Аднабаковая паштовая картка з арыгінальнай маркай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аднабаковая паштовая картка з арыгінальнай маркай Беларусі 2013 г., прысвечана 175-годдзю з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.

А́днабако́вая пашто́вая ка́ртка з арыгіна́льнай ма́ркайфілатэлістычная назва віду паштовых картак, якія маюць у якасці знака паштовай аплаты надрукаваныя маркі з арыгінальным малюнкам, якія асобна ад гэтых картак не выдаюцца. Ад маркіраванай паштовай карткі адрозніваецца тым, што надрукаваная на ёй марка з'яўляецца ўнікальнай (арыгінальнай, г. зн. уласцівай толькі канкрэтнай паштовай картцы адзін раз у гісторыі), а не выкарыстоўваецца руцінна на працягу многіх гадоў пры выпуску разнастайных паштовых картак. Ужываюцца ў многіх краінах, у СССР выходзілі рэгулярна з 1971 г.

У філатэліі аднабаковыя паштовыя карткі з арыгінальнымі маркамі адносяцца да суцэльных рэчаў.