Марк Кінг: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: clean up з дапамогай AWB
афармленне
Радок 5: Радок 5:
| Фота = Mark King at Snooker German Masters (DerHexer) 2015-02-04 02.jpg
| Фота = Mark King at Snooker German Masters (DerHexer) 2015-02-04 02.jpg
| Шырыня = 300 px
| Шырыня = 300 px
| Дата нараджэння = 28.03.1974
| Дата нараджэння =
| Месца нараджэння = [[Ромфард]], [[Англія]]
| Месца нараджэння =
| Дата смерці =
| Дата смерці =
| Месца смерці =
| Месца смерці =
Радок 41: Радок 41:
{{Снукерысты, якія зрабілі больш за 100 соценных серый}}
{{Снукерысты, якія зрабілі больш за 100 соценных серый}}
{{Снукерысты, якія зарабілі больш за £1,000,000 за кар'еру}}
{{Снукерысты, якія зарабілі больш за £1,000,000 за кар'еру}}
{{Бібліяінфармацыя}}

{{DEFAULTSORT:Кінг Марк}}
{{DEFAULTSORT:Кінг Марк}}
[[Катэгорыя:Снукерысты Англіі]]
[[Катэгорыя:Снукерысты Англіі]]

Версія ад 22:45, 4 жніўня 2021

Марк Кінг
Снукер
Снукер

англ.: Mark King
Фота
 
Дата нараджэння: 28 сакавіка 1974(1974-03-28) (50 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Англія
Вядучая рука: левая
Прафесійная кар'ера: 1991 — ...
Найвышэйшы рэйтынг: 11 (07.05.200205.05.2003)
Цяперашні рэйтынг: 37 (4 красавіка 2016)
Прызавыя грошы: > £1,200,000
Найвышэйшая серыя: 146 (Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2006)
Колькасць соценных серый: 118
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 1
Чэмпіянат свету: 1/8 фіналу (1998, 1999, 2001,
2002, 2008, 2009, 2013)

Марк Кінг (англ.: Mark King; нар. 28 сакавіка 1974, Ромфард, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца Адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі 2016 года. Былы 11-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2002–2003), з сезона 1997/1998 да сезона 2012/2013 нязменна ўваходзіў у топ-32.

Пачаў прафесійную кар'еру ў 1991 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў пачатку 1993 года дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Еўропы. У 1994 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету, а ў 1997 годзе, знаходзячыся па-за межамі топ-32 упершыню выйшаў у фінал рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса, дзе саступіў Стывену Хендры (2:9). У сезоне 1997/1998 выйшаў у чвэрцьфінал чэмпіянату Вялікабрытаніі і ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Уэльса, што дазволіла яму ўвайсці ў топ-16 рэйтынгу ў наступным сезоне і здзейсніць дэбют на найбуйнейшым запрашальным турніры Мастэрс, дзе ён дайшоў да чвэрцьфіналу. У сезоне 2002/2003 падняўся на 11-е месца ў рэйтынгу, якое стала найвышэйшым у яго кар'еры, а ў 2004 годзе ў другі раз дайшоў да рэйтынгавага фіналу на Айрыш Мастэрс, дзе прайграў Пітэру Эбдану з лікам 7:10, і дайшоў да паўфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, што стала яго найлепшым вынікам на другім найбуйнейшым рэйтынгавым спаборніцтве. У сезоне 2008/2009 вярнуўся ў топ-16, а ў 2011 годзе ў другі раз дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі Мастэрс. На чэмпіянатах свету сем разоў даходзіў да 1/8 фіналу (1998, 1999, 2001, 2002, 2008, 2009, 2013), але ніколі не праходзіў далей.

У агульнай колькасці займаў 11-ы радок у сусветным рэйтынгу адзін сезон, а ў топ-16 уваходзіў — чатыры з паловай сезоны. За сваю прафесійную кар'еру зрабіў больш за 100 соценных брэйкаў, уключаючы яго найвышэйшую серыю ў 146 балаў, якую ён аформіў на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2006 года, і ўваходзіць у топ-50 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за мільён фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-40 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Зноскі

Спасылкі