Андраш I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андраш I
I. András
Бюст Андраша I у Нацыянальным Мемарыяльным парку ў Опустасеры.
Бюст Андраша I у Нацыянальным Мемарыяльным парку ў Опустасеры.
4-ы кароль Венгрыі
1046 — 1060
Папярэднік Пётр Арсеола
Пераемнік Бела I

Нараджэнне каля 1015[1]
  • невядома
Смерць 1060[2][3]
Месца пахавання
Род Арпады
Бацька Вазул[d]
Маці (Emöke) de Tatonyi[d][5]
Жонка Анастасія Яраслаўна[6][7]
Дзеці Адэлаіда, Шаламон[d][8], Дзьёрдзь[d] і Давід Венгерскі[d]
Веравызнанне хрысціянства
Партыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́ндраш I Бе́лы, або Като́лік (венг.: I. András Fehér, I. Endre; каля 1015 — снежань 1060, Зірц) — кароль Венгрыі з дынастыі Арпадаў. Правёў пятнаццаць гадоў у выгнанні і ўзышоў на прастол падчас буйнога паўстання венграў-язычнікаў. Умацаваў пазіцыі хрысціянства ў Венгрыі і паспяхова абараніў яе незалежнасць ад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Спрабаваў забяспечыць перадачу прастола свайму сыну Шоламану, у выніку чаго ўступіў у канфлікт з братам Белам. У 1060 годзе Бела зрынуў Андраша. Падчас вырашальнай бітвы Андраш атрымаў цяжкія раны і памёр да каранацыі свайго брата.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства (каля 1015 — 1031)[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдневяковыя крыніцы даюць супярэчлівыя звесткі пра бацькоў Андраша і яго двух братоў, Левентэ і Белы[9]. Да прыкладу, «Хроніка Заграба» і «Жыццяпіс Святога Герарда»[9] гавораць, што іх бацькам быў Вазул (Васіль), унук Такшаня, вялікага князя венгерскага[10]. Паводле іншых хронік, тры князі былі сынамі брата Вазула, Ласла Лысага[9]. Сучасныя гісторыкі адпрэчваюць апошнюю версію і згаджаюцца з тым, што Андраш і яго браты былі сынамі Вазула[9][11][12][13]. Illuminated Chronicle і іншыя сярэдневяковыя крыніцы пішуць пра адносіны Вазула з «нейкай дзяўчынай» з роду Татань, якая нарадзіла яму сыноў, хоць шлюб аформлены не быў[14][15]. Паводле слоў гісторыка Дзьюлы Крыста, Андраш быў другім сярод трох сыноў Вазула. Ён піша, што Андраш нарадзіўся каля 1015 года[11].

У выгнанні (1031—1046)[правіць | правіць зыходнік]

Асляпленне Вазула пасля смерці Эмерыка, адзінага сына караля Іштвана I

Паводле сярэдневяковых хронік, Вазул быў аслеплены ў часы валадарання свайго стрыечнага брата, караля Іштвана I — першага хрысціянскага кіраўніка Венгрыі — пасля смерці ў 1031 годзе яго адзінага сына Эмерыка[16][17]. Annales Altahenses піша, што кароль загадаў знявечыць Вазула як галоўнага прэтэндэнта на прастол, каб забяспечыць мірны пераход у спадчыну ўлады да свайго пляменніка Пятра Арсеола[18][12]. Тая ж крыніца дадае, што пасля гэтага Іштван I выгнаў траіх сыноў Вазула з краіны[9]. Паводле іншых звестак, кароль хацеў выратаваць жыцці маладых князёў ад сваіх ворагаў пры каралеўскім двары і таму арганізаваў іх хуткі ад’езд з Венгрыі[19][11].

« Яго ўласны сын памёр пры жыцці бацькі, і, не маючы іншых сыноў, Іштван наблізіў і прызначыў сваім спадчыннікам пляменніка Пятра Арсеола. Яго сваяк [Вазул] не пагадзіўся з гэтым; быўшы аслепленым па загадзе Іштвана, ён, хоць і быў больш годны прастола, адправіў сваіх юных сыноў у выгнанне.
- Annales Altahenses[20]
»

.

Выгнаныя з Венгрыі Андраш і яго браты пасяліліся пры двары герцага Ольдржыха Багемскага [13]. Тут яны сустрэлі караля Мешку II[13], якога таксама прынялі ў Багеміі пасля выгнання з Польшчы[21]. У 1032 годзе польскі манарх вярнуў сабе карону пры дапамозе чэшскай войска[22]. Андраш, Бела і Левентэ, «якія жылі ў беднаце»[23], у Багеміі, адправіліся ўслед за Мешкам II у Польшчу, дзе іх прынялі іх «з ласкай і з гонарам»[11][13]. Пасля малодшы з братоў, Бела, ажаніўся з Рыксай, дачкой Мешкі II, Андраш і Левентэ вырашылі пакінуць Польшчу, паколькі яны «адчувалі, што яны будуць жыць у Польшчы ў цені свайго брата»[24] [25].

Венгерскія хронікі захавалі гісторыю, поўную казачных і анахранічных дэталяў наступных тулянняў двух братоў[25]. Так, яны распавядаюць, што Андраш і Левентэ былі захоплены ў палон полаўцамі (куманамі) [25], але апошнія перасяліліся ў Еўропу толькі ў 1050-я гады. Сутыкнуўшыся з вялікімі цяжкасцямі, Андраш і Левентэ ў канцы 1030-х гадоў знайшлі прытулак пры двары Яраслава Мудрага, вялікага князя кіеўскага. Вялікі князь выдаў за Андраша сваю дачку Анастасію[25]. Крыста піша, што Андраш, які да таго часу заставаўся язычнікам, з нагоды вяселля быў хрышчоны[26].

« Атрымаўшы дазвол ад [польскага манарха, Андраш і Левентэ] пакінулі свайго брата Белу і адбылі да караля Ладамерыі, які не прыняў іх. Паколькі ў іх не было, дзе схіліць галаву, яны пайшлі адтуль да [полаўцаў]. Тыя палічылі іх разведчыкамі, якія прыйшлі выглядзець іх зямлю, і калі б палонны венгр не пазнаў іх, полаўцы, вядома, расправіліся б з братамі, але замест гэтага яны трымалі іх у палоне на працягу некаторага часу. Затым яны адправіліся адтуль у Русь.
- Illuminated Chronicle[27]
»

.

Вяртанне ў Венгрыю (1046)[правіць | правіць зыходнік]

Язычнікі забіваюць святароў і Герарда Венгерскага падчас язычніцкага паўстання Ваты  (англ.)

Да гэтага ж часу кароль Пётр Арсеола, які змяніў Іштвана I на прастоле ў 1038 годзе, адштурхнуў ад сябе многіх прадстаўнікоў знаці і духавенства, асабліва калі ў 1045 годзе ён урачыста прызнаў сюзерэнітэт імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха III[12][28]. У адпаведнасці з Illuminated Chronicle, незадаволеныя вяльможы, «бачачы пакуты свайго народа»[29], сабраліся ў Чанадзе [30] і вырашылі паслаць ганцоў да Андраша і Левентэ ў Кіеў, каб пераканаць іх вярнуцца ў Венгрыю[26]. Асцерагаючыся, што гэта пастка[31], браты пагадзіліся вярнуцца на радзіму, толькі калі адпраўлены імі ганец пацвердзіў, што венгры гатовыя да паўстання супраць караля[26].

Берталан Секей. Каранацыя Андраша I

Да таго часу, калі браты вырашылі вярнуцца, у Венгрыі ўспыхнула язычніцкае паўстанне Ваты  (англ.)[32]. Андраш і Левентэ сустрэліся з мяцежнікамі ў Абаўйвары[26]. Хронікі распавядаюць, што язычнікі заклікалі князёў «дазволіць усяму народу жыць па язычніцкіх абрадах, забіць біскупаў і духавенства, знішчыць цэрквы, скінуць з сябе хрысціянскую веру і ўшаноўваць ідалаў»[31][26]. Браты пагадзіліся выканаць гэтыя патрабаванні ў выпадку поспеху паўстання, паколькі ў адваротным выпадку "яны не сталі б змагацца за іх супраць караля Пятра[31][26].

У Annales Altahenses гаворыцца, што Андраш «жорстка лютаваў супраць паствы Святой Царквы»[33][34]. Тым не менш, біскуп Герард Венгерскі і чацвёра іншых прэлатаў былі гатовыя далучыцца да яго, але язычнікі захапілі і забілі траіх з іх (уключаючы Герарда) у Будзе[30][35]. Кароль Пётр вырашыў бегчы з Венгрыі ў Аўстрыю[30]. Аднак пасланцы Андраша зманам вымусілі яго вярнуцца, не дасягнуўшы межы, паланілі яго і асляпілі[30][36].

Кароль Венгрыі[правіць | правіць зыходнік]

Каранацыя (1046)[правіць | правіць зыходнік]

Каранацыя Андраша I. Illuminated Chronicle

Большасць венгерскай знаці і духавенства выступалі супраць аднаўлення язычніцтва[28][37]. Таму яны аддалі перавагу набожнаму хрысціяніну Андрашу, а не яго брату-язычніку Левентэ[28], хоць (паводле звестак Крыста і Штайнхюбеля) менавіта апошні быў старэйшым з трох сыноў Вазула[38][39]. Венгерскія летапісы пішуць, што Левентэ, які памёр неўзабаве пасля поспеху паўстання, не пярэчыў супраць узыходжання брата на прастол[39][30].

Іштван Дорфмайстэр. Андраш I аднаўляе хрысціянства. Музей Шопрана

У выніку трое біскупаў, якія засталіся ў жывых пасля паўстання, каранавалі Андраша ў Секешфехервары ўвосень 1046 года[30] ці ў 1047 годзе. Андраш I неўзабаве пасля гэтага разарваў сувязі са сваімі прыхільнікамі-язычнікамі, аднавіў хрысціянства і абвясціў язычніцкія абрады па-за законам[33][37]. Паводле Коштальніка, мянушкі Андраша I — Белы і Каталік — звязаны менавіта з гэтымі падзеямі[40].

« Пасля таго, як былі пераможаны ўсе ворагі, герцаг Андраш атрымаў каралеўскую карону ў Секешфехервары. Не больш трох біскупаў, уцекачоў ад вялікай разні хрысціян, правялі цырымонію каранацыі ў лета гасподне 1047-е. Ён абвясціў перад усім сваім народам, што пад страхам смерці яны павінны адкінуць тыя язычніцкія абрады, якія раней былі дазволены ім, і што яны павінны вярнуцца да сапраўднай веры Хрыстовай і жыць ва ўсім у адпаведнасці з законам, які ім даў кароль Іштван I.
- Illuminated Chronicle[41]
»

Войны са Свяшчэннай Рымскай імперыяй (1046—1053)[правіць | правіць зыходнік]

Герман Райхенау распавядае, што Андраш «адправіў пасланцаў са сціплымі дарамі» да імператара Генрыха III, прапанаваўшы яму «штогадовую даніну і верную службу»[42], калі імператар прызнае яго каралём венграў[43]. Андраш I таксама ўгаварыў у 1048 годзе свайго брата Белу вярнуцца з Польшчы ў Венгрыю[44], а таксама перадаў яму ў кіраванне[44][45] у якасці герцага траціну каралеўства[37]. Ва ўладанні Белы ўвайшлі дзве вобласці вакол Нітры і Біхарыі[44][37].

Першыя сутыкненні на мяжы паміж Венгрыяй і Свяшчэннай Рымскай імперыяй адбыліся ў 1050 годзе[46]. У жніўні 1051 года імператар Генрых III уварваўся на тэрыторыю Венгрыі[36], але Андраш і Бела паспяхова ўжылі тактыку «выпаленай зямлі» і прымусілі імперскія войскі адступіць[46][37].

Гібель імперскіх караблёў ля Прэсбурга. Illuminated Chronicle

Андраш ініцыяваў новыя мірныя перамовы з імператарам і абяцаў плаціць штогадовую даніну, але яго прапановы былі адхілены[46]. Наступным летам імператар вярнуўся ў Венгрыю і аблажыў Прэсбург[36]. Жотмунд, «самы майстэрскі плывец»[47], патапіў імперскія аблогавыя караблі[36][46]. Пасля таго, як Папа Леў IX вымусіў бакі перайсці да мірных перамоў, Генрых III зняў аблогу і пакінуў Венгрыю[36][46]. Андраш I неўзабаве адмовіўся выконваць свае абяцанні, зробленыя пад прымусам[46], і нават уступіў у саюз з Конрадам Баварскім, вядомым праціўнікам імператара[48].

« Паколькі Андраш, кароль венграў, усё менш і менш быў схільны адпраўляць паслоў і даваць абяцанні, якія тычыліся мірнага дагавора, [імператар] аблажыў крэпасць Прэсбург з выкарыстаннем розных аблогавых машын. Бог, аднак, дапамагаў абложаным, і імператар ніяк не мог захапіць яго. Тым часам Яго Святасць Папа Леў умяшаўся і па просьбе Андраша спрыяў заключэнню міру, заклікаўшы імператара зняць аблогу. Імператар ва ўсіх сваіх учынках прытрымліваўся дагавора, у той час як Андраш, насупраць, меней прыслухваўся да яго парады, ён быў злым і здзекаваўся са Святога Прастола.
- Герман Рэйхенау: Chronicle[49]
»

.

Дынастычны крызіс і смерць (1053—1060)[правіць | правіць зыходнік]

Бенедыкцінскае абацтва Ціхань, заснаванае Андрашам I у 1055 годзе

У 1053 годзе каралева Анастасія нарадзіла Андрашу сына, названага Шоламанам[50]. Андраш I паспрабаваў забяспечыць спадчынныя правы сына на прастол, хоць дзеля гэтага прыйшлося б уступіць у канфлікт з братам Белам, які меў больш правоў на трон у адпаведнасці з традыцыйным прынцыпам старшынства[51]. Аднак адносіны братоў не пагоршыліся адразу пасля нараджэння Шоламана[52]. Так, запіс пра заснаванне Андрашам I бенедыкцінскага абацтва Ціхань у 1055 годзе называе герцага Белу сярод удзельнікам цырымоніі закладкі падмурка[52]. Андраш I таксама заснаваў лаўру для праваслаўных пустэльнікаў у Ціхані і праваслаўны манастыр каля Вішэграда[53].

Спаралізаваны Андраш прымушае свайго брата Белу выбіраць паміж каронай і мячом. Мініяцюра з Illuminated Chronicle

Неўзабаве Андраш I перанёс інсульт, які паралізаваў яго[50]. У спробе ўмацаваць прэтэнзіі свайго сына на прастол, ён увосень 1057 года прызнаў яго спадчыннікам і планаваў каранаваць Шоламана[50]. Акрамя таго, Андраш у верасні 1058 года арганізаваў заручыны сына з Юдыт — дачкой імператара-нябожчыка Генрыха III і сястрой новага нямецкага манарха, Генрыха IV[54]. Пасля гэтага, у адпаведнасці са звесткамі большасці венгерскіх хронік, кароль запрасіў Белу на сустрэчу[55] і прапанаваў выбраць паміж каронай і мячом, якія былі сімваламі каралеўства і герцагства адпаведна[56]. Бела быў загадзя паінфармаваны, што калі ён абярэ карону, то будзе забіты целаахоўнікамі Андраша, і таму выбраў меч[56].

Andrew’s tomb
Магіла Андраша I у царкве абацтва Ціхань

Аднак Бела насамрэч не збіраўся адмаўляцца ад сваіх прэтэнзій на прастол і бег у Польшчу, разлічваючы на дапамогу герцага Баляслава II[56][57]. Пры яго падтрымцы Бела вярнуўся ў Венгрыю на чале польскіх войскаў[58]. З іншага боку, імператрыца-ўдава Агнэса, якая кіравала Свяшчэннай Рымскай імперыяй ад імя свайго непаўналетняга сына Генрыха IV, адправіла баварскія, чэшскія і саксонскія войскі ў дапамогу Андрашу[58].

Вырашальная бітва разгарнулася на раўніне на ўсход ад ракі Ціса[50]. Андраш I быў паранены і прайграў бітву[50][56]. Ён паспрабаваў бегчы ў Свяшчэнную Рымскую імперыю, але салдаты яго брата нагналі яго атрад каля Мошанмадзьяравара[50]. Паводле Annals of Niederaltaich, яго шацёр быў затаптаны коньмі на полі бою[59], а смяротна паранены Андраш I быў перавезены прыхільнікамі Белы ў Зірц[50], дзе «ён лячыўся з пагардай»[60][59].

Андраш I памёр у каралеўскім маёнтку ў Зірцы раней, чым яго брат 6 снежня 1060 года быў каранаваны[61]. Андраш I быў пахаваны ў склепе царквы абацтва Ціхань[62]. Пахаванне было выяўлена ў 1891 годзе. Гэта адзінае захаванае каралеўскае пахаванне датурэцкага перыяду ў Венгрыі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Сыны Андраша I ад каралевы Анастасіі — Шоламан і Давід

Жонка Андраша I, Анастасія, была дачкой вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрага і яго жонкі, Інгегерды, дачкі караля Олафа Шведскага[63]. Андраш ажаніўся з Анастасіяй прыкладна ў 1038 годзе[25]. Іх першае дзіця, Адэлаіда, нарадзілася каля 1040 года[64]. Яна стала жонкай Ураціслава II — герцага, а з 1085 года караля Чэхіі[65][66]. Першы сын Андраша, Шоламан, нарадзіўся ў 1053 годзе, а другі — Давід — праз некалькі гадоў[65]. З прычыны таго, што ні Шоламан, ні Давід не пакінулі спадчыннікаў, па мужчынскай лініі род Андраша вымер да канца XI стагоддзя[50].

« Кароль Шоламан і Давід, яго брат, не мелі дзяцей, і семя караля Андраша загінула разам з імі. Мы лічым, што гэта было воляй Бога, бо падчас свайго першага вяртання з Левентэ, яго братам, у Венгрыю, Андраш з мэтай атрымання кароны дазволіў язычнікам забіць Святога Герарда і многіх хрысціян.
Illuminated Chronicle[67]
»

.

Сярэдневяковыя хронікі пішуць, што ў Андраша быў яшчэ адзін сын, Дзьёрдзь, які быў народжаны ад наложніцы з сяла Пілісмарат[68][69]. Паводле іншай версіі, яго маці магла быць нейкая кіяўлянка, з якой Андраш меў сувязь да вяселля з Анастасіяй[69]. З імем Дзьёрдзя таксама звязана не цалкам даказаная тэорыя, што ў 1055 годзе ён з’ехаў у Шатландыю і стаў заснавальнікам клана Драманд[70]. пагарда

 
 
 
Такшань
 
 
палавецкая князёўна*
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Геза
 
 
 
 
 
 
Міхаіл
 
 
балгарская князёўна**
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іштван I Святы
 
 
жанчына з
роду Татань
 
 
Вазул
 
 
Ласла Лысы
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
наложніца
 
 
Андраш I
 
 
Анастасія Яраслаўна
 
Левентэ
 
Бела I
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
каралі Венгрыі
1074)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Дзьёрдзь
 
Адэлаіда
 
Ураціслаў II
 
Шоламан
 
Юдыт Нямецкая
 
Давід
 
 

*Хазарская, печанежская ці булгарская князёўна.
**Дзьерфі піша, што яна, магчыма, была з балгарскай дынастыі Камітопулі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Font M. I. András és Bölcs Jaroszlav — С. 609.
  2. Zsuzsa G., Jenő H. Királyok könyve / пад рэд. H. Jenő, G. ZsuzsaBudapest: Officina Nova, 1997. — С. 24. — ISBN 963-548-580-8
  3. Magyar életrajzi lexikon / пад рэд. K. ÁgnesBudapest: Akadémiai Kiadó, 1967. Праверана 31 сакавіка 2023.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. Kindred Britain
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. Lundy D. R. The Peerage
  9. а б в г д Györffy 2000, p. 378.
  10. Kristó & Makk 1996, pp. 68, Appendices 1—2.
  11. а б в г Kristó & Makk 1996, p. 68.
  12. а б в Engel 2001, p. 29.
  13. а б в г Steinhübel 2011, p. 23.
  14. The Hungarian Illuminated Chronicle: (ch. 60.87), p. 113.
  15. Kristó & Makk 1996, pp. 77, Appendix 2.
  16. Györffy 2000, p. 377.
  17. Engel 2001, pp. 28–29.
  18. Györffy 2000, pp. 377–378.
  19. Simon of Kéza: The Deeds of the Hungarians (ch. 2.44), p. 107.
  20. Kristó 1999, p. 240.
  21. Manteuffel 1982, p. 81.
  22. Manteuffel 1982, p. 82.
  23. The Hungarian Illuminated Chronicle: (ch. 53.78), p. 110.
  24. Simon of Kéza: The Deeds of the Hungarians (ch. 52.), p. 121.
  25. а б в г д Kristó & Makk 1996, p. 69.
  26. а б в г д е Kristó & Makk 1996, p. 70.
  27. The Hungarian Illuminated Chronicle (ch. 55.80), p. 111.
  28. а б в Kontler 1999, p. 59.
  29. The Hungarian Illuminated Chronicle (ch. 55.81), p. 111.
  30. а б в г д е Kristó & Makk 1996, p. 71.
  31. а б в The Hungarian Illuminated Chronicle (ch. 56.82), p. 111.
  32. Engel 2001, p. 59.
  33. а б Berend, Laszlovszky & Szakács 2007, p. 339.
  34. Kristó 1999, p. 256.
  35. Engel 2001, pp. 29–30.
  36. а б в г д Bartl et al. 2002, p. 26.
  37. а б в г д Engel 2001, p. 30.
  38. Kristó & Makk 1996, pp. 68, Appendix 2.
  39. а б Steinhübel 2011, p. 25.
  40. Kosztolnyik 1981, p. 74.
  41. The Hungarian Illuminated Chronicle (ch. 60.86), p. 113.
  42. Herman of Reichenau, Chronicle (year 1047), p. 82.
  43. Kristó & Makk 1996, pp. 72–73.
  44. а б в Steinhübel 2011, p. 26.
  45. Kristó & Makk 1996, p. 72.
  46. а б в г д е Kristó & Makk 1996, p. 73.
  47. The Hungarian Illuminated Chronicle: (ch. 61.89), p. 114.
  48. Robinson 1999, p. 22.
  49. Herman of Reichenau, Chronicle (year 1052), pp. 92-93.
  50. а б в г д е ё ж Kristó & Makk 1996, p. 75.
  51. Engel 2001, pp. 30–31.
  52. а б Kristó & Makk 1996, p. 80.
  53. Engel 2001, p. 39.
  54. Robinson 1999, p. 23.
  55. Kontler 1999, p. 60.
  56. а б в г Engel 2001, p. 31.
  57. Manteuffel 1982, p. 92.
  58. а б Robinson 1999, p. 35.
  59. а б Kosztolnyik 1981, p. 77.
  60. The Hungarian Illuminated Chronicle: (ch. 66.93), p. 116.
  61. Kristó & Makk 1996, pp. 75, 81.
  62. Berend, Laszlovszky & Szakács 2007, p. 348.
  63. Wertner 1892, p. 117.
  64. Kristó & Makk 1996, pp. 69–70.
  65. а б Kristó & Makk 1996, p. Appendix 2.
  66. Wertner 1892, p. 123.
  67. The Hungarian Illuminated Chronicle (ch. 71.100), p. 118.
  68. The Hungarian Illuminated Chronicle: (ch. 61.88), p. 113.
  69. а б Kristó & Makk 1996, p. 86.
  70. Wertner 1892, p. 136.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Herman of Reichenau, Chronicle» (2008). In Robinson, I. S. Eleventh-Century Germany: The Swabian Chronicles. Manchaster University Press. pp. 58–98. ISBN 978-0-7190-7734-0.
  • Simon of Kéza: The Deeds of the Hungarians (1999). CEU Press. ISBN 963-9116-31-9.
  • The Hungarian Illuminated Chronicle: Chronica de Gestis Hungarorum (1970). Corvina, Taplinger Publishing. ISBN 0-8008-4015-1.
  • «The Laws of King Ladislas I (1077—1095): Book Three». In The Laws of the Medieval Kingdom of Hungary, 1000—1301 (1999). Charles Schlacks, Jr. Publishers. pp. 15–22. ISBN 88445-29-2.
  • Bartl, Július; Čičaj, Viliam; Kohútova, Mária; Letz, Róbert; Segeš, Vladimír; Škvarna, Dušan (2002). Slovak History: Chronology & Lexicon. Bolchazy-Carducci Publishers, Slovenské Pedegogické Nakladatel'stvo. ISBN 0-86516-444-4.
  • Berend, Nora; Laszlovszky, József; Szakács, Béla Zsolt (2007). "The kingdom of Hungary". In Berend, Nora (рэд.). Christianization and the Rise of Christian Monarchy: Scandinavia, Central Europe and Rus', c.900-1200. Cambridge University Press. pp. 319–368. ISBN 978-0-521-87616-2.
  • Engel, Pál (2001). The Realm of St Stephen: A History of Medieval Hungary, 895–1526. I.B. Tauris Publishers. ISBN 1-86064-061-3.
  • Györffy, György (1994). King Saint Stephen of Hungary. Atlantic Research and Publications. ISBN 0-88033-300-6.
  • Györffy, György (2000). István király és műve [=King Stephen and his Work] [венгерская]. Balassi Kiadó.
  • Kontler, László (1999). Millennium in Central Europe: A History of Hungary. Atlantisz Publishing House. ISBN 963-9165-37-9.
  • Kosztolnyik, Z. J. (1981). Five Eleventh Century Hungarian Kings: Their Policies and their Relations with Rome. Columbia University Press. ISBN 0-914710-73-7.
  • Kristó, Gyula; Makk, Ferenc (1996). Az Árpád-ház uralkodói [=Rulers of the House of Árpád] [венгерская]. I.P.C. Könyvek. ISBN 963-7930-973.
  • Kristó, Gyula (1999). Az államalapítás korának írott forrásai [=Written Sources of the Ages of the Foundation of the State] [венгерская]. Szegedi Középkorász Műhely. ISBN 963-482-393-9.
  • Manteuffel, Tadeusz (1982). The Formation of the Polish State: The Period of Ducal Rule, 963–1194 (Translated and with an Introduction by Andrew Gorski). Wayne State University Press. ISBN 0-8143-1682-4.
  • Robinson, I. S. (1999). Henry IV of Germany, 1056–1106. Cambridge University Press. ISBN 0-521-54590-0.
  • Steinhübel, Ján (2011). "The Duchy of Nitra". In Teich, Mikuláš; Kováč, Dušan; Brown, Martin D. (рэд-ры). Slovakia in History. Cambridge University Press. pp. 15–29. ISBN 978-0-521-80253-6.
  • Wertner, Mór (1892). Az Árpádok családi története [=Family History of the Árpáds] [венгерская]. Szabó Ferencz N.-eleméri plébános & Pleitz Fer. Pál Könyvnyomdája.