Перайсці да зместу

Бужане

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта рассялення славян і іх суседзяў на канец VIII стагоддзя.

Бужа́не[1] — група славянскіх плямёнаў, якое насяляла ў басейне верхняга цячэння Заходняга Буга (ад якога і атрымалі сваю назву); з канца XI стагоддзя бужане называюцца валынянамі (ад мясцовасці Валынь).

Згадваюцца ў Аповесці мінулых гадоў пры пераліку старажытнарускіх плямёнаў, якія гаварылі на славянскіх мовах. Па даных Баварскага Географа (IX стагоддзе), мелі 230 «гарадоў» (замкаў). У летапісе лакалізаваны па Бузе. З канца X стагоддзя ўвайшлі ў склад Кіеўскай Русі і больш не згадваліся ў крыніцах. З XII стагоддзя жыхароў Пабужжа называлі па галоўным гарадах княстваў: дарагічынцы, берасцейцы і г.д. З XIII стагоддзя распаўсюджваецца новая назва гэтых зямель — Падляшша[1]. У літаратуры XIX стагоддзя бужан часам атаясамляюць з валынянамі, палешукамі[2][1]. Шэраг даследнікаў лічыць, што бужане і валыняне раней зваліся дулебамі[1].

  1. а б в г Этнаграфія Беларусі 1989.
  2. Бужане // Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.