Дзітрыкі (Тарноўскі сельсавет): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
clean up using AWB |
||
Радок 75: | Радок 75: | ||
Людзі жылі ў гэтай мясцовасці з глыбокай старажытнасці. На хутары [[ Хутар Ерамеічы|Ерэмеевічы]] ля дому Супрон Юзэфы знойдзена каменная свідраваная сякера эпохі бронзы, а таксама крамянёвыя прылады працы. На супрацьлеглым беразе Дзітвы — у вёсцы [[Ольжава]] — знаходзіцца гарадзішча другой паловы І тыс. н.э. (мясцовая назва «Шведская гара»), рэшткі селішча. У вёсцы [[Любары]] — курганападобныя насыпы. |

Вядома, што ў першай палове |
Вядома, што ў першай палове XIX ст. маёнтак Дзітрыкі належаў Эдварду Макрэцкаму. У 1834 колькасць душ мужчынскага насельніцтва ў маёнтку складала 61 (не лічачы ўласніка). |
||
На пачатку |
На пачатку XX ст. Дзітрыкі належалі да Тарноўскай воласці [[Лідскі павет|Лідскага павета]]. У вёсцы было 243 жыхары, 231 дзесяціна зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак (двор) Макрэцкіх, 28 жыхароў, 300 дзесяцін зямлі. Каля маёнтка знаходзілася маляўнічае возера, сад. |
||
З [[1921]] па [[1939]] Дзітрыкі ў складзе Польшчы. Вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства паводле [[перапіс насельніцтва|перапісу насельніцтва]] 1921 налічвала 36 жылых пабудоў, 211 жыхароў. |

Версія ад 22:54, 17 ліпеня 2015
Вёска
Дзітрыкі
|
Дзі́трыкі, вёска ў Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад горада Ліда, ля ракі Дзітва, на шашы Гродна — Навагрудак.
У вёсцы ёсць магазін, фельдшарска-акушэрскі пункт, бібліятэка.
Гістарычны нарыс
Назва вёскі звязана з ракой Дзітва і мае, праўдападобна, старажытныя, балцкія карані.
Людзі жылі ў гэтай мясцовасці з глыбокай старажытнасці. На хутары Ерэмеевічы ля дому Супрон Юзэфы знойдзена каменная свідраваная сякера эпохі бронзы, а таксама крамянёвыя прылады працы. На супрацьлеглым беразе Дзітвы — у вёсцы Ольжава — знаходзіцца гарадзішча другой паловы І тыс. н.э. (мясцовая назва «Шведская гара»), рэшткі селішча. У вёсцы Любары — курганападобныя насыпы.
Вядома, што ў першай палове XIX ст. маёнтак Дзітрыкі належаў Эдварду Макрэцкаму. У 1834 колькасць душ мужчынскага насельніцтва ў маёнтку складала 61 (не лічачы ўласніка).
На пачатку XX ст. Дзітрыкі належалі да Тарноўскай воласці Лідскага павета. У вёсцы было 243 жыхары, 231 дзесяціна зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак (двор) Макрэцкіх, 28 жыхароў, 300 дзесяцін зямлі. Каля маёнтка знаходзілася маляўнічае возера, сад.
З 1921 па 1939 Дзітрыкі ў складзе Польшчы. Вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства паводле перапісу насельніцтва 1921 налічвала 36 жылых пабудоў, 211 жыхароў.
Пасля прыходу бальшавіцкай улады маёнтак разрабаваны, на месцы панскага дому заложаны будынак школы.
У 1971 ў Дзітрыках было 63 двары, 159 жыхароў. У 1996 — 83 падвор'і, 200 жыхароў. У 2004 годзе было 77 двароў, 191 чал.
Вядомыя асобы
- Караль Карыцкі (1702), доктар філасофіі, педагог, пісьменнік
- Міхал Карыцкі (1714), доктар філасофіі, паэт, педагог
- Адам Макрэцкі (1856), генерал, ваенны дзеяч
- Стэфан Макрэцкі (1862), генерал, ваенны і палітычны дзеяч Сярэдняй Літвы
- Зыгмунт Макрэцкі (1865), вучоны-біёлаг