Перайсці да зместу

Вадзім Францавіч Гігін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадзім Францавіч Гігін
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1977(1977-10-21) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, публіцыст, прапагандыст
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Сцяфанавіч Сташкевіч
Партыя
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» медаль Францыска Скарыны Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вадзі́м Фра́нцавіч Гі́гін (нар. 21 кастрычніка 1977, Мінск) — беларускі гісторык і публіцыст. Кандыдат гістарычных навук (2003), дацэнт. Прыхільнік ідэалогіі заходнерусізму[⇨][1][2][3], прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1977 года ў Мінску.

Скончыў мінскую школу № 211. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ, дзе ў 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фарміраванне аднапартыйнай сістэмы ў Беларусі (1917—1925 гг.)» (кіраўнік — Мікалай Сташкевіч).

Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе; на розных пасадах у грамадскім аб’яднанні «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», у тым ліку з 2006 года ўзначальваў Мінскую гарадскую арганізацыю[4].

Працаваў у прэс-службе Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь[4].

З 2008 па 2016 гады галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка», які выдаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта. У 2016—2021 гадах быў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. У верасні 2021 года абраны старшынёй праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства „Веды“»[5].

Член Прэзідыума Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь»[4].

У чэрвені 2023 года быў прызначаны дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[6]. У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Партызанскай акругі № 110. Член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі[4].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

З 2001 года займаецца выкладчыцкай дзейнасцю. Выкладаў у Акадэміі МУС, Камандна-інжынерным інстытуце, Беларускім дзяржаўным універсітэце і Акадэміі кіравання. Стваральнік шэрагу тэлевізійных праграм, фільмаў. Выступае як публіцыст[7]. Вядомы як прыхільнік заходнерусізму.

Гістарычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Вадзім Гігін вядомы як актыўны прыхільнік ідэй заходнерусізму, які адмаўляе існаванне беларусаў як самастойнага народу, разглядаючы яго як частку рускіх. Паводле Вадзіма Гігіна, існуе «рускі народ», які складаецца з вялікаросаў, беларусаў і маларосаў[1].

Вадзіма Гігіна крытыкавалі за прапаганду рускага нацыяналізму і рускага нацыяналістычнага погляду на гісторыю Беларусі[8]. Ён публічна ўсхваляў расійскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва-Віленскага, вядомага сваёй жорсткай палітыкай русіфікацыі і рэпрэсіямі супраць удзельнікаў антырасійскага паўстання 1863—1864 гадоў[9]. Працяглы час Гігін змагаецца супраць ушанавання Кастуся Каліноўскага ў Беларусі[8], якога называе «польскім рэвалюцыянерам-тэрарыстам»[10]. У 2024 годзе Гігін заявіў, што вуліца Каліноўскага ў Мінску будзе перайменавана[10].

Міжнародныя санкцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[11]. Галоўны рэдактар «Беларускай думкі» ў рашэнні Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года быў названы адным з самых уплывовых дзеячаў на ніве прапаганды ў Беларусі, які падтрымаў і апраўдаў рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якія сістэматычна асвятляюцца ў негатыўнай і зневажальнай форме з выкарыстаннем фальсіфікаванай інфармацыі[12].

У кастрычніку 2022 года санкцыі супраць Гігіна ўвяла Украіна[13]. У жніўні 2023 года Гігін зноў патрапіў пад санкцыі Еўрапейскага саюза[14]. У тым жа месяцы да гэтых санкцый далучыліся Швейцарыя, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Албанія, Украіна, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія[15].

Зноскі

  1. а б Вадим Гигин. Метафизика интеграции. zapadrus.su. Праверана 21 красавіка 2024.
  2. Марыў быць конюхам, а цяпер выступае ў Салаўёва. Што вядома пра прапагандыста Вадзіма Гігіна . Радыё Свабода (26 чэрвеня 2023). Праверана 21 красавіка 2024.
  3. Хто хоча зрабіць з Беларусі Заходнюю Расію — дасье . Наша Ніва (10 снежня 2016). Праверана 21 красавіка 2024.
  4. а б в г д Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
  5. Nashaniva.com
  6. Вадима Гигина отправили в библиотеку (руск.)(недаступная спасылка). Народная Воля (6 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2023. Праверана 19 чэрвеня 2023.
  7. Гигин В. Ф.. Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
  8. а б Фігуры тыдня: Мікалай Лузгін, Вадзім Гігін, Анатоль Лябедзька . Новы Час (25 студзеня 2013). Праверана 21 красавіка 2024.
  9. Новы рэдактар «Беларускай думкі» захапляецца Мураўёвым-Вешальнікам . Наша Ніва (15 лютага 2008). Праверана 21 красавіка 2024.
  10. а б «Зваротаў усё больш». Гігін анансаваў перайменаванне вуліцы Каліноўскага ў Мінску . Наша Ніва (6 красавіка 2024). Праверана 21 красавіка 2024.
  11. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  12. .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex, 2012
  13. Гігін Вадим Францевич (укр.)(недаступная спасылка). Національне агентство з питань запобігання корупції. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2023. Праверана 19 чэрвеня 2023.
  14. Сталі вядомыя тры юрыдычныя асобы з Беларусі і 38 фізічных асоб, якія патрапілі пад новыя санкцыі Еўрасаюза. Наша Ніва (3 жніўня 2023).
  15. Яшчэ восем краін далучыліся да новага пакета санкцый ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Наша Ніва (3 жніўня 2023).
  16. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2021 г. № 351 «Аб узнагароджанні»