Бухарэст: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Removing "Bucharest_collage.jpg", it has been deleted from Commons by INeverCry because: Per commons:Commons:Deletion requests/File:Bucharest collage.jpg.
Радок 6: Радок 6:
|краіна = Румынія
|краіна = Румынія
|герб = Bucharest-Coat-of-Arms.png
|герб = Bucharest-Coat-of-Arms.png
|сцяг = Bucharest-Flag.png
|сцяг = ROU Bucharest Flag.png
|шырыня герба =
|шырыня герба =
|шырыня сцяга =
|шырыня сцяга =

Версія ад 23:27, 22 студзеня 2015

Горад
Бухарэст
Bucureşti
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1459
Першая згадка
Плошча
238[1] км²
Вышыня цэнтра
75 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 883 425[2][3] чалавек (2005)
Шчыльнасць
8074,6 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+40) x1
Паштовы індэкс
0xxxxx
Аўтамабільны код
B
Афіцыйны сайт
pmb.ro
(рум.)(англ.)
Бухарэст на карце Румыніі
Бухарэст (Румынія)
Бухарэст
Бухарэст (Румынія)
Бухарэст

Бухарэ́ст (рум.: Bucureşti) — сталіца і самы буйны горад Румыніі. З'яўляецца культурным, індустрыяльным і фінансавым цэнтрам краіны. Бухарэст упершыню згадваецца ў дакументах у 1459 годзе, сталіцай Румыніі ён стаў у 1862 годзе. З'яўляецца цэнтрам румынскіх СМІ, культуры і мастацтва.

Архітэктура горада ўяўляе сабой сумесь гістарычных, міжваеннай, камуністычнай эпох, а таксама сучаснай архітэктуры. У перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі, элегантная архітэктура горада і выдасканаленасць яго эліты дапамаглі зарабіць гораду мянушку «Маленькі Парыж» (рум.: Micul Paris)[4].

Насельніцтва складае 1 883 425[2] жыхароў (2013). Бухарэст з'яўляецца шостым па колькасці насельніцтва горадам у Еўрапейскім Саюзе, пасля Лондана, Берліна, Мадрыда, Рыма і Парыжа. Эканамічна, Бухарэст з'яўляецца самым квітнеючым горадам у Румыніі[5] і з'яўляецца адным з асноўных прамысловых цэнтраў і транспартных вузлоў Усходняй Еўропы. У апошнія гады горад перажывае эканамічны і культурны бум.

Гісторыя

У гісторыі Бухарэста чаргаваліся перыяды развіцця і заняпаду ад ранніх паселішчаў у старажытнасці да надання гораду статусу нацыянальнай сталіцы Румыніі ў канцы XIX стагоддзя. Упершыню згадваецца як «Цытадэль Бухарэст» у 1459 годзе, якая стала рэзідэнцыяй знакамітага валашскага князя Улада III Цэпеша. Асманы прызначылі грэчаскую адміністрацыю дзеля кіравання з XVIII стагоддзя. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тудара Уладзімерэску ў 1821 годзе скончыла перыяд панавання грэкаў у Бухарэсце.

Геаграфія

Бухарэст размешчаны на берагах ракі Дымбовіца, што ўпадае ў раку Арджэш, якая ў сваю чаргу з'яўляецца прытокам Дуная. У горадзе маюцца некалькі азёраў, найбольш важнымі з якіх з'яўляюцца возеры Херэстрэу, Флараска, Тэй і Каленціна, што распасціраюцца ў паўночнай частцы гораду, уздоўж ракі Калентына, прытоку Дымбовіцы. Акрамя таго, у цэнтры сталіцы маецца невялікае штучнае возера Чышміджыу ў асяроддзі садоў Чышміджыу. Сады маюць багатую гісторыю, часцяком з'яўляючыся горадам наведвання паэтамі і пісьменнікамі. Сады былі адкрыты ў 1847 годзе паводле плану нямецкага архітэктара Карла Маера, сады з'яўляюцца асноўнымі рэкрэацыйным аб'ектам у цэнтры горада.

Акрамя Чышміджыу Бухарэст утрымлівае іншыя паркі і сады, у тым ліку парк Херэстрэу і Батанічны сад. Парк размешчаны ў паўночнай частцы гораду ў раёне возера Херэстрэу, і ўключае ў сябе таксама музей. Батанічны сад з'яўляецца найбуйнейшым у сваім родзе ў Румыніі і ўтрымлівае больш за 10 тысяч відаў раслін, многія з якіх з'яўляюцца экзатычнымі, і раней былі ва ўласнасці каралеўскай сям'і[6].

Клімат

Клімат Бухарэста — умерана-кантынентальны, з гарачым адносна душным летам і мяккай пераменлівай зімой. Такі клімат абумоўлены адносна нізкай шыратой горада. Сярэднегадавая тэмпература +10,8 °C.

Клімат Бухарэста
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 17,1 22,6 27,0 32,2 35,0 39,0 41,2 40,7 37,2 35,0 25,1 18,4 41,2
Сярэдні максімум, °C 1,5 4,1 10,5 18,0 23,3 26,8 28,8 28,5 24,6 18,0 10,0 3,8 16,5
Сярэдняя тэмпература, °C −1,5 0,3 5,2 11,2 16,7 20,5 22,3 21,6 17,3 11,1 4,4 0,1 10,8
Сярэдні мінімум, °C −5,5 −3,3 0,3 5,6 10,5 14,0 15,6 15,0 11,1 5,7 1,6 −2,6 5,7
Абсалютны мінімум, °C −24,8 −26,1 −19,9 −7 −1,1 1,6 7,0 5,0 −3 −8 −18,8 −25,6 −26,1
Норма ападкаў, мм 40 36 38 46 70 77 64 58 42 32 49 43 595
Крыніца: worldweather.org, Надвор'е і Клімат

Гарады-пабрацімы

Бухарэст з'яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Romanian Statistical Yearbook 2008 – Geography, Meteorology, and Environment(нявызн.) (PDF). National Institute of Statistics (Romania) (1 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 29 жніўня 2010.
  2. а б Official data for 2011 census(нявызн.). INSSE (4 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2013. Праверана 4 ліпеня 2013.
  3. Urban Audit: Bucharest Profile. Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2013. Праверана 14 красавіка 2011.
  4. Bucharest, the small Paris of the East on Museum.ici.ro
  5. Attractiveness Report Romania. PriceWaterhouseCoopers Global Regional
  6. Botanical Garden onlinegallery.ro.

Спасылкі

Шаблон:Пачатак артыкулу

Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA