Вадзім Юр’евіч Зайцаў
Вадзім Зайцаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч |
||||||
Папярэднік | Юрый Жадобін | ||||||
Пераемнік | Валерый Вакульчык | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 ліпеня 1964 (60 гадоў) |
||||||
Нацыянальнасць | рускі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
Вадзім Юр’евіч Зайцаў (нар. 16 ліпеня 1964, Днепрапятроўск, Днепрапятроўская вобласць, УССР, СССР) — беларускі дзяржаўны і ваенны дзеяч, былы Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2008—2012), генерал-лейтэнант.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1986 годзе скончыў Маскоўскае вышэйшае пагранічнае каманднае вучылішча КДБ СССР, у 1997 годзе — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расіі, у 2004 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.
Праходзіў службу на розных пасадах у пагранічных войсках. Прайшоў шлях ад намесніка начальніка пагранічнай заставы да першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення[1].
15 ліпеня 2008 года прызначаны Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[1].
9 лістапада 2012 года ў сувязі з расследаваннем забойства супрацоўніка КДБ Аляксандра Казака[2], В. Ю. Зайцаў адхілены ад пасады[3].
У чэрвені 2013 года быў прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара СТАА «Космас ТБ»[4].
4 студзеня 2021 года ў СМІ быў апублікаваны аўдыёзапіс нібыта 2012 года, на якім Зайцаў абмяркоўвае з афіцэрамі КДБ планы забойства некалькіх палітычных уцекачоў з Беларусі, у тым ліку Алега Алкаева, палкоўніка Уладзіміра Барадача і Паўла Шарамета. Праз чатыры гады, у 2016 годзе, Шарамет быў забіты ў Кіеве менавіта такім чынам, які абмяркоўваўся ў размове на аўдыёзапісе, праз выбух бомбы[5]. Экспертыза пацвердзіла сапраўднасць голасу Зайцава з размовы 11 красавіка 2012 у КДБ РБ[6].
Санкцыі ЕС
[правіць | правіць зыходнік]У 2012 годзе быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага Саюза прызнаў Зайцава адказным за пераўтварэнне КДБ у галоўны орган рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі; за распаўсюд праз сродкі масавай інфармацыі ілжывай інфармацыі пра ўдзельнікаў дэманстрацыі 19 снежня 2010 года, у якой гаварылася, што яны прынеслі матэрыялы, якія будуць выкарыстоўвацца ў якасці зброі; за тое, што ён асабіста пагражаў жыццю і здароўю жонкі і дзіцяці былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава; за тое, што ён з’яўляецца галоўным ініцыятарам распараджэнняў па незаконнаму пераследванню дэмакратычнай апазіцыі, катаванням палітычных апанентаў і жорсткім абыходжанні са зняволенымі[7].
Зноскі
- ↑ а б Указ Президента Республики Беларусь № 387 от 15 июля 2008 года «О назначении В. Ю. Зайцева Председателем Комитета государственной безопасности Республики Беларусь»
- ↑ А.Лукашэнка вызваліў В.Зайцава ад пасады старшыні КДБ
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 9 ноября 2012 года № 507 «Об освобождении от должности В. Ю. Зайцева»
- ↑ Былы шэф КДБ Вадзім Зайцаў прызначаны гендырэктарам «Космас ТБ»
- ↑ Exclusive: Lukashenko plotted murders in Germany [Эксклюзіў: Лукашэнка плянаваў забойствы ў Нямеччыне] — EUobserver , 4 студзеня 2021 г.
- ↑ Экспертиза подтвердила подлинность голоса экс-главы КГБ Беларуси, планировавшего убийство Шеремета (руск.). Хартыя'97 (19 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. Н. Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Архівавана 4 кастрычніка 2009. (руск.)
- Старонка на праекце BelarusProfile.
- Адміністрацыю ўзначаліў кагэбіст, а Раду бяспекі — ахоўнік прэзідэнта Архівавана 7 красавіка 2009.. Наша Ніва
- Біяграфіі Юрыя Жадобіна, Вадзіма Зайцава і Уладзіміра Макея Архівавана 19 ліпеня 2008. (руск.)
- Хто ёсць хто ва ўладзе? // Наша Ніва
- Нарадзіліся 16 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
- Выпускнікі Маскоўскага памежнага інстытута ФСБ Расіі
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
- Палітыкі Беларусі
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС