Афонсу V

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афонсу V Афрыканец
Afonso V o Africano
Сцяг Кароль Партугаліі
9 верасня 1438 — 28 жніўня 1477
Папярэднік Дуартэ I
Пераемнік Жуан II
Сцяг Кароль Партугаліі
1477 — 1481
Папярэднік Жуан II
Пераемнік Жуан II

Нараджэнне 15 студзеня 1432[1][2][…]
Смерць 28 жніўня 1481[1][2][…] (49 гадоў)
Месца пахавання
Род Авіская дынастыя
Бацька Дуартэ I
Маці Элеанора Арагонская[d]
Жонка Ізабела Каімбрская[d][4] і Хуана Бельтранеха[d]
Дзеці Жуан[d], Жуана Партугальская[d], Жуан II і Альвара Суарэз да Кунья[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць кароль
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афонсу V Афрыканец (парт.: Afonso V o Africano; 15 студзеня 1432, Сінтра — 28 жніўня 1481, Сінтра) — кароль Партугаліі з Авіскай дынастыі. Кіраваў з 9 верасня 1438 па 1440 пад рэгенцтвам маці Элеаноры Арагонскай, з 1440 па 1448 пад рэгенцтвам герцага Каімбрскага Педру, з 1448 па 1477 і з 1477 па 1481 год — самастойна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Афонсу V — сын караля Партугаліі Дуартэ I і каралевы Партугаліі Элеаноры Арагонскай. Яго бацька памёр рана, і Афонсу ўзышоў на партугальскі прастол у шасцігадовым узросце. Рэгенткай пры ім спачатку была яго маці, а потым яго дзядзька Педру, герцаг Каімбры. Педру не спяшаўся перадаваць уладу Афонсу пасля яго паўналецця. І толькі дзякуючы падтрымцы Арагона, забяспечанай маці, Афонсу разбіў Педру ў бітве пры Альфарабейры ў 1449 годзе і Афонсу V атрымаў каралеўскую ўладу.

У 1451 годзе Афонсу V удалося выдаць сваю сястру Элеанору за імператара Фрыдрыха III з роду Габсбургаў.

Афонсу V усяляк заахвочваў і падтрымліваў экспедыцыі Генрыха Мараплаўца. У яго кіраванне Партугалія пачала займацца рабагандлем, а з 1457 года пачалася чаканка крузаду з золата, якое прывозілі з Гвінеі. Папа Мікалай V сваёй булай ад 8 студзеня 1455 года перадаў Афонсу V, Генрыху Мараплаўцу і іх нашчадкам выключнае права на мараплаўства, гандлёвую манаполію і права на рабагандаль. У 1456 годзе былі адкрыты астравы Зялёнага Мыса, яны былі перададзены для засялення ад імя Партугаліі ордэну рыцараў Хрыста (былым тампліерам). У 1460 годзе партугальскія караблі дасягнулі Гвінеі, і ў той жа год памёр Генрых Мараплавец.

Замежнапалітычныя інтарэсы караля Афонсу V галоўным чынам былі накіраваны на Паўночную Афрыку, хоць спачатку ў яго былі зусім іншыя памкненні. Пасля падзення Канстанцінопаля і аблогі ў 1456 годзе Бялграда туркамі Папа Рымскі Калікст III заклікаў да новага крыжовага паходу супраць мусульман. Афонсу V паабяцаў Папе прыняць удзел у паходзе з войскам колькасцю ў 12 тысяч чалавек. Аднак з-за смерці Папы ў 1458 годзе крыжовы паход так і не адбыўся. Сабранае з вялікімі фінансавымі выдаткамі войска Афонсу V адправіў на поўдзень.

У 1471 годзе паў Танжэр і, каб падкрэсліць свае прэтэнзіі на паўночна-афрыканскія тэрыторыі, да сваіх тытулаў Афонсу V дадаў званне кіраўніка Афрыкі, за што і атрымаў мянушку Афрыканец.

У 1474 годзе памірае яго зяць, кароль Кастыліі Энрыке IV. Афонсу V актыўна ўключаецца ў барацьбу за кастыльскі прастол. Калісьці ён прэтэндаваў на руку сястры памерлага караля прынцэсы Ізабелы (якая пасля стала каталіцкай каралевай). Калі гэтыя планы разваліліся, Афонсу V ажаніўся з дачкой Энрыке IV Хуанай Бельтранехай і стаў ізноў прэтэндаваць на кастыльскі трон.

У бітве пры Тора ў 1476 годзе Партугалія пацярпела паражэнне ад каталіцкіх каралёў, якія баранілі атрыманы кастыльскі прастол. Афонсу V адправіўся ў Нансі, дзе беспаспяхова спрабаваў прыцягнуць на свой бок французскага караля Людовіка XI. Цяжка перажываючы сваё паражэнне пры Тора, ён нават падумваў аб тым, каб адрачыся ад прастола і не вяртацца ў Партугалію з Францыі, і марыў здзейсніць паломніцтва ў Іерусалім. Аднак Людовіку XI удаўся ўгаварыць Афонсу вярнуцца дамоў. Паводле мірнага дагавора, заключанага ў Алькасавашы, Афонсу V цалкам адмаўляўся ад прэтэнзій на кастыльскі прастол, а Іспанія адмаўлялася ад прэтэнзій на Паўночную Афрыку. У 1477 годзе Афонсу V адрокся ад прастола на карысць сына Жуана II, які неўзабаве вярнуў каралеўства свайму бацьку.

28 жніўня 1481 года кароль Партугаліі Афонсу V памёр ад чумы ў Сінтры.

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Афонсу V быў двойчы жанаты. 6 мая 1447 года ён першы раз ажаніўся са сваёй кузінай, інфантай Ізабелай дэ Каімбра (14321455), дачкой Педру (1392—1449), 1-га герцага Каімбра (14151449), і Ізабелы дэ Урхель (14091459). Дзеці ад першага шлюбу:

30 мая 1475 года другі раз (Папа Рымскі не прызнаў другі шлюб) ажаніўся з інфантай Хуанай Бельтранехай (14621530), дачкой Энрыке IV (14251474), караля Кастыліі (14541474), і Жуаны Партугальскай (1439—1475). Другі шлюб бяздзетны.

Таксама меў пазашлюбнага сына ад Марыі Суарыш да-Кунья, дачкі Фернана дэ Са Алькафарада, камердынера каралёў Дуартэ I і Афонсу V, і Філіпы да-Кунья:

Зноскі

  1. а б Afonso V // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Alfonso V de Portugal. // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]