Лютэранская кірха Святога Іаана (Гродна): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2340922 (translate me) |
||
Радок 79: | Радок 79: | ||
[[Катэгорыя:Храмы Гродна]] |
[[Катэгорыя:Храмы Гродна]] |
||
[[Катэгорыя:Лютэранскія цэрквы Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Лютэранскія цэрквы Беларусі]] |
||
[[be-x-old:Лютэранская кірха (Горадня)]] |
|||
[[pl:Kościół ewangelicko-augsburski św. Jana w Grodnie]] |
|||
[[ru:Лютеранская кирха (Гродно)]] |
Версія ад 09:53, 9 сакавіка 2013
Кірха | |
Лютэранская кірха | |
---|---|
53°41′14″ пн. ш. 23°50′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Канфесія | лютэранства |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Дата заснавання | 1783 |
Асноўныя даты | |
1793 — перабудавана |
|
Сайт | luther.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лютэранская кірха Святога Іаана — дзеючы лютэранскі храм у цэнтральнай частцы Гродна - Гарадніцы.
Гісторыя
Афіцыйнай датай заснавання кірхі ў Гродне лічыцца 1793 г., калі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў будынак нямецкай суполцы. Пад кірху быў прыстасаваны будынак сталовай для галандскіх і нямецкіх рамеснікаў, якіх запрасіў у Гродна гродзенскі староста Антоній Тызенгаўз. Канчаткова выгляд кірхі склаўся ў 1873 г. На вежы быў усталяваны гадзіннік. У 1912 г. храм значна перабудавалі.
Кірха дзейнічала ў Гродне да 1944 г. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут знаходзіўся архіў. У 1-й палове 1990-х гг. кірха вернута вернікам і дзейнічае як евангелісцка-лютэранскі храм.
У 2012 плануецца пачаць рэканструкцыю кірхі: збудаваць ліўневую каналізацыю, умацаваць сцены, абліцаваць і пафарбаваць фасады, а таксама важны элемент будынка - разбураны шпіль з крыжам.[1]
Архітэктура
Аднанефавая аднавежавая пабудова з пяціграннай апсідай і сакрысціямі. Галоўны фасад мае сіметрычную, выцягнутую па вертыкалі дынамічную кампазіцыю. Квадратная ў плане высокая манументальная вежа-званіца выступае з асноўнага аб’ёму. Галоўны ўваход (праз вежу) аформлены вялікім стральчатым парталам, над ім – акно-«ружа». Інтэр’ер храма мае выцягнутую па падоўжнай восі сіметрычную кампазіцыю. Асноўны прамавугольны ў плане аб’ём перакрыты арыгінальным па форме фігурным скляпеннем. Захавалася два аўтэнтычных вітража за алтаром, арнамент якіх выкладзены ў форме лютэранскага сімвала: ружы, унутры якой знаходзіцца сэрца з крыжам. Таксама захаваліся кованая купель, звон і гадзіннік на галоўнай вежы. Арган і іншыя рэчы канфіскаваныя, за савецкім часам, з кірхі для філармоніі і ўладкавання парткабінетаў[1].
Побач з кірхай знаходзілася і евангелічныя могілкі з капліцай (1793-1936). У доме №3а ў 1912 г. знаходзіўся дом пастара і лютэранская школа на другім паверсе.
-
Партал кірхі
-
Кірха з боку апсіды
-
Вежа кірхі
Зноскі
- ↑ а б Татьяна Черкес. У гродненской кирхи появилась надежда на реконструкцию. — Вечерний Гродно.