Мурад I: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Ripchip Bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат змяніў: fr:Mourad Ier |
др r2.7.2+) (робат змяніў: tr:I. Murad |
||
Радок 87: | Радок 87: | ||
[[sv:Murad I]] |
[[sv:Murad I]] |
||
[[tk:Myrat I]] |
[[tk:Myrat I]] |
||
[[tr:I. |
[[tr:I. Murad]] |
||
[[tt:Мурад I]] |
[[tt:Мурад I]] |
||
[[uk:Мурад I]] |
[[uk:Мурад I]] |
Версія ад 06:16, 10 мая 2012
Мурад I, таксама Мурад Праведны (1319 (або 1326) - 15 чэрвеня 1389), султан Асманскай імперыі 1359-1389.
Жыццяпіс
Нарадзіўся ад шлюбу асманскага султана Архана І і візантыйскай прынцэсы Хірафіры. Ступіў на пасад пасля смерці бацькі ў 1359 г. Ён быў першым асманскім заваёўнікам на еўрапейскай зямлі. У 1362 па яго прыказу быў створаны першы корпус янычар (аснова асманскага войска).
Мурад захапіў заходнюю Фракію, усе гарады ў даліне ракі Морыца. Падпарадкаваў усю Малую Азію, акупіраваў Заходнюю Балгарыю, зрабіў візантыйскага імператара (Іаан V Палеолаг) сваім васалам. Каля 1385 г., былі захоплены Сафія і Ніш. У той жа час права на гандаль на турэцкай тэрыторыі атрымліваюць Італьянскія Рэспублікі Генуя і Венецыя, якія склалі з Мурадам гандлёвыя дамовы.
Султан Мурад, з сваімі сынамі, камандаваў войскам у бітве супраць Сербскай імперыі, на Косавым Полі. Падчас бою, Султан Мурад быў забіты, але яго войска атрымала перамогу. Пахаваны, як і папярэднікі Асман I і Архан I у горадзе Бурсе. Падчас кіравання Мурада, усе падпарадкаваныя хрысціяне мелі права захаваць сваю веру, традыцыі і царкоўныя суды.
Наступнікам пасада стаў яго сын Баязід I.
Гл. таксама
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мурад I