Свіслач (горад): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 114: | Радок 114: | ||
Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей. У 1990-я ў цэнтры горада пабудаваны касцёл святога Францыска Асізскага і святой Пяцідзесятніцы. |
Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей. У 1990-я ў цэнтры горада пабудаваны касцёл святога Францыска Асізскага і святой Пяцідзесятніцы. |
||
== Турыстычная інфармацыя == |
|||
== Выдатныя мясціны == |
|||
* будынак Свіслацкай гімназіі |
|||
[[File:Свіслач. Будынак гімназіі 2.JPG|thumb|Будынак [[Свіслацкая гімназія|Свіслацкай гімназіі]]]] |
|||
* Свіслацкі парк (18 ст.) |
|||
[[Выява:Svislach1.JPG|thumb|Касцёл Св. Францішка Асізскага]] |
|||
⚫ | |||
Працуе Свіслацкі гістарычна-краязнаўчы музей. Спыніцца можна ў гасцініцы «Свіслач»<ref>Свислочь // {{Крыніцы/Турыстычная энцыклапедыя Беларусі|к}}</ref>. |
|||
* '''Помнікі''':[[К. Каліноўскі|К. Каліноўскаму]], [[Р. Траўгут]]у., І. В. Сталіну |
|||
=== Славутасці === |
|||
* Будынак [[Свіслацкая гімназія|Свіслацкай гімназіі]] (1802—1803) — {{ГККРБ 4|412Г000469}} |
|||
* Гаспадарчы двор (XIX—XX стст.) |
|||
* Гістарычная забудова (кан. XIX — 1-я пал. XX стст.; фрагменты) |
|||
* Могілкі яўрэйскія |
|||
* [[Сядзібна-паркавы комплекс Тышкевічаў, Свіслач|Парк пры былой сядзібе Тышкевічаў]] (XVIII ст.) |
|||
* Сінагога (XIX—XX стст.) |
|||
⚫ | |||
Помнікі: |
|||
*[[Кастусь Каліноўскі|К. Каліноўскаму]] — {{ГККРБ 4|412Д000471}}; |
|||
*[[Рамуальд Траўгут|Р. Траўгуту]]; |
|||
*І. В. Сталіну. |
|||
У [[1990-я]] ў цэнтры горада збудавалі касцёл Святога Францішка Асізскага. |
|||
=== Страчаная спадчына === |
|||
* Капліца Анёлаў-Ахоўнікаў (XIX ст.) |
|||
* Касцёл (1666) |
|||
* [[Сядзібна-паркавы комплекс Тышкевічаў, Свіслач|Сядзіба Тышкевічаў]] (XVII ст.) |
|||
== Вядомыя асобы == |
== Вядомыя асобы == |
Версія ад 14:37, 15 снежня 2012
Горад
Свіслач
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Сві́слач — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Свіслацкага раёна, каля вытокаў р. Свіслач (басейн Нёмана). У 90 км да поўдня ад г. Гродна, 3 км ад аднайменнай станцыі на лініі Ваўкавыск—Свіслач, аўтадарогамі звязаная з Гродна, Ваўкавыскам, Поразавам. Насельніцтва 7,4 тыс. чал. (2006).
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Свіслач змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1256:
Поиде Данило на Ятвязе с братом и сыном Львомъ и с Шварном младоу соушоу емоу и посла по Романа в Новъгородонъ и со Изяславом со Вислочьскимъ и со всего сторонеи приде Самовить со Мазовшаны и помочь о Болеслава со Соудимирцы и Краковляны Іпацьеўскі летапіс |
У ХIII ст. Свіслач зрабілася сталіцай удзельнага княства, якое неўзабаве далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Пазней паселішча знаходзілася ва ўладанні вялікіх князёў, а з 1507 зрабілася цэнтрам Свіслацкага староства Ваўкавыскага павета. У 1523 Свіслач атрымала статус мястэчка. З 1563 яна знаходзілася ва ўладанні Яна Хадкевіча, які ў 1572 годзе змяняў Свіслач на Ляхавічы.
З сяр. XVI ст. Свіслач перайшла да Заслаўскіх, у 1581 — зноў да Хадкевічаў. У 1667 уладаром мястэчка зрабіўся прусак Крышпін-Кіршэнштэйн. У 1668 тут збудавалі Траецкі касцёл, пры якім дзейнічала парафіяльная школа. Таксама існавала грэка-каталіцкая царква Анёла-Ахоўніка[1].
У 1778 Свіслач перайшла ў валоданне Вінцэнта Тышкевіча, сенатара Вялікага Княства Літоўскага, жанатага на пляменніцы караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Новы гаспадар правёў рэканструкцыю мястэчка, уладкаваў у цэнтры рыначны пляц, заснаваў заапарк, тэатр з капэлай, парк. У 1793 Свіслач увайшла ў Гродзенскае ваяводства. У кан. XVIII ст. тут праводзіліся вялікія кірмашы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Свіслач апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, потым Літоўскай губерні. З 1801 мястэчка зрабілася цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. У 1804 В. Тышкевіч заснаваў тут гімназію, якую ў 1851 пераўтварылі ў дваранскую вучэльню. Сярод яе навучэнцаў — Кастусь Каліноўскі, Восіп Кавалеўскі, Станіслаў Горскі, Юзэф Крашэўскі, Напалеон Орда, Рамуальд Траўгут. Станам на 1833 у мястэчку было 1 мураваны і 146 драўляных будынкаў.
У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання ваколіцы Свіслачы сталі месцам актыўных ваенных дзеянняў паміж паўстанцкімі аддзеламі і расійскімі карнымі войскамі. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 526 будынкаў (24 мураваныя і 502 драўляныя), 6 гарбарных, піваварнае і медаварнае прадпрыемствы, сельская лячэбніца.
У Першую сусветную вайну ў 1915—1918 Свіслач займалі нямецкія войскі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны. За польскім часам тут дзейнічалі некалькі беларускіх нацыянальна-вызваленчых арганізацый.
У верасні 1939 Свіслач увайшла ў БССР, дзе ў студзені 1940 атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу і зрабілася цэнтрам раёна Беластоцкай вобласці. У Другую сусветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 Свіслач знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У лістападзе 1942 нацысты расстралялі 1536 вязняў яўрэйскага гета. 14 снежня 2000 Свіслач атрымала статус горада[2].
-
Гімназія
-
Чыгуначная станцыя
-
Меская брама
-
Рынак
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, мэблевай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Свіслач».
Дэмаграфія
Культура
Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей. У 1990-я ў цэнтры горада пабудаваны касцёл святога Францыска Асізскага і святой Пяцідзесятніцы.
Турыстычная інфармацыя
Працуе Свіслацкі гістарычна-краязнаўчы музей. Спыніцца можна ў гасцініцы «Свіслач»[3].
Славутасці
- Будынак Свіслацкай гімназіі (1802—1803) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000469
- Гаспадарчы двор (XIX—XX стст.)
- Гістарычная забудова (кан. XIX — 1-я пал. XX стст.; фрагменты)
- Могілкі яўрэйскія
- Парк пры былой сядзібе Тышкевічаў (XVIII ст.)
- Сінагога (XIX—XX стст.)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1884)
Помнікі:
- К. Каліноўскаму — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Д000471;
- Р. Траўгуту;
- І. В. Сталіну.
У 1990-я ў цэнтры горада збудавалі касцёл Святога Францішка Асізскага.
Страчаная спадчына
- Капліца Анёлаў-Ахоўнікаў (XIX ст.)
- Касцёл (1666)
- Сядзіба Тышкевічаў (XVII ст.)
Вядомыя асобы
- Валянцін Акудовіч, беларускі эсэіст, філосаф
Гл. таксама
Літаратура
- Свислочь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ Свіслач // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 559.
- ↑ Статус: Свислочь теперь город // «БДГ. Деловая газета», 28 снежня 2000.
- ↑ Свислочь // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9