Перайсці да зместу

Бітва за Масул (2004)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва за Масул
Асноўны канфлікт: Іракская вайна
Пашкоджаны падчас баёў будынак.
Дата 8—16 лістапада 2004
Месца Масул
Вынік перамога кааліцыi[1]
Праціўнікі
Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку: Іракскія паўстанцы
Камандуючыя
Злучаныя Штаты Амерыкі Джон Сатлер
Злучаныя Штаты Амерыкі Дэвід Петрэус
Злучаныя Штаты Амерыкі Джым Кофман
Ірак Аднан Табіт
Ірак Ахмед Халаф Джабуры
Хасан Ібрагім Фархан †
Махамед Халаф Шакара
Муса Махдзі
Сілы бакоў
2000 амерыканскіх ваенных невядома
Страты
134—171 забітых дакладныя колькасць невядома, пацверджаны 71 забіты;
па некаторых крыніцах загінулі 600

Бітва за Масул — бітва Іракскай вайны ў 2004 годзе за сталіцу мухафазы Найнава горад Масул на поўначы Ірака.

У пачатку замежнай акупацыі ў 2003 годзе, амерыканскія войскі заключылі дамову з мясцовымі суніцкімі плямёнамі. Аднак затым ЦРУ ўступіла ў саюз амаль выключна з курдамі, і ЗША разглядаліся як па сутнасці яшчэ адзін іх саюзнік, што рабіла канфлікт паміж кааліцыяй і сунітамі непазбежным. У гэты час амерыканцы рыхтавалі штурм Фалуджы, перакідаючы войскі ў тым ліку і з Масула. Мясцовая апазіцыя вырашыла скарыстацца паслабленнем праціўніка ў рэгіёне і разгарнула шырокамаштабныя акцыі. Напады на сілы кааліцыі ў горадзе ўзмацніліся, і паўстанцы планавалі паспрабаваць нават цалкам узяць горад.

Першы баявы кантакт адбыўся на кальцавой развязцы Джармук у заходняй частцы Масула. Бой доўжыўся цэлы дзень. Баевікі атакавалі з мінамётаў, базук і кулямётаў. У той жа час былі атакаваны два іракскіх паліцэйскіх участкі, дзе партызаны здолелі выкрасці зброю і бронекамізэлькі. Падчас гэтага забіты дзесяткі іракскіх паліцыянтаў, але многія іракскія паліцэйскія пакінулі свае пазіцыі. Першапачаткова паведамлялася пра сотні нападнікаў, але калі амерыканскія войскі вызвалілі ўчасткі, колькасць баевікоў была пераацэнена толькі ў 20—30 чалавек на абодвух участках[8].

9 лістапада ў выніку нападу на амерыканскі пасты загінулі два замежных афіцэра. 10 лістапада байцы супраціву ажыцывілі яшчэ адна атаку на вуліцах Масула. На наступны дзень быў узяты адзін паліцэйскі ўчастак і знішчаны яшчэ два.

Пасля дадзенага Злучаныя Штаты перайшлі да актыўных дзеянняў. Тады 24-ы полк ўступіў у жорсткія вулічныя баі з ворагам, асноўны ўпор якіх быў зроблены на ярмукскую акруговую дарогу. Аднак пры падтрымцы авіяцыі войскам удалося захапіць чатыры з пяці мастоў праз раку Тыгр. У іншых частках горада справы ішлі ўсё горш і горш. Восем іншых паліцэйскіх участкаў былі знішчаныя, а яшчэ адзін захоплены. У той жа час байцы супраціву атрымалі дадатковыя падмацавання, якія не маглі быць спыненыя паветранымі ўдарамі. 13 лістапада Яны займаюць ужо каля 70% тэрыторыі горада[9].

12-га чысла амерыканцы пачалі атрымліваць падмацавання ў гэты раён. У баях таксама ўдзельнічалі курдскія байцы Пешмергі і іракскі спецназ. Пяты мост праз Тыгр, усё яшчэ ўтрымоўваны байцамі супраціву, быў узяты 16 лістапада. Пасля яго захопу пачалася аперацыя па ачыстцы ўсходняга боку Масула ад баевікоў. Супраціў быў нязначным, але некаторыя з захопленых паліцэйскіх участкаў былі спалены, калі баевікі адступалі. Буйныя баі скончыліся ў той жа дзень. Партызаны працягвалі ўтрымліваць заходнія раёны аж да студзеня, калі ў гэты раён была ўведзена вялікая колькасць амерыканскіх войск для забеспячэння бяспекі маючых адбыцца выбараў[10][11][12][13][14][15][16].

На працягу наступных трох тыдняў па ўсім горадзе было знойдзена 76 тэл пакараных смерцю іракскіх салдат[17]. Па афцыйных даных, 8 амерыканскіх вайскоўцаў былі забіты і яшчэ 170 паранены, па меншай меры 31 супрацоўнік іракскіх сіл бяспекі быў забіты, а таксама па меншай меры 9 курдскіх байцоў[17]. У некаторых крыніцах гэтыя лічбы вышэй[18][19]. Паводле ацэнак, было забіта 600 паўстанцаў, а таксама пяць грамадзянскіх асоб, адзін паўднёваафрыканскі падрадчык па забеспячэнні бяспекі і адзін турэцкі кіроўца грузавіка. Фактычныя лічбы страт застаюцца невядомымі. Паўстанцам удалося знайсці бяспечны прытулак у заходняй частцы горада, адкуль яны працягвалі наносіць ўдары на працягу наступных месяцаў. Найбольш прыкметны напад адбыўся ўсяго праз месяц пасля спынення баявых дзеянняў, калі тэрарыст-смяротнік, апрануты як іракскі салдат, здолеў пранікнуць у палатку-сталовую на амерыканскай базе Марэз і падарваў сябе-забіўшы 22 чалавекі, у тым ліку 14 амерыканскіх салдат. Адказнасць за напад узяла на сябе паўстанцкая групоўка «Джамаат Ансар аль-Суна»[20].

  1. Troops Pound Insurgents In Mosul. Military.com (12 лістапада 2004). Праверана 29 November 2012.
  2. Mockaitis, Thomas R., The Iraq War Encyclopedia , ABC-CLIO, 2013 ISBN 0313380627 ISBN 978-0313380624
  3. Mockaitis, Thomas R., The Iraq War Encyclopedia , ABC-CLIO, 2013 ISBN 0313380627 ISBN 978-0313380624
  4. Mockaitis, Thomas R., The Iraq War Encyclopedia , ABC-CLIO, 2013 ISBN 0313380627 ISBN 978-0313380624
  5. Nance, Malcolm W., The Terrorists of Iraq: Inside the Strategy and Tactics of the Iraq Insurgency 2003-2014, CRC Press, 2014 ISBN 1498706894 ISBN 978-1498706896
  6. Mockaitis, Thomas R., The Iraq War Encyclopedia , ABC-CLIO, 2013 ISBN 0313380627 ISBN 978-0313380624
  7. Nance, Malcolm W., The Terrorists of Iraq: Inside the Strategy and Tactics of the Iraq Insurgency 2003-2014, CRC Press, 2014 ISBN 1498706894 ISBN 978-1498706896
  8. Spencer C. Tucker: Encyclopedia of Middle East Wars, s. 843-844. Volume 3 M-S. ABC- CLIO, 2010. ISBN 978-1-85109-948-1.
  9. Fear of ethnic conflict charges Mosul unrest - The Boston Globe. Boston.com (30 лістапада 2004). Праверана September 7, 2010.
  10. Daragahi, Borzou (November 12, 2004). "Insurgent violence mounting in the north: Attacks on Mosul could disrupt area's oil production". The San Francisco Chronicle.
  11. Troops Pound Insurgents In Mosul. Military.com (12 лістапада 2004). Праверана 29 November 2012.
  12. "Fighting in Mosul re-ignites". WKYC. 16 November 2004. Праверана 28 November 2012.
  13. Cambanis, Thanassis (November 17, 2004). "US, Iraqi troops fight to retake control in Mosul". The Boston Globe.
  14. James Glanz and Richard A. Oppel Jr. (19 November 2004). "U.S. Soldiers and Iraqis Raid Mosque in Baghdad, Killing 3". The New York Times. Праверана 28 November 2012.
  15. Richard A. Oppel Jr. (19 November 2004). "Beheaded bodies found as fighting continues in Mosul". The New York Times via WikiNews. Праверана 28 November 2012.
  16. Oppel Jr, Richard A.; Schmitt, Eric (December 23, 2004). "Suicide Bombing Is Now Suspected in Mosul Attack". The New York Times. Праверана April 26, 2010.
  17. а б Clark, James. Battle Of Mosul Veterans Reflect On Ongoing Offensive (англ.). Task & Purpose. Праверана 23 верасня 2020.
  18. Бои в Фаллудже не прекращаются // Lenta.ru, 11 ноября 2004
  19. КСИР Ирана рассказал о реальных потерях США в Ираке и Афганистане
  20. U.S. general: Iraqi forces not ready - Conflict in Iraq - NBC News. NBC News (26 студзеня 2005). Праверана September 7, 2010.