Віктар Іванавіч Парфёнаў
Віктар Іванавіч Парфёнаў | |
---|---|
руск.: Виктор Иванович Парфёнов | |
Дата нараджэння | 23 верасня 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Іван Данілавіч Юркевіч |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віктар Іванавіч Парфёнаў (нар. 23 верасня 1934, вёска Прудкі, Пачынкаўскі раён, Смаленская вобласць) — беларускі батанік і эколаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; член-карэспандэнт з 1980), доктар біялагічных навук (1975), прафесар (1988). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000). Удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 верасня 1934 года ў вёсцы Прудкі Пачынкаўскага раёна Смаленскай вобласці. З 1944 года ў Беларусі. Пасля заканчэння 7-гадовай школы паступіў у Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум[1]. Скончыў у 1957 годзе Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1959 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР. У 1965—1968 гг. вучоны сакратар Савета па каардынацыі навуковай дзейнасці АН БССР. З 1968 года загадчык лабараторыі, у 1973—2000 гадах дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2000 года — ганаровы дырэктар і загадчык аддзела гэтага інстытута.
Член Беларускага батанічнага таварыства[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы па фларыстыцы, фітагеаграфіі, геабатаніцы, экалогіі, сістэматыцы і эвалюцыі раслін. Стварыў сучасную беларускую фларыстычную школу. Устанавіў заканамернасці фарміравання росту і прадуктыўнасці фітацэнозаў, асаблівасці біялогіі відаў і папуляцый раслін у аптымальных і экстрэмальных умовах. Упершыню тэарэтычна і эксперыментальна абгрунтаваў і рашыў праблему віду раслін на межах арэалу. Правёў біясістэматычнае вывучэнне асобных відаў і родаў беларускай флоры, даследаваў заканамернасці сучасных антрапагенных змяненняў флоры і расліннасці. Распрацаваў тэарэтычныя і практычныя асновы аховы біяразнастайнасці расліннага свету Беларусі і арганізацыі сістэмы запаведных аб’ектаў. Ім прапанаваны прынцыпы экалагічна аптымальнага кампанента прыродазнаўчых, парушаных і пераўтвораных экасістэм, абгрунтаваныя новыя тэарэтычныя падыходы ў эвалюцыі вышэйшых раслін, даследаваны заканамернасці міграцыі радыенуклідаў у прыродна-раслінных комплексах.
Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 38 манаграфій.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія БССР 1972 г. за цыкл работ па вывучэнню расліннасці Беларусі.
- Ордэн Дружбы народаў (1981).
- Медаль Францыска Скарыны (2009).
- Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).
- Залаты медаль Еўрапейскай навукова-прамысловай палаты (Бельгія, Брусель, 2013).
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2014).
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Хронология флоры Белоруссии. — Мн., 1972. (разам з Н. В. Казлоўскай)
- Обусловленность распространения и адаптации видов растений на границах ареалов. — Мн., 1980.
- Флора Белорусского Полесья (современное состояние, тенденции развития). — Мн.: Наука и техника, 1983.
- Антропогенные изменения флоры и растительности Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1985 (разам з Г. А. Кім, Г. Ф. Рыкоўскім).
- Кариология флоры как основа цитогенетического мониторинга. — Мн.: Наука и техника, 1992 (разам з С. А. Дзмітрыевай).
- Радиоактивное загрязнение растительности Беларуси (в связи с аварией на ЧАЭС). — Мн.: Навука і тэхніка, 1995 (у сааўтарстве).
- Национальный атлас Республики Беларусь. — Мн., 2002 (у сааўтарстве).
- Флора Беларуси. Сосудистые растения. В 6 т. Т 1. — Мн.: Беларус. навука, 2009 (у сааўтарстве).
- Флора Беларуси. Сосудистые растения. В 6 т. Т 2. — Мн.: Беларус. навука, 2013 (у сааўтарстве).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Парфёнаў Віктар Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 565. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Парфёнаў Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 146. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Парфёнов Виктор Иванович (руск.) // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі
- Акадэмікі: Парфёнаў Віктар Іванавіч // НАН Беларусі
- Віктар Іванавіч Парфёнаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- И. Д. Волотовский, Н. А. Ламан, Б. И. Якушев, А. В. Пугачевский, Г. Ф. Рыковский, С. А. Дмитриева Виктор Иванович Парфенов (К 80-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук, № 4 (2014). (руск.)
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 23 верасня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Пачынкаўскім раёне (Смаленская вобласць)
- Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
- Дактары біялагічных навук
- Прафесары
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выпускнікі Буда-Кашалёўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа
- Выпускнікі БДТУ
- Члены Беларускага батанічнага таварыства
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Батанікі СССР
- Батанікі Беларусі
- Эколагі СССР
- Эколагі Беларусі
- Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі