Восіп Іванавіч Сянкоўскі
Восіп Іванавіч Сянкоўскі | |
---|---|
польск.: Józef Julian Sękowski | |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1800[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1858[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Adelaida Senkovskaya[d] |
Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік, літаратурны крытык, пісьменнік навуковай фантастыкі, паэт, sinologist, выкладчык універсітэта, дыпламат |
Месца працы | |
Навуковая ступень | член-карэспандэнт (1828) |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Восіп (Юльян) Іванавіч Сянко́ўскі[4] (19 (31) сакавіка 1800 — 4 (16) сакавіка 1858) — рускі і польскі вучоны-ўсходазнавец, мовазнавец, пісьменнік, крытык, журналіст. Член-карэспандэнт Імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1828). Вядомы таксама пад псеўданімам Барон Брамбеус.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў маёнтку Антокаль каля Вільні[4] Віленскага павета Літоўскай губерні ў польскай шляхецкай[5] сям’і. У 14 гадом узросце паступіў у Мінскі езуіцкі калегіум, затым перайшоў у Віленскі ўніверсітэт, дзе заняўся вывучэннем усходніх моў[6]. У 1918 годзе паехаў у Турцыю і ўладкваўся перакладчыкам у расійскае пасольства ў Стамбуле[6]. Пабываў у Сірыі, Егіпце, Нубіі і Эфіопіі, збіраў фальклор і старажытныя рукапісы[6]. Вярнуўшыся на радзіму ў 1821 годзе Сянкоўскі паступіў на службу перакладчыкам у Калегію замежных спраў у Санкт-Пецярбургу[6] і пачаў выкладаць усходнія мовы ў Пецярбургскім універсітэце на пасадзе ардынарнага прафесара. Пачаў супрацоўнічаць у выданнях «Северный архив», «Сын отечества», «Северная пчела» і іншых. Віленскі ўніверсітэт скончыў у 1828 годзе[4] (у 1819 годзе[5]). У 1829 годзе ў якасці прафесара быў прызначаны цэнзарам[7]. У 1833 годзе В. І. Сянкоўскі канчаткова ўступіў на шлях журналістыкі, калі зрабіўся спачатку негалосным, а затым і галосным рэдактарам часопіса «Библиотека для чтения», у якім прымаў дзейны ўдзел да 1856 года[7]. У апошнія гады жыцця, калі захварэў, заняўся музыкай, вынайшаў нейкі незвычайны музычны аркестрыён і пяціструнную скрыпку, будаваў вынайдзеныя ім печы, склаў сваю сістэму свету, паклаўшы ў яе аснову гармонію гукаў[7].
Памёр Восіп Іванавіч Сянкоўскі 4 (16) сакавіка 1858 года.
Навуковая і творчая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]В. І. Сянкоўскі займаўся даследаваннем гісторыі старажытнага Усходу, даісламскай Аравіі. Займаўся арабскай, персідскай і турэцкай філалогіяй. Адзін з заснавальнікаў расійскай арыенталістыкі[8]. Даследаваў і перакладаў старажытную і сярэдневяковую арабскую паэзію, апісваў сучасныя яму краіны Усходу. Аўтар аповесцяў рознага жанру (гумарыстычных, свецкіх, бытавых, псіхалагічных), публіцыстычных і крытычных артыкулаў. Адзін са стваральнікаў навукова-фантастычнага жанру ў Расіі і заснавальнікаў так званга гандлёвага напрамку ў расійскай журналістыцы[9].
С 1815 по 1822 гадах В. І. Сянкоўскі друкаваўся ў віленскім штотыднёвіку «Tygodnik Wileński» і сатырычным часопісе «Wiadomości Brukowe»[8]. З 1830 па 1836 год у Санкт-Пецярбургу выдаваў сатырычную газету на польскай мове «Bałamut»[8]. Падтрымліваў сяброўскія і дзелавыя сувязі з М. Грэчам, Ф. Булгарыным, А. Міцкевічам, А. Пушкіным і іншымі[4][9]. Пасля залічэння прафесарам у Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, спрабаваў зацвердзіць «Проект положения для Отделения восточных языков и словесностей»[8].
Валодаў усімі мовамі арабскага Усходу, кітайскай, тыбецкай, маньчжурскай, мангольскай і асноўнымі еўрапейскімі мовамі[4]. Быў прыхільнікам «чыстага мастацтва» і крытычна ставіўся да рэалізму ў літаратуры[5].
Вобраз у мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Герой кнігі В. Каверына «Барон Брамбеус» (1929, 2-я рэд. 1966).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/sekowski-jozef/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ а б в г Сенковский Осип Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 23. — С. 257.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 351. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б в г д БелЭн 2002.
- ↑ а б в ВСЭ 1976.
- ↑ а б в г Литературные прогулки сквозь века // Книжные памятники Псковской области (руск.)
- ↑ а б в ЭСБЭ 1890—1907.
- ↑ а б в г Биографика СПбГУ (руск.)
- ↑ а б ЭГБ 2001.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ярмоленка В. А. Сянко́ўскі Восіп (Юльян) Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 351. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Дзмітрый Караў. Сянко́ўскі Восіп Юльян Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 478. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Сенко́вский Осип (Юлиан) Иванович / Каверин В. А. // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 257. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Сенко́вский Осип (Юлиан) Иванович // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 696. — 750 с. — 100 000 экз.
- Вл. Боцяновский. Сенковский, Осип-Юлиан Иванович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. — Т. XXIXa. — С. 531—532.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Литературные прогулки сквозь века // Книжные памятники Псковской области (руск.)
- Гиляжева Г. З. Осип Иванович Сенковский в оценке критиков и литературоведов // Проблемы истории, филологии, культуры, 2011. (руск.)
- Новиков А. Е. О. И. Сенковский как переводчик Гомера (о его концепции перевода «Одиссеи» Гомера) // Вестник Череповецкого государственного университета, № 7, 2014. (руск.)
- Сенковский Осип Иванович (руск.) // Інстытут рускай літаратуры Расійскай акадэміі навук (Пушкінскі Дом)
- Сенковский Осип (Юлиан) Иванович // Биографика СПбГУ (руск.)
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1800 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 16 сакавіка
- Памерлі ў 1858 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Волкаўскіх могілках
- Выкладчыкі СПбДУ
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Члены Кракаўскага навуковага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Расійскай імперыі
- Гісторыкі Літвы
- Усходазнаўцы Расійскай імперыі
- Пісьменнікі Расіі XIX стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XIX стагоддзя
- Пісьменнікі-фантасты Расіі
- Выдаўцы Расійскай імперыі
- Рэдактары Расійскай імперыі
- Перакладчыкі Расійскай імперыі
- Энцыклапедысты
- Падарожнікі Расійскай імперыі
- Публіцысты Расійскай імперыі
- Журналісты Расійскай імперыі
- Паліглоты
- Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Цэнзары