Дафніс (спадарожнік): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
др Artsiom91Bot перанёс старонку Дафніс, спадарожнік у Дафніс (спадарожнік): ВП:НА
(Няма розніцы)

Версія ад 20:31, 20 верасня 2017

Дафніс (стар.-грэч.: Δάφνις) — трэці па аддаленасці ад планеты натуральны спадарожнік Сатурна, вядомы таксама як Сатурн XXXV.

Адкрыццё

Быў знойдзены 6 мая 2005 года групай амерыканскіх астраномаў на чале з Кэралін Порка на фотаздымках, зробленых 1 мая 2005 года касмічным апаратам «Касіні». Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2005 S 1. У ліпені 2006 года атрымаў імя персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі Дафніса.

Арбіта

Дафніс здзяйсняе поўны абарот вакол Сатурна за 14 гадзін і 15 хвілін на адлегласці ў 136 500 км. Эксцэнтрысітэт і нахіл арбіты вельмі малыя, але адрозныя ад нуля. Знаходзіцца ўсярэдзіне так званай шчыліны Кілера знешняга кольца А.