Войская (Камянецкі раён)
Аграгарадок
Войская
| ||||||||||||||||||||||||||
Во́йская[3] (трансліт.: Vojskaja, руск.: Войская) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Войскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана на Высокаўскай раўніне, за 400 м ад левага берага ракі Крывуля, непадалёк ад яе вытоку. Побач знаходзіцца найбольшая абсалютная адзнака Высокаўскай раўніны — 198 м.
Паселішча ляжыць за 15 км на захад ад Каменца, за 47 км на поўнач ад Брэста, за 19 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Брэст — Беласток. Па паўночнай мяжы вёскі праходзіць аўтадарога Высокае — Кобрын Р102.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- канец XVI ст.: двор ў Берасцейскім павеце ВКЛ, шляхецкая ўласнасць.
- 1751—1775: пабудавана драўляная Свята-Троіцкая царква.
- 1795: у выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі.
- 1-я палова XIX ст.: маёнтак і аднайменная вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уласнасць памешчыкаў Бухавіцкіх.
- 1833: паводле 8-й рэвізіі ў вёсцы 2 двары, 18 наяўных сялянскіх душ, 22 дзесяціны ворыўнай зямлі, 6 дзесяцін сенакосу. Памешчыку належала 60 дзесяцін зямлі.
- 1845: паводле інвентара маёнтак знаходзіўся ў закладзе ў двараніна Міхаіла Радзевіча, 121 дзесяціна зямлі. У склад маёнтка ўваходзілі вёскі Войская і Пераходы.
- з 1850-х: сяло, цэнтр воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.
- 1857: згодна 10-й рэвізіі налічвалася 48 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасць.
- 1885: у сяле 13 двароў, 152 жыхары, дзейнічалі валасное ўпраўленне, школа, карчма. За 4 вярсты ў Лісоўчыцах працаваў цагельны завод.
- 1890: маёнтак належаў Войцаху Багуслаўскаму; у сяле 126 дзесяцін сядзібнай і ворыўнай зямлі, 21 дзесяціна лугу; мясцоваму царкоўнаму прыходу належала 93 дзесяцін зямлі.
- 1897: паводле перапісу ў сяле 18 двароў, 143 жыхары, царква, народнае вучылішча, валасное ўпраўленне, хлебазапасны магазін, 2 ветраныя млыны, кузня, карчма.
- 1905: 197 жыхароў, у народным вучылішчы 62 вучні.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны ў складзе Польшчы.
- 1923: цэнтр гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства, 41 двор, 258 жыхароў.
- 1926—1927: дзейнічаў гурток Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
- 1928: у Ратайчыцкай гміне таго ж павета і ваяводства міжваеннай Польшчы.
- 1939: у выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў складзе Брэсцкай вобласці БССР.
- 1940: 52 двары, 348 жыхароў, пачатковая школа, хата-чытальня. Цэнтр сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. У склад сельсавета ўваходзілі 13 паселішчаў, 410 двароў, 1887 жыхароў. На тэрыторыі сельсавета (57 км²) працавалі 6 пачатковых школ, 6 ветраных млыноў.
- 1948: у 7-гадовай школе 74 вучні.
- 1949: арганізаваны калгас імя Чапаева.
- 1954: у Агародніцкім сельсавеце.
- 1960: 238 жыхароў.
- 1964: зноў цэнтр Войскага сельсавета[4].
- 1970: 247 жыхароў, цэнтр калгаса «Беларусь».
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы працуе сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад, 4 крамы, малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў, Свята-Троіцкая царква.
З’яўляецца цэнтрам калектыўнага сялянскага аб’яднання «Колас».
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Свята-Троіцкая царква з брамай-званіцай (1751)[5]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
За 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі, за 0,4 км ад хутара Прыходы знаходзіцца курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча, датаваны XI—XII стагоддзямі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Сцяпанавіч Гулько (нар. 1924) — беларускі вучоны ў галіне медыцынскай рэабілітацыі, выдатнік аховы здароўя.
- Плакід Янкоўскі — беларускі і польскі пісьменнік.
Зноскі
- ↑ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7. С. 24
- ↑ а б Белпошта (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вайска́я
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Войская (Камянецкі раён) на сайце Radzima.org
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7. С. 24.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Войская (Камянецкі раён)