Алба
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Алба | |||||
---|---|---|---|---|---|
Județul Alba | |||||
|
|||||
Краіна | Румынія | ||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 4 муніцыпія, 7 гарадоў і 67 камун | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Алба-Юлія | ||||
Дата ўтварэння | 1925 | ||||
Афіцыйныя мовы | румынская, венгерская, нямецкая | ||||
Насельніцтва (2016) | 380 976 | ||||
Шчыльнасць | 61,03 чал./км² | ||||
Нацыянальны склад | 89,9% — румыны, 4,8% — венгры, 4,7% — цыгане, 0,2% — немцы. | ||||
Канфесійны склад | 86,2% — праваслаўныя, 3,9% — рэфарматары, 3,6% — грэка-каталікі, 1,9% — пяцідзясятнікі, 4,4% — інш. | ||||
Плошча |
6 242 км² (16-е месца) |
||||
Часавы пояс | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | RO-AB | ||||
Тэлефонны код | 58 | ||||
Паштовыя індэксы | 51000–51999 | ||||
Код аўтам. нумароў | AB | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алба (рум. Județul Alba, венг. Fehér megye, ням. Kreis Weißenburg) — жудзец (адна з галоўных адміністратыўных адзінак Румыніі) у Трансільваніі. З пункту гледжання традыцыйнай культуры, цяперашні жудзец складаецца з частак некалькіх розных этна-культурных зон: Зямлі Мотцаў, Зямлі Маканаў, Секейскага краю і Кёнігсбодэна. Адміністрацыйны цэнтр жудца — муніцыпія Алба-Юлія з 63 536 жыхарамі. Жудзец мае плошчу 6 242 км² і насельніцтва 380 976 жыхароў. Мяжуе з жудцамі Клуж і Мурэшам на поўначы, Сібіу на ўсходзе, Хунэдаарам на паўднёвым захадзе, Вылча на поўдні і Арад і Біхор на паўночным захадзе.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]«Алба», што ў перакладзе з лацінскай і румынскага моў значыць «белы», паходзіць ад назвы горада Алба-Юлія. Па-венгерску гэты жудзец вядомы як Fehér megye (fehér таксама азначае белы), а па-нямецку — як Kreis Karlsburg, ці Kreis Weißenburg.
Венгерская назва горада Юлія — «Gyulafehérvár» з’яўляецца перакладам больш ранняй славянскай формы, якая азначае «белы замак Дзьюлы» або «Белы горад Юлія», што адсылае да Дзьюлы, венгерскаму правадыру сярэдзіны X стагоддзя, які быў ахрышчаны ў канстанцінопальскімі місіянерамі.
Пад уплывам венгерскага «Дзьюдафэхервар» лацінская назва горада з часам змянілася да Алба-Юлія. Сучасная назва Алба-Юлія з’яўляецца запазычаннем з сярэднявечнай лацінскай назвы горада, якая пачала распаўсюджвацца ў румынскай агульнай прамовы ў XVIII стагоддзі. Сучасная назва афіцыйна выкарыстоўваецца з тых часоў, як горад стаў часткай Румыніі.
Нямецкая назва з XVI стагоддзя была Вайсенбург. Саксы пазней перайменавалі горад у Карлсбург (Carlsburg) у гонар Карла VI. На ідышы пераважаў Карлсбург, у ладзінскіх крыніцах — Карласбург. Альба Караліна была таксама сярэднявечнай лацінскай формай.
Калі была рэарганізацыя адміністрацыйнага падзелу Румыніі, новаму жудзецу вырашылі выбраць назву, звязаную з горадам адміністрацыйнага цэнтру.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Археалагічныя знаходкі ў акрузе Альба ставяцца да неалітычнага перыяду, вядомага як «культура Пэтрэшць».
Падчас рымскай улады было заснавана, дзякуючы горназдабыўным радовішчам у Апусэнскім рэгіёне, шэраг паселішчаў, такіх як Апулум (сёння Алба-Юлія), Ампэлум (Златна), Апулон і Alburnus Maior.
Пасля сыходу рымлян з тэрыторыі Паўночнай Дакіі надыходзяць спрэчны перыяд сярод некаторых гісторыкаў. У рамках венгерскай дзяржавы, заснаванага ў 1000 годзе каралём Іштванам I, з’яўляецца «рансільванскі Княства» са сталіцай у Алба-Юліі.
На сучаснай тэрыторыі жудца з часам утварылася некалькі цэнтраў культуры і адукацыі. У XV стагоддзі ў Себеше існаваў дамініканскі манастыр. Георгіус Венгерскі — адзін з вучняў школы, якая адносілася да манастыра які быў дэпартаваны ў Турцыю, дзе ён жыў паміж 1438—1458 гадамі. Ён напісаў артыкул «Tractatus de moribus, condictionibus et nequicia Turcorum», апублікаваны ў Рыме ў 1481 годзе і пасля перакладзенаю на нямецкай мове. У канцы XVI стагоддзя езуіты адкрылі калегіум у Алба-Юліі, што дало скачок да адукацыйнага развіцця рэгіёна. Незадаволеныя развіццём каталіцтва ў Трансільваніі пратэстанцкія князі Габар Бетлен і Міхай Апафі таксама падтрымалі вышэйшую адукацыю, адкрыўшы калегіум Кальвіна ў Алба-Юліі, які пазней пераехаў у іншы горад Аюд (сёння: Нацыянальны калегіум Бетлена ў Аюдзе).
Трансільванскі князь Дзьёрдзь I Ракацы ініцыяваў пераклад і публікацыю Новага Запавету на румынскай мове, пры падтрымцы каталіцкага мітрапалітам Сіміёнам Штэфанам. Новы Запавед на руманскай апублікавалі ў Белградзе, які сёння называецца Алба-Юлія (1648).
Пасля заключэння уніі і стварэння Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Алба-Юлія стала духоўным цэнтрам трансільванскіх румын. Грэка-каталіцкі епіскап Пётр Павел Арон адкрыў у 1754 годзе ў Блажы першую пачатковаю школу з румынскай мовай адукацыі. Ён таксама заснаваў ліцэй, першапачаткова з выкладаннем на лацінскай і нямецкай мовах, а потым і на румынскай. Горад Блаж і сёння застаецца важным духоўным цэнтрам Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы.
Аб’яднанне Трансільваніі, Баната, Крышаны і Марамароша з Румыніяй было абвешчана 1 снежня 1918 года дэкларацыяй Алба-Юліі.
Каранацыя караля Фердынанда I і каралевы Марыі адбылася 15 кастрычніка 1922 года у саборы каранацыі ў Алба-Юліі. Акт, які сімвалізаваў аб’яднанне ўсіх гістарычных правінцый Румыніі пад скіпетрам аднаго манарха.
Пасля прыняцця закона аб адміністрацыйным аб’яднанні ў 1925 годзе быў стораны жудзец Алба.
6 мая 1928 года была арганізавана ялікая пратэстная акцыя нацыянальна-цэрэністскай партыяй у рамках шырокай кампаніі па звяржэнні ліберальнага ўрада, у якой прынялі ўдзел каля 100 000 грамадзян. У выніку адміністрацыйнай рэформы 1968 года адбылася рэарганізацыя адміністрацыйных адзінак у жудзецы, так, горад Алба-Юлія стаў муніцыпіем.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жудзец знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Румыніі (Трансільанія), плошчай 624 167 гектараў (2,6 % ад плошчы Румыніі). Мяжуе з жудзецам Клуж на поўначы, з жудзецам Біхор і жудзецам Арад на захадзе, з жудцам Хунэдаарам на паўднёвым захадзе, з жудцам Вылча на поўдні, а з жудам Сібіу і Мурэшам на ўсходзе.
Адміністрацыйным цэнтрам жудзеца з’яўляецца Алба-Юлія, размешчана на правым беразе Мурэша (на вышыні 220—250 метраў).
Апуанскія горы размешчаны на захадзе і паўночным захадзе, характарызуюцца складанай геалагічнай структурай з вялікай колькасццю розных рэсурсаў, асабліва каляровых руд (медзь, свінец, цынк) і каштоўных металаў (золата, срэбра). Урадлівая глеба рэгіёну выклікала з’яўленне, яшчэ ў далёкім мінулым, першых чалавечых паселішчаў. Самая вялікая рака — Мурэш (венг. Марош) са сваімі прытокамі і гарадамі, якія знаходзяцца на ёй: Ар'еш, Себеш, Куджыр і суседнія раёны стварылі сельскагаспадарчыя зоны, спрыяльныя для жывёлагадоўлі, лесанарыхтоўкі і асабліва сельскай гаспадаркі (трава, гародніна і садавіна) і вінаградарства.
Рэльеф ракі Мурэша са сваімі прытокамі палегчыла будаўніцтва дарог і чыгунак на карысць інтэнсіўнага руху. На паўночным захадзе і захадзе знаходзяцца Апуанскія Альпы, горы Сэбэш знаходзяцца на поўдні жудзеца, а 25 % плошчы жудца займаюць тырнавы з вядомымі вінаграднікамі, а таксама рэсурсы прыроднага газу. 59 % жудзеца займаюць горы.
Пераважаюць высокія рэгіёны плато, узгоркі і горы на ўсходзе, з гарамі Мэталіфэры на поўдні, з гарамі Себеш на паўночным захадзе, горы Біхар і Парынг.
Зона плато і ўзгорка складаецца з: плато Сэкашэлор, плато Тырнавэлор, горных упадзін каля гарадоў Златна, Абруд, Кымпені і нізінных упадзін каля гарадоў Алба-Юлія, Турда, Арэшціе.
Гідраграфічная сетка складаецца з: сярэдняга цячэння Мурэша, якая збірае на правым беразе: Арыеш, Аюд, Джааджу, Валя-Тэюлуй, Гальда, Крікеў, Ампул і г. д., а на левым беразе: Тырнава (вялікая і маленькая), Сэкаш, Себеш, Піану, Куджыр і г. д.
На тэрыторыі жудзеца знаходзіцца адна з крэпасцяў дакаў ў гарах Арэшціе, уключаных у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Дарожныя шляхі
[правіць | правіць зыходнік]Праз жудзец Алба праходзяць дзве важныя еўрапейскія і нацыянальныя дарогі, напрыклад E81 (DN 1), якія злучаюць поўдзень і паўночны захад краіны, і E68 (DN7), якія забяспечваюць транзіт паміж поўднем і захадам Трансільваніі. На момант 2020 плануецца ў бліжэйшы час пабудаваць аўтамагістраль (частка еўрапейскага IV калідора), якая звязвае Румынію з Венгрыяй.
Чыгуначныя лініі
[правіць | правіць зыходнік]Гэты жудзец перасякае на поўдні магістраль CFR 200, якая злучае муніцыпіі Брашоў і Арад. На прасторы паміж Кашларыум і Шыботам гэтая магістраль таксама з’яўляецца часткай Панеўрапейскага транспартнага калідору. Таксама праз жудзец Алба праходзіць магістраль CFR 300 (Бухарэст-Брашоў-Блаж-Рэзбаені-Чэтатэ-Клуж-Арадзя), а таксама чыгунка Рэзбаені-Тыргу-Мурэш-Дэда-Алба-Юлія-Златна.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Этнічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі гарадамі з пункту гледжання колькасці насельніцтва з’яўляюцца: Алба-Юлія, Аюд, Себеш і Блаж, а затым невялікія гарады, такія як: Абруд, Бая-дэ-Ар’еш, Кымпень, Куджыр, Окна-Мурэш, Тэюш і Златна, вялікая доля насельніцтва знаходзіцца ў гарадах, са структурай: 89,9 % румын, 4,8 % венграў, 4,7 % цыган, 0,2 % немцаў.
Рэлігійны склад
[правіць | правіць зыходнік]Па дадзеных перапісу ў сакавіку 2002 года была зарэгістраваная наступны канфесійны складў насельніцтва жудзеца Алба: 86,2 % — праваслаўных (Румынская Праваслаўная Царква), 3,9 % — рэфарматараў (Рэфарматская царква румыніі), 3,6 % — грэка-каталікоў (Румынская Грэка-Каталіцкая Царква), 1,9 % — пяцідзесятнікаў. Для 4,4 % жыхароў не атрымалася ўсталяваць канфесійную прыналежнасць.
У муніцыпіі Алба-Юлія знаходзіцца Архідыяцэзія Алба-Юлія, дзе знаходзіцца найстарэйшы рымска-каталіцкі прыход на тэрыторыі Румыніі. Таксама ў Блажы знаходзіцца грэка-каталіцкі мітрапаліт, які ўзначальвае Архіепархію Фэгэраша і Алба-Юліі.
У Алба-Юліі ёсць таксама праваслаўная архіепархія.
У мінулым у раёне муніцыпія Себеш дамінавалі лютэране, якія карысталіся нямецкай мовай, а ў раёне муніцыпія Аюд рэфарматаў-кальвіністы, якія карысталіся венгерскай мовай.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Спіс румынскіх школ у жудзецы Алба з’яўляецца ў кнізе «пачатковая адукацыя ў жудзецы Алба», напісанай у 1932 годзе рэвізорам Марыянам Сасу. Румынская адміністрацыя працавала ў жудзецы з 1 студзеня 1919 года, а першыя румынскія пачатковыя школы былі прынятыя тры месяцы праз. Да гэтага часу Аўстра-Венгерская адміністрацыя паспрабавала максімальна скараціць і скасаваць адукацыю на румынскай мове. Першы румынскі ліцэй у Трансільваніі, пасля аб’яднання 1 снежня 1918 года, быў заснаваны ў Алба-Юліі, і, першапачаткова назваўся «Міхай Віцязул», які перайменавалі ў 1960 годзе ў «ліцэй Хорыі, Клошкі і Крышана».
Таксама ў Блажы ёсць Тэхналагічны ліцэй і. Штэфана Манчуліб заснаванага грэка-каталіцкім епіскапам Пятром Павлам Аронам у 1750-я.
Палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Жудзец Альба кіруецца саветам жудзеца, які складаецца з 32 дэпутатаў. Пасля мясцовых выбараў 2020 года савет узначальвае Іон Думітрэл ад Нацыянальнай ліберальнай партыі, а склад савета стаў выглядзець наступным цчынам:
Адміністрацыйны склад
[правіць | правіць зыходнік]Жудзец складаецца з 4 муніцыпіяў, 7 гарадоў і 67 камун на 2007 год.
Муніцыпіі:
[правіць | правіць зыходнік]Гарады:
[правіць | правіць зыходнік]Камуны:
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Тэргул-дэ-фэтэ-дэ-ла-Гэіна («Дзявочы кірмаш»), які адбываецца 20 ліпеня на гары Гэіна (1484 м).
- Порт Бучуманаў
- Народны танец « Царына-дэ-ла-Абруд»
- Такія гістарычныя помнікіб як:
- Карставы комплекс Скэрышаара
- Пячора Худа-луі-Папарэ
- Цясніну ў даліне Рымец
- Дэтуната Гаалэ (1200 м) (з двума найбольш важнымі пікамі базальту «Дэтуната Гол» «Дэтунатэ Флакаасэ»)
- На вузкакалейнай чыгунцы паміж Абрудам—Відольмам таксама праходзіць горны цягнік «Макэніцэ»
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Județul Alba. Istorie, cultură, civilizație», 2013
- Mărculeț I., Culoarul Mureșului între Arieș și Strei. Studiu geomorfologic, Editura Samuel, Mediaș, 2013
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Алба на Вікісховішчы |
- Consiliul Județean Alba
- Prefectura Județului Alba Архівавана 1 снежня 2007.
- Date demografice conform recensământului din anul 2002 Архівавана 25 жніўня 2012.
- Institutul de Memorie Culturală a României — CIMEC (Rapoarte arheologice) Архівавана 24 студзеня 2009.
- Județul Alba Архівавана 26 верасня 2016., clubromania.ro
Гісторыя
- Județul Alba la 45 de ani de existență: cum s-a înființat și ce evenimente marchează aniversarea, 16 februarie 2013, Dorin Timonea, Adevărul
- De la Belgrad, la Fehervar și Karlsbug: de unde provine denumirea județului Alba și a orașului Alba Iulia Архівавана 25 сакавіка 2013., 11 ianuarie 2013, Dorin Timonea, Adevărul
- Alba de la comitat la județ. Ce denumiri a purtat orașul Alba Iulia în istoria de peste 2000 de ani, 28 mai 2013, Dorin Timonea, Adevărul
- Economia județului Alba în Epoca de Aur: primul export de încălțăminte și de mașini de cusut la târguri din străinătate, 20 mai 2013, Dorin Timonea, Adevărul
Этнаграфія
- Muzeul virtual al monumentelor etnografice în aer liber din România (zona etnografică Alba)
Турызм
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д https://ziarulunirea.ro/recensamant-2011-populatia-stabila-a-judetului-alba-a-scazut-in-doar-10-ani-cu-40-371-persoane-201957/
- ↑ http://www.insse.ro/cms/sites/default/files/field/publicatii/populatia_romaniei_pe_localitati_la_1ianuarie2016_0.pdf
- ↑ Primele date provizorii pentru Recensământul Populației și Locuințelor, runda 2021
- ↑ 2021 Romanian census — National Institute of Statistics.
Архівавана 11 студзеня 2012.