Перайсці да зместу

Аўгусталы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аўгусталы (лат.augustales) — калегія рымскіх жрацоў, у абавязкі якіх уваходзіла апекаваць культ імператара ці культ лараў. Яе членамі былі з большага багатыя вольнаадпушчанікі. Уплывовыя і масавыя пры Юліях-Клаўдзіях і Флавіях, гэтыя калегіі фактычна спынілі існаванне ў эпоху пераваротаў канца II стагоддзя.

Брацтва аўгусталаў

[правіць | правіць зыходнік]

Узнікла ў 14 годзе н.э., пасля смерці і апафеозу Актавіяна Аўгуста, каб юрыдычна замацаваць культ Аўгуста, які фактычна склаўся пры яго жыцці, і распаўсюдзіць народнае шанаванне на ўсю сям'ю Юліяў-Клаўдзіяў. Першая калегія з 25 членаў складалася з чатырох членаў сям'і — імператара Тыберыя, Клаўдзія, Друза Малодшага, Германіка: «21 арыстакрат самай блакітнай крыві і белай косці, з чатырма прынцамі на чале, абслугоўваюць дынастычную ідэю ў вярхах грамадства».[1] Пасля, склад быў пашыраны да 28 членаў, уключаючы чацвярых з імператарскага роду.

Ордэн быў прыраўнаваны да чатырох вышэйшых жрэцкіх калегій Рыма (пантыфікі, аўгуры, квіндэцэмвіры, трапезнікі). Тацыт адзначае, што рытуал аўгусталаў пры Вітэліі капіраваў не толькі прыжыццёвы культ Юлія і Аўгуста, але і рытуалы часоў легендарнага Ромула.[2] Фактычна, са смерцю Аўгуста публічнае брацтва (sodales) змяніла закрыты культ роду (gens); пры гэтым «незалежныя» аўгусталы, якія ўвайшлі ў яго, апынуліся звязанымі з дынастыяй не толькі палітычнымі, але і сакральнымі абавязацельствамі.

Зноскі

  1. А. В. Амфитеатров. Зверь из бездны. Кн. 3., М., «Алгоритм», 1996, c.32 ISBN 5-7287-0091-8
  2. Тацыт, Гісторыя, кн. 2 ст. 95
  • Лисовый И. А., Ревяко К. А. Античный мир в терминах, именах и названиях.