Валерый Паўлавіч Вакульчык
Валерый Паўлавіч Вакульчык альтэрн.: Валеры Вакульчык | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
3 верасня 2020 — 29 кастрычніка 2020 | ||||
Прэм’ер-міністр | Раман Галоўчанка | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Папярэднік | Андрэй Раўкоў | |||
Пераемнік | Аляксандр Вальфовіч | |||
| ||||
16 лістапада 2012 — 3 верасня 2020 | ||||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Папярэднік | Вадзім Зайцаў | |||
Пераемнік | Іван Тэртэль | |||
| ||||
24 кастрычніка 2011 — 16 лістапада 2012 | ||||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Мясніковіч | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Папярэднік | пасада ўтворана | |||
Пераемнік | Валянцін Шаеў | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | афіцэр | |||
Нараджэнне | 19 чэрвеня 1964 (56 гадоў) | |||
Ваенная служба | ||||
Званне | генерал-лейтэнант | |||
Узнагароды |
Вале́рый Па́ўлавіч Ваку́льчык (нар. 19 чэрвеня 1964, аг. Радастава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Брэсцкай вобласці з 2020 года. Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2012—2020). Генерал-лейтэнант (2015)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў аграгарадку Радастава на беларуска-ўкраінскім памежжы. Бацька, Павел Дзянісавіч, у 1971—1986 гадах узначальваў мясцовы калгас «Чырвоны партызан» (цяпер СПК «Радастаўскае»), меў ордэн «Знак пашаны». Маці, Марыя Аляксееўна, нарадзілася ў Аляксеевічах, працавала настаўніцай беларускай мовы, потым дырэктарам школы ў в. Ліпнікі[2][3].
Скончыў сярэднюю школу ў Радаставе, Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча (1985), Вышэйшыя курсы ваеннай контрразведкі КДБ СССР (1992), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2011).
У 1985—1991 гадах праходзіў вайсковую службу ва ўзброеных сілах СССР, у 1991—2008 гадах — у органах дзяржаўнай бяспекі. Пачынаў службовую кар’еру ў Брэсцкім памежным атрадзе.
У маі 2008 года ўзначаліў утвораны Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце. 24 кастрычніка 2011 года прызначаны першым старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[4]. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 532 ад 21 лістапада 2011 года Валерый Вакульчык увайшоў у склад Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
16 лістапада 2012 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 511 прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у званні генерал-маёра[5].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[6], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[7].
У 2018 годзе Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык прадэманстраваў першы беларускі мабільны тэлефон для закрытай урадавай сувязі. Ён заўважыў, што падобныя тэлефоны ёсць толькі ў некалькіх дзяржавах, і беларускі апарат не саступае ім па якасці і нават лепш па некаторых параметрах[8].
31 жніўня 2020 года быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[9].
3 верасня 2020 года вызвалены ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі і прызначаны дзяржсакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Валерый Вакульчык узначальваў Камітэт дзяржаўнай бяспекі амаль 8 гадоў і, як адзначыў тагачасны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, «ніхто да яго палавіны нават не змог вытрымаць на гэтай гарачай пасадзе. Вельмі надзейны, адданы дзяржаве і народу чалавек, старанны, прыстойны»[10].
17 верасня 2020 года прызначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці[11].
29 кастрычніка 2020 года вызвалены ад пасады дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь і звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце. Адначасова ён быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Брэсцкай вобласці з прысваеннем першага класа дзяржаўнага служачага[12].
Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
7 сакавіка 2013 года ўзначаліў грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя біятлона»[13]. Пакінуў гэтую пасаду 16 мая 2017 года[14], пасля чаго стаў старшынёй назіральнага савета Беларускай федэрацыі біятлона.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны Ордэнам Айчыны III ступені (2014)[15] і 11 медалямі, у тым ліку:
- Медаль «За бездакорную службу» 1-й, 2-й і 3-й ступеняў.
- Юбілейны медаль «80 год Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» (1997).
- Юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» (1998).
- Юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2004).
- Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі» (2007).
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, ёсць дачка.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Чарговыя воінскія і спецыяльныя званні прысвоены кіраўнікам сілавых ведамстваў (бел.) . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (7 мая 2015). Праверана 18 верасня 2020.
- ↑ Адар’я Гуштын, Ягор Марціновіч. Рэпартаж з беларуска-ўкраінскай мяжы — радзімы новага сакратара Рады бяспекі Валерыя Вакульчыка (бел.) . Наша ніва (3 верасня 2020). Праверана 18 верасня 2020.
- ↑ Катерина Борисевич. Глава КГБ Валерий Вакульчик: «Когда чувствую усталость, приезжаю в родную деревню» (руск.) . Tut.by (21 красавіка 2018). Праверана 18 верасня 2020.
- ↑ Вакульчык прызначаны старшынёй Следчага камітэта Беларусі (руск.) . БелТА (24 кастрычніка 2011). Праверана 19 жніўня 2020.
- ↑ Указ Прэзідэнта РБ № 511 ад 16.11.2012 «Аб прызначэнні В. П. Вакульчыка Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.) . Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. president.gov.by (17 снежня 2015).
- ↑ КГБ продемонстрировал разработанный в Беларуси мобильный телефон для закрытой правительственной связи (руск.) . БелТА (2 мая 2018). Праверана 19 жніўня 2020.
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ↑ Кадравыя рашэнні Прэзідэнта: змена кіраўніцтва ў КДБ і КДК, новыя дзяржсакратар Савета бяспекі, віцэ-прэм’ер і мэр Мінска (бел.) . БелТА (3 верасня 2020). Праверана 19 жніўня 2020.
- ↑ Вакульчык назначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком Прэзідэнта ў Брэсцкай вобласці, Сівак — у Магілёўскай (бел.) . БелТА (17 верасня 2020). Праверана 19 жніўня 2020.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 29 октября 2020 г. № 391 «О В. П. Вакульчике» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (3 лістапада 2020). Праверана 3 лістапада 2020.
- ↑ Новый председатель КГБ Вакульчик возглавил Федерацию биатлона (руск.) . Tut.by (7 сакавіка 2013). Праверана 19 жніўня 2020.
- ↑ Белорусскую федерацию биатлона вместо председателя КГБ возглавил бывший наставник сборной (руск.) . Tut.by (16 мая 2013). Праверана 19 жніўня 2020.
- ↑ Руководители госорганов Беларуси награждены орденами Почета и Отечества III степени (руск.) (12 студзеня 2014).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія на сайце Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (бел.) . Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2020.
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
- Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Камітэту дзяржаўнай бяспекі»
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Камітэту дзяржаўнай бяспекі»
- Асобы
- Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
- Сакратары Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
- Памочнікі Прэзідэнта Беларусі