Перайсці да зместу

Андрэй Алегавіч Саннікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Саннікаў)
Андрэй Алегавіч Саннiкаў
Андрэй Саннiкаў
Род дзейнасці экс-кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, палітычны і грамадскі дзеяч, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»
Дата нараджэння 8 сакавіка 1954(1954-03-08) (70 гадоў)
Месца нараджэння Мінск, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Бацька Алег Саннікаў
Маці Ала Саннікава
Жонка Ірына Халіп
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Беларуская дэманстрацыя ў Варшаве, пасярод удзельнікаў Андрэй Саннікаў; 8 сакавіка 2013

Андрэй Алегавіч Саннікаў (8 сакавіка 1954, Мінск) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч. Унук рэжысёра Канстанціна Мікалаевіча Саннікава. Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах у 2010 годзе, палітвязень Беларусі, вязень сумлення[1].

Нарадзіўся ў Мінску 8 сакавіка 1954 года. У 1971 годзе Андрэй Саннікаў скончыў 42-ю мінскую школу, у 1977 — перакладчыцкі факультэт Мінскага Дзяржаўнага інстытуту замежных моваў. Працаваў у Пакістане і Егіпце ў нафтавай кампаніі і на будаўніцтве алюмініевага заводу, у таварыстве Дружбы з замежнымі краінамі (у 1980—1981 гадах).

У 1989 годзе скончыў Дыпламатычную акадэмію Міністэрства замежных спраў СССР у Маскве. Акрамя роднай беларускай, свабодна валодае рускай, англійскай і французскай мовай.

Жанаты, мае двух сыноў. Жонка — вядомая беларуская журналістка, карэспандэнт расійскай «Новой газеты» Ірына Халіп, таксама асуджаная за Плошчу-2010.

Дзяржаўная служба і палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1982—1987 гадах працаваў у Нью-Ёрку ў сакратарыяце ААН.

У 1992—1995 годзе ўзначальваў беларускую дэлегацыю на перамовах па звычайным і ядзерным раззбраенні з правам подпісу ад імя краіны.

У 1993—1995 гадах працаваў саветнікам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі.

У 1995—1996 гадах намеснік міністра замежных спраў Беларусі.

Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.

У лістападзе 1996 г., напярэдадні рэфэрэндуму падаў у адстаўку ў знак пратэсту.

У лістападзе 1997 г. Андрэй Саннікаў выступіў ініцыятарам стварэння «Хартыі’97», стаў міжнародным каардынатарам гэтай грамадзянскай ініцыятывы. У 1998 г. разам з Генадзем Карпенкам стварыў Каардынацыйныю Раду дэмакратычных сілаў Беларусі.

Андрэй Саннікаў быў адным з арганізатараў маршаў пратэсту «Раздавім фашысцкую гадзіну!», «Так жыць нельга!», «За лепшае жыццё», акцый супраць фальсіфікацыі выбараў у 2001, 2004, 2006, 2008 гадах.

У 2008 годзе разам з Віктарам Івашкевічам, Міхаілам Марынічам і іншымі палітыкамі стаў ініцыятарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якая ставіць сваёй мэтай ўступленне Беларусі ў Еўрасаюз.

У 1998—2002 гг. — рэктар Народнага ўніверсітэта, нефармальнага адукацыйна-асветніцкага праекта.

У 2005 г. стаў лаўрэатам міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека.

24 верасня 2010 года Саннікаў падаў у Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў заяўку аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па яго вылучэнні кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. У ініцыятыўную групу Саннікава ўвайшлі 2003 чалавекі[2]

18 лістапада 2010 года Андрэй Саннікаў зарэгістраваны на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.[3]

Храналогія пераследу

[правіць | правіць зыходнік]

Затрыманы падчас мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. у Мінску. Пры гэтым жорстка збіты (была пашкоджаная нага) і змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ. Падчас следства сям’я Саннікава зазнала моцны ціск. Жонка палітыка, Ірына Халіп, таксама была арыштаваная, а трохгадовага сына Даніка ўлады спрабавалі выкрасці з дзіцячага садку і адправіць у дзіцячы дом.

11 студзеня 2011 года Amnesty International прызнала Саннікава вязнем сумлення.[4]

25 сакавіка 2011 г. Андрэю Саннікаву выстаўлена абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, знішчэннем маёмасці, і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады.[5] Разам з ім па адной крымінальнай справе праходзілі Ілля Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў, Алег Гнедчык і Уладзімір Яроменак.

14 мая 2011 года Партызанскі раённы суд г. Мінска прызнаў Андрэя Саннікава вінаватым у арганізацыі беспарадкаў і прысудзіў яго да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму[6].

Адбываў пакаранне ў Наваполацкай калоніі, затым 29 верасня 2011 г. быў этапаваны ў калонію № 2 г. Бабруйску. Пасля Бабруйска ў канцы лістапада 2011 г. Саннікава перавялі ў калонію пад Віцебскам — «Віцьба-3».

14 красавіка 2012 г. Андрэй Саннікаў быў вызвалены паводле указу А. Лукашэнкі аб памілаванні[7].

У кастрычніку 2012 года атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі[8].

У 2018 камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што Андрэй Саннікаў стаў ахвярай незаконнага пазбаўлення волі, былі парушаны яго правы на прыватнае жыццё, свабоду выражэння меркаванняў і на мірныя зборы[9].

Зноскі

  1. https://en.wikipedia.org/wiki/Category:Amnesty_International_prisoners_of_conscience_held_by_Belarus
  2. https://charter97.org/ru/news/2010/9/24/32424/ Андрей Санников регистрирует инициативную группу
  3. https://charter97.org/ru/news/2010/11/18/33899/ Андрей Санников зарегистрирован кандидатом в президенты Беларуси
  4. https://amnesty.org.ru/node/1677/ Архівавана 8 студзеня 2012.
  5. http://www.golos-ameriki.ru/a/belarus-sannilov-2011-03-25-118673089/229195.html Архівавана 8 жніўня 2020. Беларусь: Андрею Санникову предъявили обвинения
  6. http://www.nv-online.info/by/175/news/31366/(недаступная спасылка) Андрей Санников осужден на 5 лет усиленного режима
  7. http://naviny.by/rubrics/society/2012/04/14/ic_news_116_391309 Санников освобожден на основании указа Лукашенко о помиловании
  8. https://news.tut.by/politics/317670.html Архівавана 16 снежня 2016. Санников получил политическое убежище в Великобритании
  9. news.tut.by Архівавана 24 красавіка 2018.
  • Palitviazni.info — 2013. — С. 228—230
  • Тамковіч А. Жыццё пасля кратаў. -− 2013. — С. 262—272 — ISBN 978-985-6025-25-2 
  • Адзін дзень палітвязня 2009—2011. — 2011. — С. 178—187 — ISBN 978-0-929849-42-3