Алджэрнан Чарлз Суінберн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алджэрнан Чарлз Суінберн
англ.: Algernon Charles Swinburne
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 красавіка 1837(1837-04-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 1909(1909-04-10)[1][2][…] (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Charles Henry Swinburne[d][4]
Маці Jane Ashburnham[d][5][4]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, літаратурны крытык
Кірунак Дэкадэнства, сімвалізм
Мова твораў англійская
Дэбют 1860
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алджэрнан Ча́рлз Суі́нберн (англ.: Algernon Charles Swinburne; 5 красавіка 1837, Лондан — 10 красавіка 1909, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі паэт, драматург, празаік і крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алджэрнан Суінберн нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і, сын адмірала.

Правёў большую частку свайго дзяцінства на востраве Уайт, дзе яго бабуля і дзядуля, і бацькі валодалі сядзібай. Яго дзед па матчынай лініі быў трэцім графам Эшбернемам, у той час як яго дзед па лініі бацькі нарадзіўся і вырас у Францыі і працягваў апранацца і думаць як французскі арыстакрат Старога рэжыму. Дзякуючы сваякам і маці Алджэрнан вывучыў французскую і італьянскую мовы. Выхаваны ў англіканскай рэлігіі, ён атрымаў вельмі салідную рэлігійную адукацыю[6].

Суінберн вучыўся ў Ітанскім каледжы (1849-53), дзе пачаў пісаць вершы. У Ітане ён атрымаў першыя прызы па французскай і італьянскіх мовах. Ён вучыўся ў Бэйліял-каледжы Оксфарда (1856-60) з кароткім перапынкам, калі ён быў выключаны з універсітэту ў 1859 годзе за публічную падтрымку спробы забойства Напалеона III Фелічэ Арсіні. Ён вярнуўся ў Оксфард у маі 1860 г., хоць так і не атрымаў ступені[7].

Пасля Оксфарду ў 1860 годзе, ён стаў блізкім сябрам сям’і Расеці, і пасля смерці мадам Расеці ў 1862 годзе ён і мастак пераехалі ў Цюдар Хаус у Чэлсі[8].

Суінберн, нізкарослы і дрэнна складзены, уяўляў сабой дзіўнае спалучэнне слабага здароўя і фізічнай сілы, але ён быў выдатным плыўцом[9].

Не хаваў сваёй гомасексуальнасці, якая лёгка чытался ў творах і ў ладзе жыцця паэта[10].

Суінберн пакутаваў на алкагалізм і алгалягнію, таксама ў яго быў вельмі лёгкаўзбудлівы характар. У выніку ў 1879 ва ўзросце 42 гадоў у Суінберна адбылося фізічнае і псіхічнае пагаршэнне здароўя. Пасля гэтага яго ўзяў пад сваю апеку сябар Тэадор Уотс, які даглядаў яго да канца жыцця ў прадмесці Лондана — Патні. Пазней у яго знік юнацкі дух бунтарства, і ён ператварыўся ў рэспектабельную асобу[11].

Суінберн памёр на паўднёвым захадзе Лондана ад грыпу 10 красавіка 1909 года ва ўзросце 72 гадоў і быў пахаваны ў царкве святога Баніфацыя ў Банчорчы на ​​выспе Уайт, дзе прайшло яго дзяцінства[12].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Суінберн лічыцца дэкадэнтам і быў звязаны з прэрафаэлітызмам. Сваёй формай або спасылкамі многія з яго вершаў выклікаюць віктарыянскае захапленне Сярэднявеччам: «The Leper», «Laus Veneris», «St Dorothy». У яго вершах шмат агульных матываў, такіх як акіян, час і смерць. Некалькі гістарычных людзей фігуруюць у яго паэмах, такіх як Сапфо, Анакторыя і Катул[13].

Яго слоўнікавы запас і прасодыя робяць яго адным з найлепшых англійскіх паэтаў, але яго паэзію крытыкавалі як занадта квяцістую і часта бессэнсоўную[14].

Партрэт маладога А. Суінберна ў выкананні Дантэ Габрыэла Расеці

Паэзія Суінберна выклікала скандал у віктарыянскую эпоху з-за перыядычных спасылак на садамазахізм, лесбіянства, самагубства і антырэлігійныя настроі, якія яна перадавала. Гэта прывяла да таго, што ён стаў персонай нон грата ў вышэйшым грамадстве. Чуткі аб яго вычварэнствах часта цыркулявалі ў прэсе, і ён, па іроніі лёсу, падыгрываў, прызнаваўся ў тым, што быў, паводле тагачаснага азначэння, «педэрастам» і займаўся сексам з малпамі[15].

Ён вынайшаў на аснове ронда форму рандэль і ўнёс свой уклад у выданне Брытанскай энцыклапедыі. Ён быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры кожны год з 1903 па 1907 год і ў 1909 годзе[16].

У Францыі Суінберн атрымаў высокую ацэнку Стэфана Малармэ і быў запрошаны ўнесці свой уклад у кнігу ў гонар паэта Тэафілія Гацье «Le tombeau de Théophile Gautier»: ён адказаў шасцю вершамі на французскай, англійскай, лацінскай і грэчаскай мовах[17].

Г. П. Лаўкрафт лічыў Суінберна «адзіным сапраўдным паэтам у Англіі і Амерыцы пасля смерці містара Эдгара Алана По»[18].

Рэнэ Віўен, англійская і французская паэтэса, была моцна ўражаная Суінбернам і часта ўключала яго цытаты ў свае творы[19].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Вершаваная драма[правіць | правіць зыходнік]

  • The Queen Mother (1860)
  • Rosamond (1860)
  • Chastelard (1865)
  • Bothwell (1874)
  • Mary Stuart (1881)
  • Marino Faliero (1885)
  • Locrine (1887)
  • The Sisters (1892)
  • Rosamund, Queen of the Lombards (1899).

Паэзія[правіць | правіць зыходнік]

  • Atalanta in Calydon (1865)
  • Poems and Ballads (1866)
  • Songs Before Sunrise (1871)
  • Songs of Two Nations (1875)
  • Erechtheus (1876)
  • Poems and Ballads, Second Series (1878)
  • Songs of the Springtides (1880)
  • Studies in Song (1880)
  • The Heptalogia, or the Seven against Sense. A Cap with Seven Bells (1880)
  • Tristram of Lyonesse (1882)
  • A Century of Roundels (1883)
  • A Midsummer Holiday and Other Poems (1884)
  • Poems and Ballads, Third Series (1889)
  • Astrophel and Other Poems (1894)
  • The Tale of Balen (1896)
  • A Channel Passage and Other Poems (1904).

Зноскі

  1. а б Algernon Charles Swinburne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Algernon Charles Swinburne // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. а б Kindred Britain
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. Walsh, John (2012), An Introduction to Algernon Charles Swinburne, Bloomington: The Algernon Charles Swinburne Project.
  7. Walsh, John (2012), An Introduction to Algernon Charles Swinburne, Bloomington: The Algernon Charles Swinburne Project.
  8. Rooksby, Rikky (1997) A C Swinburne: A Poet’s Life. Aldershot: Scolar Press.
  9. Louis, Margot Kathleen (1990) Swinburne and His Gods: the Roots and Growth of an Agnostic Poetry. Mcgill-Queens University Press.
  10. John O‘Connell (28 February 2008). «Sex and books: London’s most erotic writers». Time Out, https://web.archive.org/web/20190410145448/https://www.timeout.com/london/books/sex-and-books-londons-most-erotic-writers
  11. McGann, Jerome (1972) Swinburne: An Experiment in Criticism. University of Chicago Press.
  12. McGann, Jerome (1972) Swinburne: An Experiment in Criticism. University of Chicago Press.
  13. Rooksby, Rikky. «Swinburne, Algernon Charles (1837—1909)». Oxford Dictionary of National Biography (online ed.). Oxford University Press, https://www.oxforddnb.com/display/10.1093/ref:odnb/9780198614128.001.0001/odnb-9780198614128-e-36389
  14. Edmund Gosse, The Life of Algernon Swinburne, 1917 (The Macmillan Company), p. 258.
  15. Alkalay-Gut, Karen (2000). «Aesthetic and Decadent Poetry», in The Cambridge Companion to Victorian Poetry, edited by Joseph Bristow. New York: Cambridge University Press. p. 228.
  16. Maxwell, Catherine (2012), «Algernon Charles Swinburne (1837—1909)», The Cambridge Companion to the Pre-Raphaelites, Cambridge: Cambridge University Press, pp. 236—249.
  17. Everett, Glenn (June 2000). «A. C. Swinburne: Biography». www.victorianweb.org.
  18. H.P. Lovecraft, Selected Letters: Volume 1. Sauk City: WI: Arkham House, 1965, p. 73.
  19. Everett, Glenn (June 2000). «A. C. Swinburne: Biography». www.victorianweb.org.