Артур Авіла
Артур Авіла | |
---|---|
парт.: Artur Ávila Cordeiro de Melo | |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1979[1] (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта, навуковы супрацоўнік, даследчык |
Навуковая сфера | матэматычны аналіз, тэорыя дынамічных сістэм[d] і спектральная тэорыя[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі[3] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Велінгтан ды Мелу[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артур Авіла (парт.: Artur Ávila Cordeiro de Melo; нар. 29 чэрвеня 1979, Рыа-дэ-Жанэйра) — бразільскі матэматык, які працуе пераважна ў галіне дынамічных сістэм і спектральнай тэорыі. Лаўрэат Філдсаўскай прэміі (2014). Член Бразільскай акадэміі навук. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2019).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўзросце 16 гадоў Авіла выйграў залаты медаль на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе 1995 года і атрымаў стыпендыю для Нацыянальнага інстытута матэматыкі «Pura e Aplicada» (IMPA). Пазней ён паступіў у Федэральны ўніверсітэт Рыа-дэ-Жанэйра (UFRJ), атрымаўшы ступень бакалаўра матэматыкі.
У 19 гадоў Авіла пачаў пісаць доктарскую дысертацыю па тэорыі дынамічных сістэм. У 2001 годзе ён скончыў працу і атрымаў доктарскую ступень у IMPA. У тым жа годзе Авіла пераехаў за мяжу ў Францыю для правядзення постдоктарскіх даследаванняў. У даследаваннях ён працаваў з аднамернай дынамікай і галаморфнымі функцыямі.
З 2003 года Авіла працаваў даследчыкам у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (CNRS) у Францыі, а затым стаў дырэктарам па даследаваннях у 2008 годзе. Яго навуковым кіраўніком пасля дактарантуры быў Жан-Крыстоф Ёкоз.
Зноскі
- ↑ Artur Ávila // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б https://www.imj-prg.fr/~artur.avila/cur.pdf
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1048575985 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 сакавіка 2015.
- Нарадзіліся 29 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Рыа-дэ-Жанэйра
- Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта
- Дактары філасофіі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі Бразіліі
- Матэматыкі XXI стагоддзя