Вішнеўскае гета
Выгляд
Вішнеўскае гета — яўрэйскае гета ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна, створанае нацыстамі ў перыяд акупацыі Беларусі.
Напярэдадні ўварвання немцаў у мястэчку пражывала 571 яўрэяў (1940).
Першымі ахвярамі сталі 40 яўрэяў, якіх растралялі ў ліпені і жніўне 1941 года на яўрэйскіх могілках. Па сведчанні Наўма Падбярэзкіна (1915 г. н.), немцы фатаграфавалі акцыю.
Астатнія яўрэі (1550 чалавек) былі змешчаны ў гета і выкарыстоўваліся на прымусовых працах на станцыі Краснае. Гета праіснавала да верасня 1942 года. Раніцай у мястэчка прыбылі карнікі. Пры дапамозе мясцовай паліцыі яўрэяў прывялі да ямы і растралялі. Па розным даным тады загінула ад 1300 да 1350 яўрэяў.
Зноскі
- Гетто Белоруссии — примеры геноцида Архівавана 3 снежня 2013.