. Исакове. — Изд. 2-е, дополн. — М.: Политиздат, 1984. — 144 с. — (Герои Советской Родины). — 200 000 экз.
  • Сергеев Н. Д. Приказано жить и работать. // Флагманы: сборник воспоминаний и очерков. — М.., 1991. — С.191—204.
  • Близниченко С. С. К 115-летию со дня рождения Ивана Степановича Исакова// Военно-исторический архив. 2009. № 11. С. 69-81.
  • Близниченко С. С. К 115-летию со дня рождения Адмирала Флота Советского Союза Ивана Степановича Исакова// Военно-исторический архив. 2009. № 12. С. 99-109.
  • Близниченко С. С. Флагманы флота Азовского и Чёрного морей 1917—1945 гг. Краснодар: Диапазон-В, 2010. — 336 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]