Амнявічы
Вёска
Амнявічы
|
Амняві́чы[1] (трансліт.: Amniavičy, руск.: Омневичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 14 км на поўнач ад Баранавічаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя. У 1567 годзе маёнтак Амневічы належаў шляхцічам С. Грышкевічу, Я. Зяньковічу, М. Цішэвічу, Я. Макавецкаму, якія накіроўвалі ў войска Вялікага Княства Літоўскага па адным конным воіну.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, вёска Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета.
У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін. У пачатку XX стагоддзя ў Гарадзішчанскай воласці з назвай Амневічы існавалі 2 вёскі, у якіх налічвалася прыкладна 60 двароў і 400 жыхароў.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў складзе БССР. Да 6 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зялёнаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 25 двароў, 165 жыхароў (1897)
- 189 жыхароў (1959)
- 152 жыхары (1970)
- 39 падвор’яў, 66 жыхароў (1998)
- 27 гаспадарак, 57 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Магіла ахвяр фашызму.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Амне́вічы
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх