Асман II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асман II
асман. عثمان ثانى
асман. Osmân-ı sânî
султан Асманскай імперыі[d]
26 лютага 1618 — 20 сакавіка 1622
Папярэднік Мустафа I
Пераемнік Мустафа I

Нараджэнне 3 лістапада 1604(1604-11-03)
Смерць 20 мая 1622(1622-05-20)[1] (17 гадоў)
Месца пахавання
Род Асманы
Бацька Ахмед I
Маці Mahfiruz Sultán[d]
Жонка Akile Hatun[d], Ayşe Sultan[d] і Meylişah Hatun[d]
Дзеці Şehzade Ömer[d]
Веравызнанне іслам
Дзейнасць кіраўнік, паэт
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асман II (3 лістапада 1604 — 20 мая 1622) — султан Асманскай імперыі ў 16181622 гг.

Сын султана Ахмеда I. Прыняў сталец у 14 год у выніку звяржэння свайго дзядзькі, Мустафы I. Атрымаўшы добрую для свайго часу адукацыю, быў энергічным і самастойным кіраўніком.

У 1618 годзе, пасля шэрагу параз, падпісаў мір з Іранам.

У 1620 годзе пачаў вайну з Рэччу Паспалітай. Асманская імперыя атрымала перамогу ў Цецорскай бітве ў Малдове, і Асман II асабіста ўзначаліў армію ўварвання, але быў разбіты ў Хацінскай бітве і вымушаны падпісаць мірны дагавор.

Вярнуўшыся ў Канстанцінопаль восенню 1621 г., Асман II вырашыў правесці ваенную рэформу, набраўшы жаўнераў з насельніцтва Анатоліі і Паўночнай Сірыі, каб замяніць імі схільных да паўстанняў янычар. У маі 1622 г. ён збіраўся адплыць у Анатолію пад падставай паломніцтва ў Меку. Але ўжо 19 мая пачалося паўстанне янычараў, Асман II быў скінуты і на наступны дзень забіты.

Зноскі