Арзамас
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арзамас (руск.: Арзамас) — горад (1719) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 107,6 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1578 годзе.
Горад размешчаны ў цэнтры правабярэжнай часткі вобласці, ва ўзгорыстай мясцовасці на высокім правым беразе ракі Цёша (прыток Акі) за 110 км ад Ніжняга Ноўгарада, за 410 км ад Масквы на скрыжаванні чыгуначных магістраляў.
Развіта машынабудаванне, радыё- і прыборабудаванне, будаўнічая індустрыя, харчовая прамысловасць.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва горада эрзянскага паходжання (эрзянскай мова — адна з мардоўскіх моў фіна-угорскай сям’і) і азначае «мілы» або «родная зямля».
Арзамас быў закладзены як горад-крэпасць у 1552 годзе па загадзе Івана Грознага. Аднак афіцыйна быў заснаваны толькі ў 1578 годзе. Горад адыграў важную ролю ў абароне паўднёва-ўсходніх межаў Расіі. У XVII ст. праз Арзамас ішлі шляхі з Масквы на паўднёвы ўсход краіны. У 1669—1671 гадах ён быў адным з цэнтраў сялянскай вайны пад кіраўніцтвам Сцяпана Разіна. У XVIII ст. Арзамас становіцца правінцыяльным горадам, па колькасці насельніцтва толькі крыху саступаючы Ніжняму Ноўгараду. Дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу, на скрыжаванні дзясятка шляхоў, Арзамас стаў хутка развівацца. З сярэдзіны XVIII ст. пачынаецца «залаты век» Арзамаса, значна павялічылася колькасць жыхароў, развіваецца гандаль і прамысловасць. Арзамаскія купцы хутка багацелі.
Цяперашняя горадабудаўнічая структура Арзамаса склалася ў канцы XVIII — 1-й палове XIX ст. У вялікай колькасці будаваліся цэрквы — да пачатку XIX ст. іх налічвалася 36, прычым многія з іх па памерах і багацці аздаблення не саступалі маскоўскім.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]З Арзамасам звязаны імёны многіх выдатных людзей. Тут нарадзіліся Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Сергій (1867—1944), архітэктар М. П. Карынфскі (1788—1851), жывапісец-педагог А. В. Ступін (1776—1861). У 1901 годзе ў Арзамасе адбываў ссылку Максім Горкі, у 1912—1918 гадах жыў Аркадзь Гайдар. Ураджэнцы Арзамаса таксама:
- Юрый Аляксандравіч Пуплікаў (1935—2006) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Аляксандр Міхайлавіч Саржэўскі (1930—1983) — вучоны-фізік, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx — Росстат, 2024.
- ↑ а б в г д е http://www.MojGorod.ru/nizhegor_obl/arzamas/index.html
- ↑ а б в http://www.gks.ru/free_doc/doc_2011/year/year2011.rar
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ Российский статистический ежегодник, 1998 год
- ↑ а б в г д http://istmat.info/files/uploads/18276/stat._ezh._rf_1994_demografiya.pdf
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ Народное хозяйство СССР 1922-1982 (Юбилейный статистический ежегодник)
- ↑ а б в г д е http://istmat.info/files/uploads/21317/nx_5.pdf
- ↑ http://alcdata.narod.ru/USSR_70_1987 — М.: ЦСУ РСФСР. — 766 с.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
- ↑ Российский статистический ежегодник.2002 : Стат.сб. / Госкомстат России. – М. : Госкомстат России, 2002. – 690 с. – На рус. яз. – ISBN 5-89476-123-9 : 539.00.
- ↑ https://istmat.org/files/uploads/45329/4naselenie.pdf
- ↑ Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 51. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ https://istmat.org/files/uploads/45390/07naselenie.pdf
- ↑ http://istmat.info/files/uploads/45859/07_naselenie.pdf
- ↑ а б http://nizhstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/nizhstat/resources/33f515804f636dedaa6baf9b972d8349/ЧИСЛЕННОСТЬ%20%20И%20%20РАЗМЕЩЕНИЕ%20%20НАСЕЛЕНИЯ%20НИЖЕГОРОДСКОЙ%20ОБЛАСТИ.rar
- ↑ http://istmat.info/files/uploads/46358/r_05.doc
- ↑ http://www.gks.ru/doc_2005/year05.zip
- ↑ http://www.gks.ru/doc_2006/year06.zip
- ↑ http://www.gks.ru/doc_2007/year07.zip
- ↑ а б Нижегородская область. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2008-2016 годов
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — М.: Росстат, 2018.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ https://rosstat.gov.ru/compendium/document/13282 — Росстат, 2023.
- ↑ https://web.archive.org/web/20180826214522/http://arzbiblio.ru/index.php/2009-10-07-06-13-00/2009-11-29-17-05-15/939-goroda-pobratimy-arzamasa
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арзама́с // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 477. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Арзама́с // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 51. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Арзама́с // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 39. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арзамас